222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Каманда Рэспублікі Таджыкістан па вольнай барацьбе, якая прыме ўдзел у ІІ Гульнях краін СНД, сёння прыбыла ў Беларусь. Трэніравацца, выступаць і пражываць спартсмены будуць у Мінскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі ўбраны больш як з 22 працэнтаў плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Тут усё зроблена з любоўю. Менавіта так можна сказаць пра сядзібу Аляксандра і Людмілы БУРАКОЎ, што жывуць па вуліцы Міру, 14 у аграгарадку Сакаўшчына.
Ці адчувалі калі-небудзь незразумелы стан душы: заходзіш на падворак, і адразу ж агортваюць незвычайнае цяпло і асалода? Наваколле як быццам бы прымае цябе і насцеж расчыняе свае дзверы. Тут настолькі добра, спакойна і ўтульна, што хочацца затрымацца і нават застацца, каб наталіцца гэтым хараством.
Аляксандр Іванавіч і Людміла Аляксандраўна свой Эдэм стваралі пятнаццаць гадоў.
– Домік на вёсцы шукалі даўно, – расказвае гаспадыня. – Я – з Гомельшчыны. Муж нарадзіўся на Валожыншчыне – у вёсцы Зарэчная, што паміж Вішневам і Багданава. А Сакаўшчына – малая радзіма яго стрыечных братоў: Валянціна, Аляксандра, Сяргея Сухадольцаў. Хацелася затрымацца дзесьці паблізу. Падказалі адрас. Прыехалі, паглядзелі – так прыгожа: наўкола бяскрайняе поле, рукой падаць хваёвы лес стаіць. На сам дом нават увагі не звярнулі. А ён, як у той песеньцы, – без акон і дзвярэй, і амаль што без даху. Суседзі расказвалі, што дзеці дзесяць гадоў “у вайну” тут гулялі – паразбіралі ўсё, што можна. Вось так і пачалася наша “вялікая” будоўля.
Людміла Аляксандраўна прызналася, што мае добры мастацкі густ: прыгожа малюе, дачка – мастак-мадэльер па прычосках і стрыжках. Талент ім перадаўся ў спадчыну па мацярынскай лініі. Таму ўвесь дызайн, ды і самі аднаўленчыя работы – справа рук гаспадыні. Яна ўсё жыццё адпрацавала брыгадзірам на будоўлях у сталіцы. Мураванне, бетанаванне, тынкоўку, пафарбоўку як дома, так і гаража рабіла сама.
За гады ўжо чатыры разы памяняліся “інтэр’еры” кветак. А іх тут – не злічыць: адны адцвітаюць, і адразу ж на гэтым месцы пышнай квеценню пакрываюцца іншыя. І так да позняй восені.
На падворку – мноства туй. Яны так пасаджаны, што ствараюць зялёную агароджу. Больш таго, іх абрэзкай і наданнем патрэбнага выгляду займаецца таксама Людміла Аляксандраўна.
Зроблены невялікі штучны вадаём, у якім красуюцца натуральныя белыя гарлачыкі. Удала прапісаліся на сядзібе і камяні, якія асабліва папулярнымі сталі ў апошнія гады ў афармленні ландшафтнага дызайну.
Маецца вялікі фруктовы сад, дзе растуць не толькі яблыні і грушы, але абрыкосавае, персікавае, нектарынавае дрэвы, грэцкі арэх і шмат іншых цеплалюбівых насаджэнняў. Дарэчы, яны шчодра пладаносяць.
На прысядзібным участку ёсць уся агародніна, што вырошваецца на зямлі: грады зроблены не аматарскія – для зяленіва, а спраўныя, як заўсёды было на вёсцы. У цяпліцы ужо паспяваюць памідоры і перац, а вось кабачкі і кроп пасеяны ў другі раз – на тым месцы, дзе дагэтуль рос часнок.
Незвычайным унутраным убраннем сустрэў нас і дом Буракоў, дзе прадумана і падабрана кожная рэч – ад мэблі да свяцільняў на столі.
У адным з пакояў па-сучаснаму абсталяваны ляжак, абкладзены керамічнай пліткай: цяпло ў ім падтрымліваецца дровамі, а выглядае ён нібы вялікая прадаўгаватая паліца. Ёсць камін, а вось газавага ацяплення няма – памяшканне абаграваецца натуральнымі відамі паліва.
На другім паверсе – спальні і пакой для ўнукаў: вельмі ўсцешыла, што на ложках ляжаць падушкі, навалочкі для якіх вязала і вышывала яшчэ іх прабабуля.
У доме зроблены дзве тэрасы з выхадам з першага і з другога паверхаў. Людміла Аляксандраўна патлумачыла, што, нягледзячы на адлегласць амаль у 10 кіламетраў, на іх выразна можна было ўбачыць салют у Валожыне, які рознакаляровымі фарбамі расквечваў небасхіл на свяце горада.
На пытанне, ці прыжыліся яны на сакаўшчынскай зямлі, муж і жонка ў адзін голас адказалі: “Даўно сталі сваімі. Тут вельмі добрыя суседзі. А лес ведаем больш, чым мясцовыя жыхары: нават дзе растуць лісічкі і сунічкі ўжо пытаюцца ў нас. А калі на некароткі час па сямейных абставінах трэба паехаць у Мінск, спяшаемся як мага хутчэй вярнуцца сюды – у куточак, які стаў мілы сэрцу і душы”.
Специалистами Воложинский РЦГиЭ продолжается проведение надзорных мероприятий за благоустройством и содержанием территорий населенных пунктов и организаций. За период с 24.07.2023г. по 28.06.2023г. проведен осмотр территорий 73 улиц, 172 частных домовладений, 37 организаций в г. Воложине и районе.
В ходе осмотра установлено, что организациями приняты меры по устранению недостатков, выявленных в ходе предыдущих осмотров.
В ходе осмотра установлено, что организациями приняты меры по устранению недостатков, выявленных в ходе предыдущих осмотров.
Так, проведена очистка урн и контейнерных площадок:
Также в ходе осмотра выявлены нарушения санэпидзаконодательства:
По выявленным нарушениям выдано 12 предупреждений по частному сектору, 7 информационных писем направлено руководителям учреждений и организаций.
Устранение нарушений взято на контроль.
Врач-гигиенист
(заведующий отделом гигиены) И.Ю. Грико
25.07.2023
остановочный пункт общественного автотранспорта д. Чабаи не своевременно проводится очистка урн ДРСУ № 167 Филиал КУП «Минскоблдорстрой»
У рамках акцыі “Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства” выхаванцы аздараўленчага лагера "Дружба" Сівіцкай базавай школы пабывалі ў партызанскім лагеры цэнтра экалагічнага турызму "Станькава”. Тут дзеці ўбачылі ваенную тэхніку, зямлянкі камандзіраў, салдат, медыцынскай дапамогі, “партызанскую школу” пад адкрытым небам, нават зямлянку-баньку. Выхаванцы даведаліся пра цяжкія ваенныя гады, подзвігі нашага народа, у тым ліку і моладзі. Гэты мемарыяльны комплекс зямлянак, ваеннай зброі і тэхнікі пабудавалі на радзіме Марата Казея – юнага героя-антыфашыста.
Таксама завіталі выхаванцы ў экалагічны комплекс пад адкрытым небам, дзе гадуюць не толькі сельскагаспадарчых жывёл, але і драпежнікаў (тыграў, львоў, рысей, ліс, ваўкоў), трымаюць і разводзяць мноства птушак (паўлінаў, фазанаў, галубоў, кур, гусей, журавоў, буслоў, філінаў, страўсаў). У вальерах яны паназіралі за паводзінамі мядзведзя, які пасябраваў з маленькім сабачкам Анфісай, янотаў, янотападобных сабак. Пазнаёміліся з якамі, зубрамі, ламамі, поні, аленямі, касулямі, баранамі, козамі, выдрай.


Маладзечна - адзін з гарадоў Мінскай вобласці, які будзе сустракаць удзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД. Спартыўныя пляцоўкі, фанзона, культурная праграма і меню - прыгатаванні да маштабнага свята спорту практычна завершаны. Як будуць сустракаць і чым здзіўляць гасцей, карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Раман Кузняцоў.
Савет Міністраў удакладніў пытанні спагнання платы за праезд транспарту па платных аўтадарогах Беларусі. Гэта прадугледжана ўрадавай пастановай ад 25 ліпеня 2023 года нумар 475, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Да поспеху адзін крок, калі ты выбраў прафесію па душы. Упэўніліся дзеці лагера, адкрываючы чарговую гісторыю пад назвай "Няма лепшай у свеце прафесіі".
Шаноўным госцем, спецыяльна запрошаным на дыялогавую пляцоўку стала ветэран педагагічнай працы Адамовіч І. М.
Калі побач крочыць і дапамагае вучыцца педагог, для якога няма лепшай у свеце працы як настаўнік, гэта выдатна.
Незвычайныя гісторыі з багатага вопыту, школьныя гады добра знаёмых і блізкіх людзей, нястомная праца, аптымізм, трапныя парады, здзівілі і ўразілі дзяцей. Яшчэ адзін дзень з карысцю і задавальненнем праведзены ў лагеры.



26.07.2023 года кіраўнік аб’яднання “Юны этнограф” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Васілеўская Анастасія Іванаўна разам з дзецьмі наведалі з экскурсіяй “Міф і рэальнасць” Дзіцячы музей міфалогіі і лесу, створаны спецыяльна для маленькіх наведвальнікаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” у будынку Заслаўскага лясніцтва. Дзіцячы музей дапамог рашыць кураўніку аб’яднання адразу некалькі задач: далучыць дзяцей да прыроды, навучыць іх беражліва адносіцца да навакольнага свету, распавесці пра багацце духоўнай культуры беларускага народа.

Положение о проведении III Республиканского конкурса социальной рекламы "#ПознайБеларусь"
Сайт организатора – belarustourism.by
Пресс-релиз – belarustourism.by
Министерство спорта и туризма и Национальное агентство по туризму при поддержке Министерства информации, Министерства культуры и Министерства образования приглашает к участию в III Республиканском конкурсе социальной рекламы «#ПознайБеларусь».
Конкурс проводится с целью популяризации внутреннего туризма с последующим привлечением широких слоев населения к совершению туристических путешествий по территории Беларуси.
Задачи конкурса:
Даты проведения: с 01 июня по 27 сентября 2023 года.
Прием заявок осуществляется с 1 июня по 1 сентября 2023 года.
В конкурсе заявлено 3 номинации:
К участию в конкурсе приглашаются все желающие: физические лица, включая детей и учащуюся молодежь (студенты учреждений высшего образования, учащиеся учреждений среднего специального, профессионально-технического и среднего образования), а также юридические лица и индивидуальные предприниматели.
Для участия в конкурсе необходимо подать заявку вместе с конкурсной работой не позднее 1 сентября 2023 года.
Google-форма для подачи заявок – docs.google.com