Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сума, якую трэба ўнесці за карыстанне школьнымі дапаможнікамі, у параўнанні з мінулым навучальным годам крыху вырасла. Але шэраг сем'яў, дзе выхоўваюць школьнікаў, атрымаюць ільготы на аплату падручнікаў. Разбіраемся, колькі трэба заплаціць бацькам навучэнцаў пачатковай школы, сярэдняга звяна, старэйшых класаў.

Нагадаем, што ў пастанове ўрада ад 24 чэрвеня 2011 г. №839 агаворваюцца памер і парадак спагнання платы за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Дакумент прадугледжвае, што аплата разлічваецца зыходзячы з базавай велічыні і складае 50 працэнтаў ад гэтага нарматыву. Распаўсюджваецца дадзенае правіла на ўсіх навучэнцаў ад 1-га да 11-га класа.

Пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 г. №967 з 1 студзеня 2023 г. базавая велічыня ў Беларусі павялічана да 37 рублёў.

Такім чынам, заплаціць за карыстанне падручнікамі ў 2023/24 навучальным годзе трэба 18 руб. 50 кап. У мінулым навучальным годзе сума была меншая на 2 руб. 50 кап. і складала 16 руб., паколькі базавая велічыня ў 2022 была роўная 32 рублям.

Варта адзначыць, што падручнікі выдаюцца навучэнцам пры ўмове, што атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе дапаможнікі былі здадзены зваротна.

Хто мае права на льготы па аплаце падручнікаў?

Для навучэнцаў школ, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях, прадугледжана льгота па аплаце за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Для гэтай катэгорыі школьнікаў яна зменшана на 50% ад устаноўленага памеру платы.

Каму падручнікі даюцца бясплатна?

Заканадаўцы вылучылі шырокую групу дзяцей, якія могуць карыстацца падручнікамі на бязвыплатных умовах, у іх ліку:

  • навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў;
  • асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, інваліды з дзяцінства;
  • дзеці, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў або хварэюць на туберкулёз;
  • школьнікі з сям'і, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымлівае дзяржаўныя дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады;
  • калі ў дзіцяці адзін з бацькоў, усынавіцеляў (удачарыцеляў) з'яўляецца інвалідам I ці II групы.

Якія дакументы трэба падаць, каб атрымаць ільготу?

Каб атрымаць ільготу за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі на 2023/24 навучальны год, бацькам неабходна напісаць заяву на імя дырэктара школы, а таксама прадставіць адпаведныя дакументы ў сваю ўстанову адукацыі:

  • шматдзетным бацькам трэба прадаставіць арыгінал і копію пасведчання шматдзетнай сям'і, пры гэтым трое дзяцей абавязкова павінны быць непаўналетнімі;
  • пасведчанне інваліда для сем'яў, у якіх адзін або абодва бацькі інваліды І або ІІ групы або дзіця-інвалід;
  • даведку аб атрыманні дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады;
  • заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • адзіны білет для дзяцей-сірот або даведку аб тым, што дзіця знаходзіцца пад апекай;
  • выпіс з медыцынскіх дакументаў - для дзяцей з анкалогіяй або хворых на туберкулёз.

Як ажыццявіць аплату за школьныя падручнікі

Аплаціць за карыстанне падручнікамі і школьнымі дапаможнікамі можна некалькімі спосабамі:

праз інфакіёск;
наведаць аддзяленне банка або паштовай сувязі;
скарыстацца сістэмай плацяжоў «Разлік» (АРІП).

Унесці аплату за карыстанне школьнымі падручнікамі трэба да 1 кастрычніка 2023 года і прадаставіць квітанцыю ў школу.

valozhin.by

Аляксандр Антонавіч на ўласным вопыце апрабаваў водны маршрут па рацэ Іслач. Ацаніў добраўпарадкаванне зон адпачынку.

07 08 23 34

volozhinles.by

Прафсаюзны актыў Мінскага ДВЛГА правёў актыўныя выхадныя. 3-х гадзінны сплаў па рацэ Іслач пакінуў незабыўныя ўражанні! Чароўная прырода, выдатны настрой і зарад пазітыўных эмоцый!

07 08 23 36

07 08 23 36

volozhinles.by

4 жніўня 2023 года на базе краязнаўчага музея адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму: «Гэта зямля твая і мая» ў якой актыўны ўдзел прынялі члены ветэранскіх арганізацый, аб'яднанага прафсаюза, БРСМ. Мерапрыемства прысвечана гістарычным мясцінам і знакамітым людзям Валожынскага раёна. Старшыня савета ветэранаў Цiганiна Т.Ф. выступіла з заклікам берагчы, ахоўваць і абараняць нашу зямлю, Радзіму, краіну. Прысутныя падтрымалі выступ і таксама актыўна выказвалі свае меркаванні і пажаданні.

Кіраўнікі і прадстаўнікі алімпійскіх камітэтаў Беларусі, Расіі, Азербайджана і міжнародного камітэта "Дзеці Азіі" наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь" і ўсклалі кветкі ды скульптуры "Няскораны чалавек".

Вызначаны даты школьных канікулаў у 2023/2024 навучальным годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Панядзелак, 07 Жнівень 2023 09:08

Будучыня пачынаецца сёння

Для выхаванцаў лагера "Дружба" адной з любімых падзей, якія  па традыцыі кожны год адбываюцца ў лагеры, была прагулка на зону адпачынку "Пагарэлка". Дзеці каля возера ладзілі пікнік, гулялі ў рухомыя гульні, любаваліся прыродай наваколля. На зваротным шляху спыніліся каля месца пахавання воінаў, загінуўшых у вайне 1646-1700 гг. На памятным знаку напісана: не помніць мінулага, не будзе будучыні.

07 08 23 2

07 08 23 2

07 08 23 2

07 08 23 2

07 08 23 2

sivica.volozhin-edu.gov.by

I і II класы пажарнай небяспекі - дазвол наведвання лясоў; III клас пажарнай небяспекі забараняецца: - уезд на тэрыторыю лесфонду транспартных сродкаў; - развядзенне грамадзянамі вогнішчаў, выкарыстанне грамадзянамі адкрытага агню на тэрыторыі ляснога фонду; - правядзенне на тэрыторыі ляснога фонду работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі; IV-V класы пажарнай небяспекі - поўная забарона на наведванне лясоў.

Правілы бяспечных паводзін у лесе

Перад тым, як адправіцца ў лес, трэба абавязкова папярэдзіць родных ці сяброў аб тым, куды вы збіраецеся ехаць ці ісці. Выбіраць адзенне варта па надвор'і і пажадана яркага колеру. Абавязкова вазьміце з сабой зараджаны мабільны тэлефон і надзеньце на шыю свісток. Будзьце ўважлівыя ў лесе і сачыце за тым, каб не адыходзіць далёка ад праверанага маршруту.

Правілы паводзін у лесе з дзецьмі:

  • Звярніце ўвагу, у што апранута ваша дзіця - абавязкова павінны быць штаны, запраўленыя ў закрыты абутак, і галаўны ўбор. Улетку ў лясах поўна кляшчоў, укусы якіх могуць прывесці да цяжкіх захворванняў.
  • Не адпускайце дзіця адно нават на невялікую адлегласць і не пакідайце яго без нагляду!
  • Не дазваляйце яму гуляць у хованкі, ці захапляцца заняткамі, пры якіх яно можа аказацца адно на значнай ад вас адлегласцi. Дзіця можа не разлічыць бяспечную адлегласць, а калі зразумее, што занадта далёка сышло, то, спалохаўшыся, можа пайсці ў процілеглы бок.
  • Растлумачце дзіцяці, што ні ў якім разе нельга чапаць невядомыя грыбы і есці невядомыя ягады, якія растуць у лесе - яны могуць быць атрутнымі.
  • Дайце дзіцяці мабільны тэлефон і навучыце яго тэлефанаваць у службу выратавання: «Калі здарылася бяда – звані адзін-адзін-два!».

Пры наведванні лесу забаронена:

  • Разводзіць вогнішчы ў іглічных маладняках, старых гарэльніках, на ўчастках буралому, у тарфянішчах, у месцах з падсохлай травой, а таксама пад кронамі дрэў. У астатніх месцах развядзенне вогнішчаў дапускаецца на пляцоўках, абрамленых мінералізаванай паласой шырынёй не менш за 0,5 м, па заканчэнні патрэбы вогнішча павінна быць засыпана зямлёй або заліта вадой да поўнага спынення тлення.
  • Кідаць падпаленыя недакуркі, запалкі, попел з курыльных трубак.
  • Выпальваць траву і іржышча на землях ляснога фонду і на зямельных участках, якія непасрэдна прымыкаюць да ляснога фонду.
  • Забруджваць лес бытавымі адходамі і адкідамі.
  • Уладкоўваць звалкі смецця і будаўнічых астаткаў.
  • Пакідаць бутэлькі або аскепкі шкла, таму што яны могуць стаць прычынай узнікнення пажару ў гарачае сонечнае надвор'е шляхам факусіроўкі сонечных прамянёў або «прынцыпу лупы».

Штогод у першую нядзелю жніўня сваё прафесійнае свята адзначаюць чыгуначнікі Беларусі.

Менавіта іх праца забяспечвае функцыянаванне найважнейшага напрамку транспартнай сферы. Дзякуючы яму пасажыры могуць перамяшчацца па тэрыторыі ўсёй краіны і за яе межамі, а грузы – дастаўляцца ў пункты прызначэння. Зладжаная і дакладная праца спецыялістаў-чыгуначнікаў мае значэнне, паколькі без яе не адправіцца ў шлях ні адзін састаў. Напярэдадні свята мы адправіліся на станцыю «Багданаў», каб пазнаёміцца з яе калектывам.

04 08 23 12 Аксана Раманчук прызнаецца, што праца дзяжурнага цікавая і адказная

Сустракае нас дзяжурны па станцыі Аксана Раманчук. Сваё жыццё з чыгункай Аксана Венадаўна звязала ў 2012 годзе. Знаходзячыся ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, скончыла Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, пасля заканчэння адразу прыступіла да працы. Тут жа працуе электраманцёрам яе муж Мікалай. Разам яны выхоўваюць і гадуюць траіх дзяцей. У размове з намі Аксана Венадаўна адзначае:

- Выдатны калектыў, зручны графік - вось што мне падабаецца ў прафесіі дзяжурнага. Але разам з тым на нашы плечы кладзецца вялікая адказнасць за бяспеку руху. Мы адказваем і за пасажыраў, і за цягнікі. Працы хапае. Расклад цягнікоў і электрычак нашай станцыі сёння ўключае ў сябе чатыры цягнікі далёкага накіравання, прыгарадныя цягнікі і электрычкі. Праз станцыю праходзяць пасажырскія цягнікі па маршрутах Гродна-Мінск, Гродна-Камунары, міжрэгіянальныя Ліда-Маладзечна. Больш за ўсё цягнікоў прыбывае раніцай. Першы адпраўляецца ў 02.02 па кірунку да станцыі Гродна, а апошні прыбывае ў 22.00. Ад Багданава можна даехаць без перасадак да станцый «Магілёў», «Мінск», «Гродна», «Орша», «Маладзечна», «Барысаў», «Беларусь», «Ліда». Чыгунка па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю. Часам, калі загадзя не паклапаціцца аб куплі білета, то можна і не з'ехаць своечасова ў патрэбным кірунку.

04 08 23 12 Наталля Акулевіч кажа, што квіткі ў касе запатрабаваны заўсёды

Цяжка ўявіць чыгуначную станцыю без білетнай касы. Білетны касір быў і застаецца тварам транспартнай кампаніі. Ад таго, як пасажыра сустрэнуць у касе, будзе залежаць яго меркаванне аб працы многіх тысяч чыгуначнікаў на ўсім шляху руху. Гэта прафесія, нягледзячы на стагоддзе інфарматызацыі з яго магчымасцямі набываць электронныя квіткі, па-ранейшаму запатрабаваная і значная. Пра гэта нам кажа Наталля Акулевіч, якая працуе ў ролі касіра некалькі гадоў:

- Людзі старэйшага ўзросту прыходзяць па квіток у касу, моладзь купляе праз Інтэрнэт. Але ад гэтага пасажыраў менш не становіцца. Наша станцыя прымае вялікія патокі людзей. У пятніцу, суботу і нядзелю іх больш. У буднія дні ў сярэднім ад станцыі адпраўляецца 35-40 чалавек. Папулярнасцю ў асноўным карыстаюцца міжрэгіянальныя лініі Маладзечна-Ліда. Часта да нас прыязджаюць турысты-веласіпедысты. Нядаўна прымалі групу з 50 чалавек. Яны прыбываюць да станцыі «Багданаў» на цягніку і працягваюць свой шлях на веласiпедзе па гістарычных і культурных месцах нашага і суседняга раёнаў.

04 08 23 12 камерцыйны агент па транспартным абслугоўванні Леаніда Трус

Прыёмам і адпраўкай грузаў на станцыі займаецца камерцыйны агент па транспартным абслугоўванні Леаніда Трус. Штодня ў яе абавязкі ўваходзіць праца з кліентамі і афармленне дакументацыі, кантроль за пагрузкай і выгрузкай вагонаў. Паслугамі перавозкі станцыі «Багданаў» карыстаюцца Агракамбінат «Дзяржынскі», Мінскаблаграсэрвіс, Бiтарэл, Леспалэнерга і Валожынскі лясгас. Асноўныя грузы - гэта мінеральныя ўгнаенні, піламатэрыялы і буракі. Працуе Леаніда Чаславаўна з задавальненнем. Выконвае не толькі свае службовыя абавязкі добра, але і задае правільны тон калектыву як старшыня прафкама.

- Мой прафесійны стаж на станцыі - 25 гадоў. Шчыра прызнаюся, што працую тут з радасцю. Калектыў наш - самы выдатны. Кожны супрацоўнік на сваім месцы. Людзі ідуць да нас працаваць з задавальненнем, жадаючых заўсёды шмат. Любім мы і паважаем нашага кіраўніка Ірыну Каспяровіч і не забываем чыгуначнікаў, якія сышлі на заслужаны адпачынак, і заўсёды віншуем са значнымі датамі. Напярэдадні прафесійнага свята хочам павіншаваць сваіх калег і пажадаць ім здароўя і дабрабыту!

04 08 23 12 На станцыі «Багданаў» расце дрэва ліпа, а ў яе ствале ўтульна прытулілася прыгожая маладзенькая бярозка. І вось так дружна яны растуць і здзіўляюць мінакоў сваёй прыгажосцю!

Узвядзенне будынка вакзала другой станцыі пачата ў 1905 годзе. Будаўніцтвам чыгуначнага палатна кіраваў Уладзімір Цімафееў-Расоўскі. У 1917-м яна была апошнім пунктам перад пачаткам лініі фронту ў часы Першай сусветнай вайны. У віленскай газеце ў гэтым жа годзе напісана, што вёску Багданава перад вайной ніхто не ведаў, а цяпер яе апісваюць ваенныя карэспандэнты ўсіх буйных выданняў.

valozhin.by

Пятніца, 04 Жнівень 2023 18:40

Здымкі ў музеі!

У ноч з 2 на 3 жніўня ў лакацыях Валожынскага краязнаўчага музея тэлеканал АНТ правёў здымкі тэлевізійнага фільма пад працоўнай назвай "Начная змена".

volozhyn.museum.by

Старонка 489 з 1388

Задайте вопрос