222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Году міру і стварэння прысвяцілі спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання і выхаванцы аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. У велапрабегу, які прайшоў пад дэвізам «Мы разам, і ў гэтым наша сіла», яны запрасілі паўдзельнічаць прадстаўнікоў такіх жа аддзяленняў з Маладзечна, Дзяржынска, а таксама Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Пачаткам мерапрыемства стала сустрэча ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абилитации інвалідаў у Валожыне на вуліцы Набярэжнай.


Далей на аўтатранспарце ўдзельнікі дабраліся да пасёлка Першамайскага, дзе наведалі помнік, узведзены ў гонар партызан і падпольшчыкаў. Тут адбыўся старт інклюзіўнага веламарафона, удзельнікі якога накіраваліся ў вёску Яцкова, дзе ўсклалі кветкі да брацкай магілы, у якой пахавана 340 партызан.



У Яцкова-Замосныя ўдзельнікі велапрабегу таксама зрабілі прыпынак, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання і ўскласці кветкі.


Фінальным пунктам марафону стане экалагічная iнклюзіўная сцежка на беразе ракі Іслач, дзе пройдзе ўзнагароджанне ўдзельнікаў і валанцёраў, а таксама канцэрт і дыскатэка, падрыхтаваныя салістамі раённага цэнтра культуры.
Падрабязнасці ў наступным нумары газеты
На базе ААТ «Багданаўскае» прайшоў семінар-вучоба па пытанні гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі ўраджаю ў 2023 годзе.

Яго арганізатарамі сталі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, раённая арганізацыя прафсаюза аграпрамысловага комплексу. Удзел у семінары прымалі кіраўнікі, спецыялісты па ахове працы, галоўныя інжынеры і галоўныя аграномы, старшыні першасных прафсаюзных арганізацый сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
Аб сельгаспрадпрыемстве і яго развіцці расказаў дырэктар Павел Родзь.

Практычная частка семінара прайшла на адным з палёў ААТ «Багданаўскае».


Майстар сельскагаспадарчага каледжа Алег Янковіч звярнуў увагу ўдзельнікаў семінара на тое, што неабходна зрабіць, каб абмалот новага ўраджаю ішоў у строга вывераным тэхналагічным рэжыме, якасна і без страт. Ён дэталёва праінфармаваў прысутных аб найгалоўных тэхналагічных патрабаваннях уборкі збожжа, рэгуляванні і наладзе агрэгатаў, якія былі задзейнічаны ва ўборачнай. Асаблівая ўвага пры гэтым была звернута на іх герметызацыю. Былі прадэманстраваны і інструменты для догляду за камбайнам і яго камплектуючымі, і ўборка камбайнам азімай свірэпіцы ў полі.

Далей аб захаванні ўмоў аховы працы і тэхнікі бяспекі пры правядзенні ўборачнай кампаніі расказала загадчык сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Юлія Ільюшчыц, якая падкрэсліла, што ад няўхільнага выканання ўсіх інструкцый па ахове працы залежыць не толькі ўраджай, але галоўнае – чалавечае жыццё.

Пры правядзенні ўборачных работ важна ўсё: пачынаючы ад выпуску тэхнікі на палі да захавання пітнога рэжыму, дробязяў няма. Пра гэта гаварылі інспектар Дзяржэнерганагляду Уладзімір Макей, інспектар РАНС Аляксандр Бацян, галоўны санітарны ўрач Павел Сарока, намеснік начальнік АДАІ Вадзім Пасеко, галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Варабей і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Вікенцій Адамовіч.


Пры падвядзенні вынікаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Вольга Павіч адзначыла, што ў адказны перыяд уборачнай кампаніі будзе ажыццяўляцца сур'ёзны кантроль за ходам усёй работы з боку адпаведных служб.
- Убраць ураджай трэба своечасова і якасна, для гэтага ёсць усё неабходнае, — падкрэсліла Вольга Сяргееўна.
Сёння стартаваў абласны маладзёжны фестываль «TourFest-2023» для прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу, прысвечаны Году міру і стварэння.
Ужо традыцыйны турыстычны злёт для моладзі — гэта выдатная магчымасць паспаборнічаць у спорце, паказаць сябе ў творчасці.
23 каманды рыхтуюцца выпрабаваць свае сілы ў конкурсе візітовак, бівакоў і арыгінальнай стравы, квізе, розных спартыўных спаборніцтвах, падрыхтоўцы дранікаў на калодцы.
Для ўдзельнікаў арганізатары падрыхтавалі шмат цікавых забаў і сюрпрызаў.
Пажадаем камандзе нашага раёна ўдачы ва ўсіх спаборніцтвах!
6 ліпеня ў Дорскай сельскай бібліятэцы была праведзена тэматычная экскурсія "Кніжкін дом", для выхаванцаў летняга дзіцячага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка".
Мэта экскурсіі: працягваць фарміраваць у дзяцей цікавасць да чытання кніг.
У ходзе экскурсіі дзеці азнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай,са зместам фонду, з тэматычнымі паліцамі, кніжнымі выставамі арганізаванымі ў бібліятэцы, прагледзелі наяўныя ў бібліятэцы перыядычныя выданні.
Таксама быў праведзены невялікі экскурс у гісторыю ўзнікнення свята Купалле, у сувязі з арганізаванай тэматычнай выставай.
Гістарычная даведка
ДЭУ-167 арганізаваны 10 ліпеня 1963 года. Працягласць абслугоўваемых дарог складала 284 кіламетры, на абслугоўванні знаходзілася 9 адзінак тэхнікі, колькасць працуючых – 56 чалавек.
Першым начальнікам прызначаны Лявон Віктаравіч Ляговіч. Кіраваў калектывам 20 гадоў. За перыяд працы ўдастоіўся звання “Ганаровы дарожнік Беларусі”.
У 1985 годзе ДЭУ-167 перайменавана ў ДРБУ № 167. У снежні 2000 года стала Мінскім абласным унітарным прадпрыемствам “ДРБУ № 167”. У чэрвені 2004 года пераўтворана ў дарожнае даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Даррамбуд № 167”. У жніўні 2005 года створаны філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”.
У студзені 1983 года прадпрыемства ўзначаліў Эдвард Эдвардавіч Родзевіч, які адрабіў на пасадзе пяць гадоў.
26 гадоў – з кастрычніка 1988-га па чэрвень 2014-га – начальнікам дарожнай галіны Валожыншчыны працаваў Мікалай Уладзіміравіч Хвядчэня. Узнагароджаны нагруднымі знакамі “Ганаровы транспартнік”, “Ганаровы дарожнік” I і II ступеняў.
У кастрычніку 2014 года начальнікам назначаны Уладзімір Міхайлавіч Саевіч. Праз сем гадоў яго змяніў Дзмітрый Віктаравіч Князеў, які з’яўляецца начальнікам сёння.
За шэсць дзясяткаў галоўнымі інжынерамі працавалі: Казімір Вікенцьевіч Пазновіч, Тамара Аляксееўна Кандраценка, Міхаіл Рыгоравіч Арлоў, Эдвард Эдвардавіч Родзевіч, Міхаіл Паўлавіч Кузняцоў, Дзмітрый Віктаравіч Грышук, Анатолій Міхайлавіч Баталёнак, Алег Аляксандравіч Леган, Вячаслаў Уладзіміравіч Сухалет, Аляксандр Аляксандравіч Вайткевіч, Аляксандр Анатольевіч Сталыга, Уладзімір Казіміравіч Дабраловіч, Уладзімір Міхайлавіч Саевіч.
Галоўнымі механікамі былі: Іван Уладзіміравіч Іода, Аляксандр Іванавіч Барцэвіч, Аляксандр Піліпавіч Сухоцкі, Уладзімір Станіслававіч Лапуцкі, Віктар Іванавіч Казека.
Пасаду галоўнага бухгалтара займалі: Вера Ануфрыеўна Бараноўская, Галіна Пятроўна Косік, Надзея Іванаўна Праўлоцкая, Алена Іванаўна Бацян.
Слова кіраўніку
Дзмітрый Віктаравіч КНЯЗЕЎ узначальвае прадпрыемства няпоўныя два гады, але ўліўся ў калектыў 24 гады таму. Пачынаў майстрам, з цягам часу даслужыўся да пасады галоўнага інжынера. Аб тым, з якім настроем сустракаюць дарожнікі сваю юбілейную дату, мы з ім пагутарылі.

– Калі браць у разлік выручку ад рэалізацыі паслуг, то яна складае 156 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сёлета выдаткаваны большы аб’ём фінансавання – як па рэспубліканскай дарожнай праграме, так і на добраўпарадкаванне мясцовых дарог у сувязі з правядзеннем увосень у аграгарадку Ракаў раённых “Дажынак”, а на наступны год у нас у Валожыне – абласных. Нам цяпер не трэба шукаць сабе аб’екты, як было летась і пазалетась. Так, у 2022 годзе працавалі ў Стоўбцах – рыхтавалі іх да абласнога свята працаўнікоў вёскі: выканалі работ на 1 мільён 200 тысяч рублёў. Валожынскіх дарожнікаў нават адзначыла абласное ўпраўленне – як тых, хто ўнёс значны ўклад у падрыхтоўку такога маштабнага мерапрыемства. Да таго ж работа на месцы – больш прыбытковая: не трэба плаціць камандзіровачныя, раз’язныя, ды і траціць час на самі паездкі.
Зараз па дагаворы з райвыканкамам мы як падрадчыкі праводзім работы па асфальтаванню вулічна-дарожнай сеткі раёна: ужо ў аграгарадку Ракаў адрамантавалі вуліцы Маладзёжная, Радашковіцкая і Пушкіна. Запланаваны цякучы рамонт вуліцы Мінская. Выкананы капітальны рамонт дарогі ў вёсцы Арлоўшчына Ракаўскага сельсавета. Вядзецца добраўпарадкаванне і ўкладка асфальтабетона ў самім райцэнтры: у прыватнасці, новае дарожнае пакрыццё з’явілася на вуліцы імя М. Горкага. Ужо зрабілі фрэйзіраванне і ўклалі ніжні выраўноўваючы слой на вуліцы Пушкіна. Паралельна вядзём дэмантаж і ўстройства новых пешаходных дарожак. Практычна паклалі асфальт ля новага шматфункцыянальнага вытворча-складскога памяшкання з устроеным АБК, што на тэрыторыі былой райсельгасхіміі. А як ёсць работа – ёсць і настрой на працу, і заробак годны.
З нагоды юбілейнай даты дасылаю пажаданні ўсяму працоўнаму калектыву і нашым паважаным ветэранам працы! Жадаю кожнаму мірнага неба, моцнага здароўя, матэрыяльнага дастатку, каб ладзіліся справы ў сям’і, бо яна была і застаецца галоўнай апорай для чалавека. Ну і, безумоўна ж, добрага надвор’я – ад яго ў нашай паўсядзённай працы залежыць многае.
Філіял КУП “Мінскаблдарбуд”- “ДРБУ № 167” сёння
Вопыт, прафесіяналізм, любоў да працы і выдатны настрой – галоўныя складальнікі паспяховай работы вадзіцеля МАЗа Георгія БІОНЧЫКА
З нагоды 60-годдзя прадпрыемства Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны вадзіцель МАЗа Георгій Канстанцінавіч БІОНЧЫК і машыніст асфальтаўкладчыка Віктар Лявонавіч ЮРОІЦЬ – ветэраны дарожнай галіны раёна, стаж работы якіх складае 40 гадоў.
Вадзіцель пагрузчыка Сяргей АРЦЮКЕВІЧ выконвае розныя віды работ. Да даручанай справы заўсёды адносіцца добрасумленна, бо працуе з душой
Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена Анатолію Мікалаевічу ГАСПАРЭВІЧУ – машыністу экскаватара; Генадзію Іосіфавічу ЛІТВІНУ – машыністу катка; Сяргею Васільевічу АРЦЮКЕВІЧУ і Анатолію Уладзіміравічу ЛЕБЕДЗЕВУ – вадзіцелям пагрузчыка.

На асфальтабетоннай базе ў вёсцы Крыніца за дзень вырабляецца 250 тон асфальтабетоннай сумесі. На вытворчасці заняты 7 работнікаў, сярод іх памочнік аператара Уладзімір БРУЧКОЎСКІ, бітумавар Дзмітрый СУХАДОЛЕЦ і аператар Сяргей БУКШТУНОВІЧ
Адміністрацыя і прафкам віншуюць калектыў і ветэранаў дарожнай галіны з юбілейнай датай.
Штодзённай працай вы забяспечваеце камфорт і бяспеку на дарогах, ствараеце добры настрой, скарачаеце час і адлегласць паміж населенымі пунктамі. Дзякуй за адданасць прафесіі, высокую адказнасць, стараннасць і сумленнасць.Няхай справа, якой займаецеся, прыносіць матэрыяльнае і маральнае задавальненне, а вадзіцелі, пасажыры і пешаходы выказваюць толькі словы ўдзячнасці. Моцнага ўсім здароўя, шчасця, поспехаў у рабоце.
Няма на зямлі каштоўнасці большай,
чым родны край
Уладзімір Караткевіч.
7 ліпеня для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (гістарычны факультэт) у Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся дзень пытанняў і адказаў " Мая зямля, мая Радзіма ". Пытанні былі прысвечаныя гісторыі, культурай і духоўнай спадчыне Івянца, таксама кранулі нашых жыхароў, якія руплівасцю, талентам, стараннасцю ўпрыгожваюць родны куточак, а значыць, і Беларусь.
Вечарам 6 ліпеня жыхары Валожына сабраліся каля гарадскога возера, каб разам справіць Купалле. Распачаў свята Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец”, з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Яго ўдзельнікі парадавалі прысутных тэматычнымі народнымі песнямі, карагодамі, танцамі.
Дзяўчаты актыўна ўключаліся ў старажытны абрад продкаў – пляценне вянкоў. Кожная старалася стварыць непаўторны вобраз.
Купалле - старажытнае народнае свята, якое ўвасабляе ў сабе самыя магутныя стыхіі прыроды – агонь і ваду. Таму, як і на працягу многіх гадоў, было разведзена вогнішча. Прысутныя радасна ўспрынялі магчымасць пабыць ля агню.
Святочнае гулянне працягнула канцэртная праграма салістаў ДУК “Валожынскі раенны цэнтр культуры”, якая плаўна перайшла ў святочную дыскатэку.
Выдатная выстава “Багацце спадчыны” майстра па вышыўцы рышэлье і гладдзю Ніны Макарэвіч прайшла ў памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”.
Ніна Сямёнаўна нарадзілася ў вёсцы Руднікі 31 мая 1940 года. Гэта дата гаворыць пра тое, што ўсё яе маленства прыйшлося на суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенную разруху. Сям’і, дзе ўжо было чацвёра дзяцей, і так жылося нялёгка, а калі на фронце загінуў бацька, 30-гадовай матулі давялося спраўляцца з нягодамі адной.
Малая Ніна старалася ва ўсім дапамагаць роднаму чалавеку. Яна навучылася ажурнай вышыўцы рышэлье, якая ствараецца шляхам абкідвання контуру малюнка спецыяльным швом, пры гэтым прамежкі ўзору выразаюцца, і атрымліваюцца прыгожыя карункі. Разам з маці, якая ўмела і любіла гэты занятак, яны, каб зарабіць грошы, прымалі заказы і прадавалі прыгожыя вырабы, што карысталіся добрым попытам. Захапілася дзяўчына і такім вытанчаным відам рукадзелля, як вышыўка гладдзю. Для будучых вырабаў юная майстрыха сама ўмела наносіла малюнкі на тканіну.
Калі вырасла, Ніна Сямёнаўна пакахала хлопца са сваёй вёскі і выйшла за яго замуж. Душа ў душу пражылі яны 61 год разам, нарадзілі траіх дзетак, пабудавалі ўласны дом у Багданаве, дзе цяпер, на жаль, яна засталася адна.
Працавала наша гераіня ў мясцовым дзіцячым садку. Жанчына вельмі любіла дзяцей, і тыя плацілі ёй тым жа. Працалюбівая, няўрымслівая, яна ўмела выконвала любую работу, у тым ліку і мужчынскую: хадзіла за плугам, касіла, арала і інш. Але і для свайго галоўнага захаплення заўсёды знаходзіла час – з задавальненнем вышывала. Шмат яе вырабаў сталі выдатнымі падарункамі для родных, блізкіх і проста знаёмых.

І цяпер Ніна Макарэвіч не сядзіць склаўшы рукі – то парадак на двары наводзіць, то кветкі даглядае, то хату малюе, то нешта майструе. А як смачна яна гатуе! Стараецца парадаваць нечым смачненькім дзяцей, унукаў і праўнукаў, што прыязжаюць да бабулі ў госці.
Ёсць у Ніны Сямёнаўны яшчэ адзін талент. Яна складае цудоўныя вершы, дзе апісвае ўласнае жыццё, распавядае пра сваю сям’ю, пра малую радзіму і г. д.

На выставе “Багацце спадчыны” прадстаўлены вышываныя работы майстра. Тут можна ўбачыць прыгожыя фіранкі, сурвэткі, што выкананы ў тэхніцы рышэлье, саматканыя посцілкі, ручнікі, абрусы, якія рукадзельніца вышыла гладдзю, і інш. Прыгожыя, маляўнічыя ўзоры прыцягваюць позірк. Цяжка пераацаніць мастацкі густ, працавітасць і талент вышывальшчыцы.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Гэта ўжо не проста "храм літаратуры", але культурны і асветніцкі цэнтр, які запрашае хлопчыкаў і дзяўчынаў розных узростаў на забаўляльныя чытанкі, майстар-класы па народных рамёствах і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на выставы і конкурсы. Чым барысаўскія бібіліятэкары заахвочваюць дзятву - у рэпартажы Наталлі Бардзілоўскай!
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 30 мая 2023 года прыняло пастанову нумар 37 "Аб тарыфах на перавозку грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам агульнага карыстання", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.