Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці ў бліжэйшыя гады змогуць адмовіцца ад выкарыстання прыроднага газу ў кацельнях. Аб'екты энергетыкі кожнага райцэнтра будуць цалкам працаваць на мясцовых відах паліва.

У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма на 2021-2023 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 25 лістапада 2020 года нумар 674/22, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пятніца, 27 Лістапад 2020 17:11

Прафілактыка тытунекурэння

Адзіны дзень здароўя ў Рэспубліцы Беларусь «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў», які адзначаецца 19 лістапада 2020 года.

Удзел у конкурсным руху заўсёды спрыяе творчаму, інтэлектуальнаму росту навучэнцаў і педагогаў, стымулюе іх да далейшай дзейнасці, таму навучэнцы Валожынскага раёна прымаюць актыўны ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Задача гэтага праекта - зрабіць здароўе насельніцтва адным з прыярытэтаў гарадской палітыкі, распрацаваць і праводзіць у жыццё сучасную стратэгію здароўя.

Асноўнымі напрамкамі рэалізацыі праекта ў населеных пунктах, якія далучыліся да праекта, з'яўляюцца:

  • стварэнне здароўезберагальнага гарадскога асяроддзя;
  • умоў для развіцця фізічнай культуры і спорту;
  • планаванне гарадскіх і сельскіх здаровых тэрыторый;
  • захаванне і ўмацаванне здароўя ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах;
  • здаровае харчаванне;
  • даступная медыцына для ўсіх, развіццё валанцёрскага руху;
  • забеспячэнне экалагічнага дабрабыту.

Міністэрства аховы здароўя і каардынацыйная група кіравання праектам у перыяд да 21 снежня 2020 гады праводзяць рэспубліканскі конкурс на лепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі».

Любы жадаючы можа адправіць сваю працу на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай «Конкурс эмблема_ЗГ» (поўны пералік патрабаванняў ёсць у Палажэнні аб конкурсе).

Эмблема можа мець любую графіку ў той меры, у якой яна не выкарыстоўвае і не абражае пол, расу, рэлігію, мараль, культуру чалавека ці не з'яўляецца непрыстойнай.

Дзясятак лепшых эмблем будзе адабраны членамі журы і апублікаваны на сайце www.24health.by, газеце «Медыцынскі веснік», а галоўнага пераможцу чакае падарунак ад Фонду Арганізацыі аб'яднаных нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) - РОВАР!!!

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29.11.2020 г.

Пераможцу абяруць наведвальнікі партала 24health.by шляхам галасавання, якое пройдзе з 14.12.2020 (з 0.00) да 20.12.2020 (да 23.59). Сачыце за публікацыямі на партале і ў газеце «Медыцынскі веснік».

Палажэнне аб конкурсе, поўны спіс патрабаванняў

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алеся РАДВІЛОВІЧ увайшла ў тройку лепшых сярод калег на Міншчыне, атрымаўшы Дыплом другой ступені.

Напрыканцы лістапада ў Мінскім абласным упраўленні МНС былі абвешчаны пераможцы абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вялікую ўвагу надае менавіта папярэджанню непрыемных і трагічных здарэнняў: лепш не дапусціць, чым потым змагацца з наступствамі. Менавіта такую важную задачу выконваюць прапагандысты: яны літаральна стаяць «на перадавой» фарміравання культуры бяспечных паводзін у людзей.

Сёння, калі час дыктуе свае правілы і ўмовы, важна быць мабільнымі і своечасова падстройвацца пад сітуацыю. Таму прапаганда імкнецца ўкараняць розныя новыя формы работы, у тым ліку і дыстанцыйныя. Менавіта такі фармат дапамог у правядзенні абласнога конкурсу і выбарах лепшага прапагандыста вобласці: канкурсанты падавалі відэасправаздачы па прапанаваных намінацыях.

У «Візітнай картцы» неабходна было творча прадставіць сябе і расказаць пра ўласныя напрацоўкі па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці. Пры падрыхтоўцы «Дамашняга задання» ўдзельнікі ўжылі свае рэжысёрскія і камунікацыйныя здольнасці. Уменне знайсці падыход да любой аўдыторыі прадэманстравалі ў «Аратарскім майстэрстве». А вось «Спецыяльны карэспандэнт» праходзіў у рэжыме рэальнага часу: за адведзены тэрмін належала падрыхтаваць матэрыял на зададзеную тэму ва ўмоўнае перыядычнае выданне. Самым жа творчым і складаным быў конкурс «Інавацыйны праект»: стаяла задача распрацаваць і выпусціць тэматычную гульню, прызначаную для азнаямлення насельніцтва з правіламі паводзін у надзвычайных сітуацыях.

Як бачым, наша Алеся Аркадзьеўна дастойна справілася з выпрабаваннямі. Далучаемся да віншаванняў і зычым новых поспехаў!

Сяргей САДОЎСКІ

Пятніца, 27 Лістапад 2020 14:54

Дети помнят о родителях, а ты?

Согласно Декрета Презиидента Республики Беларусь от 24 нября 2006 года №18 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях», в целях обеспечения защиты прав и законных интересов детей в неблагополучных семьях, повышения ответственности родителей, не выполняющих обязанностей по воспитанию и содержанию своих детей, и в соответствии с частью третьей статьи 101 Конституции Республики Беларусь дети подлежат государственной защите и помещению на государственное обеспечение* в случае, если установлено, что родители (единственный родитель) ведут аморальный образ жизни, что оказывает вредное воздействие на детей, являются хроническими алкоголиками или наркоманами либо иным образом ненадлежаще выполняют свои обязанности по воспитанию и содержанию детей, в связи с чем они находятся в социально опасном положении.

Под помещением детей на государственное обеспечение понимается помещение их в детские интернатные учреждения (дома ребенка, социально-педагогические учреждения, школы-интернаты для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей, вспомогательные школы-интернаты, специальные общеобразовательные школы-интернаты, специальные учебно-воспитательные учреждения, специальные лечебно-воспитательные и иные учреждения, обеспечивающие условия для проживания (содержания) детей), учреждения профессионально-технического, среднего специального, высшего образования, детские дома семейного типа, опекунские семьи, приемные семьи.

При наличии оснований комиссия по делам несовершеннолетних районного (городского) исполнительного комитета, местной администрации (далее – комиссия по делам несовершеннолетних) по месту нахождения ребенка в трехдневный срок принимает решение о признании ребенка нуждающимся в государственной защите, об отобрании ребенка у родителей (единственного родителя), установлении ему статуса детей, оставшихся без попечения родителей, помещении ребенка на государственное обеспечение (далее – решение об отобрании ребенка). При вынесении решения об отобрании ребенка комиссия по делам несовершеннолетних выполняет функции органов опеки и попечительства.

В исключительных случаях при непосредственной угрозе жизни или здоровью ребенка решение о немедленном отобрании его вправе принимать орган опеки и попечительства в соответствии с частью второй статьи 85 Кодекса Республики Беларусь о браке и семье.

Родители обязаны возмещать расходы по содержанию детей в случае:

отобрания у них детей по решению комиссии по делам несовершеннолетних;

отобрания у них детей на основании решения суда без лишения родительских прав;

лишения их родительских прав;

нахождения их в розыске, лечебно-трудовых профилакториях или в местах содержания под стражей;

отбывания наказания в учреждениях, исполняющих наказание в виде лишения свободы, ограничения свободы, ареста.

Воложинским РОВД проводится определенная работа по выполнению комплекса мер по реализации Декрета Президента Республики Беларусь от 24 ноября 2006 года №18 « О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях».

На 01.11.2020 года на профилактическом учете в Воложинском РОВД состоит 44 лица, обязанных возмещать расходы, затраченные государством на содержание детей.

На постоянной основе сотрудники ИДН Воложиского РОВД совместно с заинтересованными ведомствами в рамках реализации Декрета №18 работают над выявлением семей, дети в которых находятся в СОП, т.е. находятся в обстановке, представляющей опасность для их жизни и здоровья, либо не отвечающей требованиям к их воспитанию и содержанию, либо когда несовершеннолетние систематически совершают правонарушения или преступления, а также проводится работа по установлению причин и условий семейного неблагополучия. За данными семьями осуществляется постоянный контроль со стороны всех заинтересованных ведомств, и в случае обострения обстановки – принимается решение об отобрании детей и временном помещении их на государственное обеспечение.

Старший инспектор ИДН Воложинского РОВД капитан милиции Миколаевская Н.В.

Зусім нядаўна медыцынская сястра Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця Ірына Іванаўна РОЙКА атрымала ганаровае званне «Майстар Мінскай вобласці-2020». Любоў да работы, высокае пачуццё абавязку і адказнасці, уменне і майстэрства – менавіта такія якасці прывялі прафесіянала да працоўнага поспеху.

Атрымаўшы медыцынскую адукацыю, І. І. Ройка прыйшла на работу ў гэту сацыяльную ўстанову, якую ўзначальваў тады ветэран вайны і працы Фёдар Лазаравіч Гольдшмідт.

«Штосьці ўнутры падштурхнула мяне дапамагаць менавіта такім дзеткам, – прызналася Ірына Іванаўна. – Таму што яны абяздоленыя, у чымсьці прыгнечаныя. У мяне душа радуецца, што маю магчымасць іх падтрымаць: так хочацца бачыць у іх вачах хоць крышачку

 радасці і надзеі».

 Медсястра працуе на пасту: раздае лекі, аказвае першую медыцынскую дапамогу, сочыць за захававаннем санітарыі ў доме-інтэрнаце – каб паўсюдна было чыста, утульна і акуратна. Як адзначыла майстар, у такіх дзяцей можна многаму павучыцца: яны мэтанакіраваныя, імкнуцца наперад, жадаюць нечага дасягнуць у жыцці, разумеючы, што маюць асаблівасці. Але пры гэтым стараюцца іх не заўважаць за сабой. Вось і медработнік вучыцца не звяртаць увагі на нейкія недарэчнасці ці недахопы, а бачыць толькі станоўчае і пазітыўнае. А яшчэ – яны вельмі ўдзячныя: заўсёды кажуць дзякуй, за ўвагу і клопат адплачваюць непадкупнай шчырасцю, цеплынёй, дабрынёй. Ад іх вучышся быць удзячным жыццю за ўсё, за кожны пражыты дзень.

  У калектыве Івянецкага дома-інтэрната – своеасаблівая атмасфера, якую стварыла кіраўнік з вялікай літары Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч. Тут працуюць уважлівыя, добразычлівыя, неабыякавыя да чужога болю людзі. Сёлета ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй работнікам давялося працаваць вахтавым метадам па два тыдні неадлучна. Кожную раніцу і вечарам дырэктар пісала SMS, дзякавала за работу, спраўлялася пра самаадчуванне, цікавілася, ці патрэбна ў чым-небудзь дапамога. Здавалася б, звычайныя словы, а колькі ў іх клопату, перажывання за чужога чалавека. Усё гэта яшчэ больш згуртавала і аб’яднала калектыў.

 Прафсаюзная арганізацыя таксама стараецца падтрымаць сваіх членаў. Узначальвае пярвічку старшая медсястра Алена Іванаўна Малютка. Вельмі вопытны і адказны спецыяліст, таленавіты арганізатар. Адпачынак адыгрывае важную ролю ў стваральнай працы: работнікам прапаноўваюцца пуцёўкі ў здраўніцы, да святочных дат календара праводзяцца цікавыя масавыя мерапрыемствы, абавязкова ўшаноўваюцца юбіляры і імяніннікі – атрымліваюць падарункі. Шмат увагі надаецца ветэранам вайны: раней запрашалі ў калектыў, віншавалі са святамі дома, а зараз, калі іх не стала, наведваюць месцы спачыну герояў Вялікай Перамогі і наводзяць там парадак.

 Узнагарода стала для І. І. Ройка прыемнай нечаканасцю. Атрымліваючы дыплом пераможцы абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства, яна моцна хвалявалася.

«Па-першае, хачу выказаць словы ўдзячнасці нашаму кіраўніцтву і асабіста дырэктару Алене Сігізмундаўне за тое, што ацанілі маю працу і вылучылі на ўзнагароджанне, – шчыра прызналася Ірына Іванаўна. – Званне лепшага майстра ў сваёй прафесіі ў Мінскай вобласці – гэта вялікая адказнасць і разам з тым магчымасць далейшага прафесійнага росту і павышэння кваліфікацыі. Буду старацца апраўдаць давер і надалей працаваць на карысць нашых дзяцей, сачыць за іх здароўем, падтрымліваць і дапамагаць».

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Пятніца, 27 Лістапад 2020 12:47

Там пануе спагада

17 гадоў на тэрыторыі Валожынскага раёна функцыянуе ДУ “Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”, дзе створаны належныя ўмовы для пражывання грамадзян, чыё жыццё абцяжарана псіхічнымі расстройствамі і хранічнымі сістэмнымі захворваннямі. 25-і працэнтам людзей, што знаходзяцца тут, яшчэ не споўнілася 40 гадоў, астатнія – пажылыя. Сёння пражываючых 164 жанчыны і мужчыны. Пра іх камфорт турбуецца калектыў са 103 супрацоўнікаў, на чале якога вось ужо 15 гадоў стаіць дырэктар Віталій Уладзіміравіч ПРЫЁМКА. Напярэдадні Дня інвалідаў кіраўнік сацыяльнай установы згадзіўся адказаць на некаторыя нашы пытанні.

– Віталій Уладзіміравіч, скажыце, калі ласка, якім чынам трапляюць людзі ў дом-інтэрнат?

– Шляхі, што прыводзяць да нас, бываюць рознымі. Ёсць тыя, хто накіроўваецца сюды ў выніку набытых захворванняў і не ў сілах абслугоўваць сябе самастойна. Звычайна гэтыя людзі маюць родных, якія іх не пакідаюць: часта наведваюць, забіраюць дадому ў час водпуску. Але ёсць і такія, хто трапляе з дзіцячых дамоў-інтэрнатаў і школ-інтэрнатаў для дзяцей з запаволеным псіхічным развіццём. Тут сітуацыя дастаткова сумная. Бацькі іх у большасці выпадкаў маюць алкагольную залежнасць, таму дзеці з маленства не ведаюць, што такое сям’я, любоў і клопат блізкіх. Часам нават у даволі значным узросце многія паводзяць сябе быццам дзеці – дзеляцца фантазіямі наконт таго, як хто-небудзь прыйдзе і забярэ іх у сям’ю. Камандзе інтэрната застаецца адно – замяніць абяздоленым людзям родных. З гонарам скажу: нам гэта ўдаецца. Атмасфера ва ўстанове па-сапраўднаму сямейная. Падобны факт адзначаюць госці (прадстаўнікі ўлады, дабрачынцы), якія даволі часта пераступаюць наш парог.

– Людзі, што знаходзяцца ў інтэрнаце, – на ўтрыманні дзяржавы. Гэта значыць, што ім і іх сваякам няма неабходнасці турбавацца пра асноўныя чалавечыя патрэбы. Ёсць дзе жыць, адсутнічаюць праблемы з харчаваннем. Якія паслугі ці выгоды яшчэ гарантаваны вашым падапечным?

– У нас арганізавана ўсебаковае медыцынскае абслугоўванне. У штаце маюцца урачы (псіхіятр-нарколаг) і тэрапеўт, медыцынскія сёстры, санітары. Маем добры працэдурны кабінет, кабінет лячэбнай фізкультуры, аптэка, перавязачная. Праблем са сродкамі рэабілітацыі – інваліднымі каляскамі, хадункамі, артапедычным абуткам – таксама няма.

– Некаторыя з пражываючых даволі моцныя знешне людзі. Відавочна, што большасці патрэбна фізічная нагрузка. Якія заняткі прапаноўваеце ім?

– Персанал робіць усё магчымае, каб жыццё чалавека, за якога нясём адказнасць, было напоўненым і цікавым. Многія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці ўстановы і, дзякуючы гэтаму, адчуваюць сваю значнасць і запатрабаванасць. 45-і падапечным па назначэнні медыкаў паказана фізічная праца. Таму дзейнічае кабінет працатэрапіі, дзе жанчыны шыюць рукавіцы для гаспадарчых работ, вырабляюць сувеніры. У самых адораных атрымліваецца вышываць, у тым ліку і бісерам. Нават пры блізкім разгляданні на карцінах і іконах, створаных рукадзельніцамі пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў, немагчыма знайсці недахопы.

– Вакол інтэрната даволі вялікая тэрыторыя. На яе добраўпарадкаванні, напэўна, таксама задзейнічаны пражываючыя?

– І персанал, і тыя, пра каго яны клапоцяцца, – усе мы імкнём, каб навокал было чыста і прыгожа. Праца на ўчастку для многіх, асабліва для мужчын, становіцца сапраўдным сродкам рэабілітацыі і самавызначэння. У нас маецца агарод, дзе вырошчваем агародніну і зеляніну, а гэта – значнае абагачэнне рацыёну вітамінамі. Грады і клумбы з задавальненнем даглядаюць аматары працы на свежым паветры.

– Хто падтрымлівае калектыў у імкненні стварыць для людзей са складаным лёсам атмасферу дабрыні і спагады?

– Большасць з насельнікаў дома-інтэрната знаходзяць радасць і спакой у рэлігіі. Мы шчыра ўдзячны святарам праваслаўнай царквы, якія праводзяць богаслужэнні, споведзі і прычашчэнні. Для гэтага абсталявалі спецыяльны пакой. Там, дарэчы, чалавек можа пабыць у адзіноце, памаліцца. У любы момант могуць зазірнуць прадстаўніцы сястрынства ракаўскага храма і выхаванцы дзіцячай нядзельнай школы. Яны ладзяць спектаклі, дапамагаюць у арганізацыі паломніцкіх паездак. У нас шмат дабрачынцаў, што прыязджаюць з канцэртамі, прывозяць падарункі. Пастаянна супрацоўнічаем з МДФ “Добра тут”, МДФ “Адкрытыя рукі”, ААТ “Белаграпрамбанк”, ТАА “Белрэсурсы”, Белдзяржцырк, мінскі заапарк і дэльфінарый “Нема”, прадпрымальнікі і жыхары Ракава. Дзве фермерскія гаспадаркі – “Дудчанка” і “Эка-флора” – актыўныя спонсары ў адносінах да азелянення. Дзякуючы ім, клумбы на тэрыторыі інтэрната – наш агульны гонар. Сярод вядомых беларускіх артыстаў таксама шмат сяброў установы і дабрачынцаў.

– Хутка Каляды і Новы год. Што ў планах? Чым парадуеце людзей?

– У нас добрыя традыцыі. Кожны раз – канцэрты, падарункі, віншаванні, святочнае меню і ўвогуле стварэнне ўрачыстай атмасферы. Калі набылі свой аўтобус, стараемся звазіць пражываючых у Мінск, каб паказаць падрыхтаваны да сустрэчы Новага года горад. Гэта ім вельмі падабаецца.

– Каранавірус карэкціруе жыццё ўстановы?

– А як жа! Наша галоўная задача – не дапусціць заражэння падапечных і калектыву. Вясной захварэлі два работнікі, восенню – чатыры. Але кожны раз нам удаецца паставіць заслону распаўсюджванню віруса. Надаём вялікую ўвагу мерам перасцярогі – апрацоўцы рук, дыстанцыраванню. Персанал працуе ў ахоўных масках. З 26 лістапада перайшлі на арганізацыю дзейнасці вахтавым метадам. Выкарыстоўваем тэсты, якія дазваляюць дапускаць да работы толькі здаровых.

– Віталій Уладзіміравіч, напярэдадні Дня інвалідаў калектыў нашага выдання дасылае вашым пражываючым і калектыву, што нясе за іх адказнасць, пажаданні моцнага здароўя, магчымасці для самарэалізацыі, душэўнага камфорту. Безумоўна, да нас далучаюцца і паважаныя чытачы “Працоўнай славы”. А што б Вы хацелі сказаць жыхарам раёна напярэдадні даты, якая мае непасрэднае дачыненне да Вашай прафесійнай дзейнасці і прызвання?

– Паважаныя валожынцы, у імкненні да ўласнага шчасця не забывайце пра тых, з кім жыццё абышлося даволі жорстка, і падарыце ім кроплю сваёй дабрыні і спагады. Калі такое імкненне ёсць, але не ведаеце, што можаце зрабіць для абяздоленых людзей, тэлефануйце ці пішыце нам. Шчырае дзякуй усім, хто гатовы падзяліцца цяплом сваіх сэрцаў.

Гутарыла

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Пятніца, 27 Лістапад 2020 12:44

Паклонімся мы школе нізка…

1969 год. 19-ы выпуск Узбалацкай васьмігадовай школы. У першым радзе трэцяя злева – Г. В. Кароль, настаўнікі – В. А. Грыбоўская, Л. М. Рындзевіч, Н. М. Сергіевіч.

Пераглядаю здымкі музейнага фотаархіва. На іх – школьныя будынкі 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя. У кожнага – свая гісторыя, свой лёс. Школы вясковыя і многія ўжо даўно не значацца ў сучасным спісе ўстаноў раёна. Вельмі шкада.

Добра разумею, што гэта рэаліі сённяшняга дня, але на сэрцы неяк прыкра, бо сама вучылася ў такой школе. І на ўсё жыццё захавала аб ёй толькі цёплыя і светлыя ўспаміны. У вясковай школе панавала нейкая асаблівая атмасфера – па-дамашняму цёплая і ўтульная. Я думаю, кожны сельскі вучань пагодзіцца са мной.

Школа!  У гэтым слове, дарагім і блізкім,Дзяцінства яснавокае жыве…Паклонімся мы школе   нізка-нізка За цеплыню і дабрыню яе!

 Школа на вёсцы была цэнтрам “вясковага сусвету”. Тут ладзіліся вечарыны, праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы, піянерскія зборы, літаратурныя чытанні… Для вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак мясцовая навучальная ўстанова была другім домам, дзе іх сустракалі мудрыя дарадцы-настаўнікі, якія, не ведаючы стомы, не шкадуючы сіл і часу, сеялі ў дзіцячых сэрцах разумнае, добрае, вечнае…

 Давайце разам успомнім таленавітых, творчых настаўнікаў, якія не толькі вучылі мясцовых дзяцей, але і падавалі добрыя жыццёвыя прыклады, бо жылі побач. Як яны толькі ўсё паспявалі? Праверыць сшыткі, перачытаць гару літаратуры, прадумаць ход урока, каб кожны вучань зразумеў складаны матэрыял, падрыхтаваць цікавыя заданні, напісаць планы… Акрамя работы, у кожнага з іх была сям’я, што дабаўляла хатніх клопатаў і турбот. Многія мелі прысядзібныя ўчасткі, трымалі дамашнюю жывёлу – гэта таксама аднімала шмат часу… Але яны паспявалі не толькі добра вучыць дзяцей, але і сеяць у душах і сэрцах сваіх вучняў зярняткі чалавечнасці.

На фотаздымку – калектыў педагогаў Узбалацкай васьмігадовай школы. У цэнтры – дырэктар установы Г. В. Кароль. Такіх людзей, як Галіна Васільеўна, называюць героямі свайго часу. Колькі добрых і значных спраў на рахунку гэтай невысокай і шчуплай жанчыны! Яна была ініцыятарам стварэння ў школе музея хлеба. Пад яе кіраўніцтвам чырвоныя следапыты ўстанавілі прозвішчы загінуўшых чырвонаармейцаў, якія пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Дворышча.

Пра заслугі Галіны Васільеўны неаднаразова пісалі саюзныя, рэспубліканскія і раённыя перыядычныя выданні. Сёння з асаблівай цеплынёй пра яе ўспамінаюць былыя вучні і калегі, бо добрага настаўніка не забываюць, пра яго памятаюць заўжды.

За добрасумленную працу Г. В. Кароль была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1968 годзе атрымала званне “Заслужаны настаўнік БССР”.

Такія ж шчырыя словы, поўныя павагі і любові, хачу адрасаваць усім былым настаўнікам Дубінской васьмігодкі. З удзячнасцю ўспамінаю свайго першага настаўніка Р. Ц. Цыганкова, класнага кіраўніка В. Л. Кароль, дырэктара школы В. А. Рамановіча. Яны патрацілі шмат сіл і намаганняў, каб мы выраслі дастойнымі людзьмі і абралі правільны жыццёвы шлях. Кожнае іх слова, усмешка, сур’ёзны позірк на нашы дзіцячыя свавольствы засталіся ў памяці назаўсёды. Кім бы я была Без твайго святла, Без твайго крыла, Мая школа?..

На старых здымках бачым, як каля школьных будынкаў дружна “пазіруюць” настаўнікі і вучні. Позіркі ў дзяцей адкрытыя і светлыя, у настаўнікаў – добрыя і ветлівыя.

Вучні 3 класа Дубінской васьмігадовай школы з першым настаўнікам Р. Ц. Цыганковым, 1965-1966 навучальны год.

У канцы 60-х – пачатку 70-х гадоў у раёне было 37 васьмігадовых, 37 пачатковых школ і 14 сярэдніх. Толькі ў маім родным калгасе “Зара” былі тры васьмігадовыя школы: Чабайская, Узбалацкая і Дубінская. Прэстыж кожнай з іх быў высокі. У канцы 80-х гадоў колькасць васьмігодак зменшылася на 9, а пачатковых школ – на 20.

Час няўмольна бяжыць наперад і ўносіць свае карэктывы. Сёння ў раёне засталіся 13 сярэдніх, адна базавая ўстанова і гімназія.

Калі праязджаеш па населеных пунктах Валожыншчыны, то міжволі звяртаеш увагу на панурыя, пакінутыя будынкі былых школ. Некаторыя з іх набылі новых гаспадароў, якія хутка прыстасавалі школьныя памяшканні пад сучасныя паслугі. Але калі пераступаеш парог былой роднай школы, то ў памяці ажываюць вясёлыя дзіцячыя галасы, чуецца скрып палавіц ад гучнага грукатання ног гарэзлівых першакласнікаў.

Многіх школьных будынкаў сёння мы не ўбачым, таму што яны зніклі. Ажывіць іх могуць толькі ўспаміны былых вучняў, мясцовых жыхароў і фотаздымкі, на якіх адлюстраваны старонкі школьнага летапісу.

Вось спіс сельскіх школ, якія дзейнічалі на тэрыторыі Валожынскага раёна ў 1978 годзе: Даўбенеўская, Вайганаўская, Шчалканаўская, Румская, Лінкоўская, Навасёлкаўская, Высокская, Дорская, Пугачоўская, Філіпіняцкая, Проўжальская, Шыкуцёўская, Падневіцкая, Вяліка-Крывіцкая, Узбалацкая, Чабайская, Лоская, Дубінская, Сівіцкая, Няроўская, Суднікаўская, Сугваздаўская, Запур’еўская, Курдуноўская, Чэхаўшчынская спецшкола-інтэрнат, Караліноўская, Пярэжарская, Кражынская, Брылькоўская, Душкаўская, Захажэўская, Мішанская, Сазонаўшчынская, Раднікоўская, Карнюткаўская, Манькаўшчынская, Мысцішчынская (гэта васьмігодкі), Багданаўская, Гіравіцкая, Каменская, Падбярэзская, Ракаўская, Яршэвіцкая, Пяршайская, Вішнеўская, Сакаўшчынская, Забрэзская, Гародзькаўская, Ластаянаўская (сярэднія) і 37 пачатковых.

Спадзяёмся, што артыкул будзе мець працяг. Запрашаем да размовы былых выпускнікоў сельскіх школ. Чакаем вашых фотаздымкаў і ўспамінаў пра родную школу.

Ніна БОБРЫК,
навуковы супрацоўнік
Валожынскага
краязнаўчага музея,
былая выпускніца Дубінской васьмігадовай школы

Старонка 1014 з 1386

Задайте вопрос