Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Валожынскі раённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь інфармуе аб правядзенні 14 красавіка 2021 года з 11.00 да 12.00 па адрасе: г.Валожын, пл. Свабоды, 21 круглага стала на тэму «Фарміраванне пенсійных правоў самазанятымі грамадзянамі».

9-11 красавіка ў Баранавічах прайшоў камандны чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па настольным тэнісе - Другая ліга. Першынство сабрала самых розных спартсменаў: ад аматараў да майстра спорту. Удзел прымала 32 мужчынскія і 12 жаночых каманд. Наша навучэнка аддзялення настольнага тэніса Сучкевіч Лізавета выступала ў складзе зборнай Мінскай вобласці, якая па выніках спаборніцтваў заняла 3 месца.

  

дата, время проведения мероприятия

наименование и форма мероприятие

место проведения

мероприятия (ответственный за проведение)

1.

5.04.21г.

10.00

Размещение информационных листовок, буклетов по предупреждению насилия в семье, а также телефонов и пунктов помощи пострадавшим от домашнего насилия

Саковщинский сельский центр культуры

Рысник А.Ф.

2.

8.04.21г.

16.00

Іфармацыйная гадзіна “Жизнь без насилия”-

Саковщинский сельский центр культуры.

Рысник А.Ф.

Зав.Саковщинского СЦК                                                                      А.Ф.Рысник

Аўторак, 13 Красавік 2021 12:23

Знайсці шлях да сваёй мары

Падчас творчай прэзентацыі “Да нас у ліцэй прыходзь і сяброў прыводзь”.

У шасці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адбыліся семінары-трэнінгі па праграме “Роўны навучае роўнага” ў рамках праекта “Вучымся кіраваць сваім будучым”, які рэалізуецца Валожынскай пярвічнай арганізацыяй ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, а таксама прафарыентацыйныя мерапрыемствы, што падрыхтавалі педагогі і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя.

Выступае спікер-валанцёр Яна ЗЯНЬКО.

Партнёрамі праекта, акрамя ліцэя, выступілі ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Яго мэта – стварыць станоўчы вобраз людзей з інваліднасцю, сфарміраваць прыязнае і роўнае стаўленне да іх і тым самым садзейнічаць сацыялізацыі і інклюзіі, а значыць, больш поўнаму і ўсебаковаму ўдзелу тых у жыцці грамадства.

Трэнер-валанцёр Наталля Нямкевіч расказвала прысутным пра праект “Вучымся кіраваць сваім будучым”, які распачаў дзейнасць мінулай вясной у Івянецкім доме-інтэрнаце, дзе рабяты на працягу 14 заняткаў вучыліся рэалізоўваць уласную мару, і прывяла прыклады таго, што ў выніку з гэтага атрымалася. Узгадала валанцёр і Маладзёжную школу спікераў і блогераў, якая працуе ў анлайн-фармаце. Праз Zoom інтэграваная група маладых людзей спасцігае прамудрасці выступлення на публіцы, пераадольвання страхаў і інш. Менавіта падчас мерапрыемстваў яны ўпершыню прадэманстравалі сваё аратарскае майстэрства.

Спікеры-валанцёры сумесна з трэнерам выступалі перад вучнямі ўстаноў адукацыі. Яны расказалі цікавыя гісторыі пра сябе і іншых рабят з інваліднасцю. Увазе прысутных былі прапанаваны фільмы пра рэальных людзей, якім дыягназы не перашкаджаюць паўнацэнна жыць і здзяйсняць свае мары. Дзякуючы такім сюжэтам разбураюцца стэрэатыпы і пашыраецца мысленне.

Касцюмы ў нацыянальным стылі прадэманстравалі маладыя людзі з інваліднасцю і валанцёры сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя.

У рамках праекта былі створаны касцюмы ў нацыянальным стылі. Адна іх частка пашыта людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, другая – навучэнкамі ліцэя пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Алены Юр’еўны Карповіч. Дызайнерам стала Ларыса Альбертаўна Мытнік. Інтэграваная група з ліку моладзі з інваліднасцю і валанцёраў ліцэя прадэманстравалі дэфіле.

Валанцёры сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя падрыхтавалі і паказалі відэапрэзентацыю, распавялі прысутным пра ўстанову адукацыі, творчую і грамадска-карысную дзейнасць. Асноўная думка, якую яны хацелі данесці мэтавай аўдыторыі: ліцэй – адна з невялікіх прыступак для дасягнення сваёй мэты. Тут можна атрымаць не толькі адразу некалькі спецыяльнасцей, але і знайсці сабе справу па душы. Выступленне рабят закончылася творчай прэзентацыяй “Да нас у ліцэй прыходзь і сяброў прыводзь”.

Вучні сярэдняй школы № 2 г. Валожына, Вішнеўскага і Гародзькаўскага ВПК, Ракаўскай, Івянецкай і Суднікаўскай сярэдніх школ мелі магчымасць пазнаёміцца з мабільнай выставай “Мы побач з вамі” і больш дазнацца, чым жыве моладзь з інваліднасцю, яе асноўных праблемах. Рабяты атрымалі інфармацыйныя матэрыялы: буклеты, памяткі, стыкеры. На заканчэнне мерапрыемстваў дэманстраваўся фільм “Жыццё”, падрыхтаваны ў рамках праекта “Вучымся кіраваць сваім будучым”.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

08.04.2021  в  Богдановском сельском центре культуры в рамках республиканской профилактической акции «Дом без насилия» прошла беседа с подростками «Добро против насилия». Из беседы  участники  узнали, что такое домашнее насилие, как распознать случаи домашнего насилия, куда обращаться за помощью. В итоге ребята вместе с ведущей  сделали выводы, как важно, чтобы  между всеми членами семьи были дружеские и доверительные отношения.

10  красавіка  адбылося паседжанне актыву народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” (г.Валожын, ул.Партызанская,26). На паседжанні віншавалі красавіцкіх імяніннікаў, абмяркоўвалі чарговыя выставы і сустрэчы з майстрамі. Запланаваны экскурсійныя паездкі.

У суботу, 11 красавіка, адбылося паседжанне народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь».  Упершыню, амаль за два дзесяцігоддзі, ўдзельнікі аб’яднання сабраліся ў раённым Цэнтры культуры без свайго кіраўніка, Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч. Сустрэча пачалася з хвіліны маўчання,  падчас якой  ніхто не стрымліваў слез, бо душы прысутных разрываліся ад вялікага гора.

У гэты дзень гаварылі толькі пра Валянціну Францаўну – успаміналі першыя сустрэчы, прыгадвалі выпадкі з жыцця, засяроджвалі ўвагу на яе парадах і наказах. І кожнае слова прысутных было пранізана болем незаменнай страты… 

На паседжанні абмяркоўваліся пытанні ўшанавання светлай памяці Валянціны Францаўны:  выхаду ў раённай газеце “Працоўная слава” “Літаратурнай старонкі” з яе творамі і  прысвечэннямі ад сяброў па пяру; арганізацыя і правядзенне конкурсу мастацкага чытання вершаў  і вечарыны памяці члена Саюза пісьменнікаў Беларусі  В.Ф. Гіруць-Русакевіч.

У Валожынскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава з фондаў Мінскага абласнога музея “Мастацтва любоўю і сэрцам сагрэтае”. Гэта прыгожыя пано  з саломкі Людмілы Валковіч – Борыс,  лялькі ў нацыянальным адзенні і пано – выцінанкі  Вікторыі  і Лізаветы  Чырвонцавых. Усе работы выкананы на высокім прафесійным узроўні. Выстава дапамагае распазнаць асаблівасці нацыянальнай культуры, яе гістарычнасць і самабытнасць.

Запрашаем жыхароў горада і раёна, вучняў адукацыйных устаноў  наведаць нашу выставу, якая  працуе з 13 па 25 красавіка.

Панядзелак, 12 Красавік 2021 17:31

Урок памяці «Ведаць і памятаць»

У рамках Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які штогод адзначаецца 11 красавіка 1945 года, у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок памяці «Ведаць і памятаць».

Панядзелак, 12 Красавік 2021 17:31

Тыдзень лесу-2021

З 3 па 10 красавіка 2021 года праходзіла добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", ініцыятарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе акцыя "Тыдзень лесу-2021" прымеркавана да Года народнага адзінства. Акцыя прайшла таксама ў мэтах захавання і прымнажэння лясоў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Старонка 486 з 544

Задайте вопрос