222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
24 ліпеня выхаванцы лагера “Дружба” прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Сад дабрачыннасці”. Выхаванцы наведалі касцёл Святога Міхала Арханёла ў г.п.Івянец.
Яно пачалося з сустрэчы выхаванцаў летняга аздараўленчага лагера з ксяндзом Яўгенам, які расказаў ім пра гісторыю касцёла, пра хрысціянскую веру. Святар пагаварыў з дзецьмі пра важнасць захавання евангельскіх запаведзяў і неабходнасці сувымяраць з імі свае словы і ўчынкі.
Затым для дзяцей быў арганізаваны прагляд мультфільма “Індзейскі леў” пра сяброўства і добрыя справы.
Пабывалі выхаванцы і ў міні-заапарку, які размяшчаецца на касцельнай тэрыторыі, там яны назіралі за паўлінамі, хатнімі зайцамі, папугаямі, фазанамі, вавёркай і амаль ручнымі козамі.
А закончылася мерапрыемства гульнямі на прыкасцельнай пляцоўцы і салодкімі пачастункамі.




24 ліпеня ва ўстанове адукацыі адкрыўся лагер с дзённым знаходжаннем дзяцей "ДРУЖБА". Тэма змены "Падарожжа па лабірынце прафесій". Пачалося адкрыццё лагернай змены з выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Начальнік лагеря Л.І.Бібік павіншавала ўсіх выхаванцаў з адкрыццём лагернай змены і пажадала ўсім добрага адпачынку.
Першы дзень лагера пачаўся з гісторыі пад назвай “Свет прафесій”. Дзеці даведаліся, што ў лагеры кожны новы дзень=новай прафесіі, у выніку да канца лагера пройдзе 18 гісторый і знаёмства з 18 новымі прафесіямі.
Таксама удзельнікі лагера распрацавалі “Кодэкс гонару і выбралі Савет Справядлівых”.
Дзень не абышоўся без гульняў на свежым паветры. У квэсце “Прывітанне, лагер!” успомнілі мінулае лета і з задавальненнем праходзілі ад станцыі да станцыі.





Амаль два тыдні мінула з таго часу, як у Клецкім раёне ўшаноўвалі першых у рэспубліцы тысячнікаў. Па стане на 24 ліпеня ў ААТ "Кухчыцы" вызначыліся камбайнеры і вадзіцель, на рахунку якіх па дзве тысячы намалочанага і перавезенага збожжа.
У Беларусі завершана ўборка азімага ячменю, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка азнаёміўся з ходам рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Р53 на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Абмежаванні на наведванні лясоў уведзены ў 15 раёнах краіны. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта на інтэрнэт-партале Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Зборы тэрытарыяльнай абароны важныя для разумення сучасных падыходаў вядзення баявых дзеянняў, заявіў журналістам старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, падводзячы вынікі праведзеных у Салігорскім раёне вучэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі намалочана 171,8 тыс. т азімага рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 20 ліпеня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 175,2 тыс. га, або 8,85 працэнта ад плана. Намалочана 609,4 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34 ц/га.
Азімы ячмень убраны на 143,4 тыс. га (93,6 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 500 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 34,9 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 79,1 тыс. га (23,8 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 171,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 21,7 ц/га.
Лён выцераблены на 8,35 тыс. га, што складае 19,1 працэнта ўборачнай плошчы. Нарыхтавана 353,4 тыс. т сена - 36,7 працэнта да плана, 7950 тыс. т сенажу - 58,1 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 258,5 тыс. т), 351,4 тыс. т збожжасенажу і 197,1 тыс. т сіласу - 1,03 працэнта.
Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 26,6 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс.т.
Прыклад Мінскай вобласці па будаўніцтве малочнатаварнага комплексу будзем распаўсюджваць на ўсю краіну. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло на нарадзе на базе новага малочнатаварнага комплексу "Вялікія Навасёлкі" УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - чэрвені 2023 года пабудавалі 19,3 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 758,9 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.