Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Абласны конкурс «Міс Міншчына» адбудзецца сёння ў Барысаве

Удзел у ім прымуць 35 канкурсантак з розных куткоў сталічнага рэгіёна.

Валожынскі раён прадставіць 19-гадовая Дар'я Нахай, за Маладзечанскі выступяць 18-гадовая Анастасія Бабеня і 20-гадовая Дар'я Шастухіна.

Прагаласаваць за ўпадабаную ўдзельніцу можна па спасылцы:

https://mlyn.by/11052023/luchshaya-krasavicza-oblasti-golosuem-za-miss-minshhiny-2023/

valozhin.by

Дзяржаўны сцяг усталявалі ў найвышэйшым пункце Беларусі. Урачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна прайшло 12 мая на гары Дзяржынскай.

У цырымоніі адкрыцця кампазіцыі «Сцяг Радзімы» таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінаблвыканкама, Дзяржынскага райвыканкама, ваеннага камісарыята Мінскай вобласці, БРСМ, БРПА, іншых грамадскіх арганізацый і ведамстваў, дэлегацыі рэгіёнаў, моладзь, аўтары ідэі ўстаноўкі памятнага знака.

Перад прысутнымі выступіў спартсмен-экстрэмал, альпініст Павел Гапановіч. Па прафесіі ён інжынер, працуе ў Дзяржынскім філіяле Мінскага абласнога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Дзякуючы свайму хобі паездзіў па свеце. Сваю малую радзіму Павел праславіў далёка за межамі краіны, і заўсёды з ім быў сцяг Беларусі і раёна.

У завяршэнне цырымоніі ўсе прысутныя ў суправаджэнні духавога аркестра выканалі дзяржаўны гімн.

Гара Дзяржынская лічыцца самай высокай кропкай Беларусі. Яе вяршыня на 345 м узвышаецца над узроўнем мора. Знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша за 30 км на захад ад Мінска недалёка ад Дзяржынска (на поўнач ад аграгарадка Скірмантава). Раней называлася Святая Гара, у Дзяржынскую перайменавана ў 1958 годзе. У канцы 1990-х гадоў на гары ўсталявана гранітная пліта з надпісам на беларускай мове. У цяперашні час месца акультурана і з'яўляецца помнікам.

valozhin.by

Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" выйгралі залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд сезона-2022/23, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску з удзелам старшыні "Беллегпрама" Таццяны Лугіной і намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці Расіі Юліяй Васільевай адбылося пасяджэнне сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іванаўскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне.

У Валожыне правялі пашыраны бацькоўскі сход.

11 05 23 03

Пытанні бяспекі дзяцей заўсёды актуальныя. Найважнейшая задача сям'і і школы - навучыць дзіця адказна ставіцца да сябе і навакольных, умець прадбачыць і распазнаваць небяспекі, выконваць нескладаныя правілы асабістай бяспекі, выпрацаваць мадэлі паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Гэты пасыл і стаў галоўнай тэмай раённага бацькоўскага сходу, які прайшоў 28 красавіка.

Для адказу на пытанне, як гарантаваць бяспеку дзецям, на сход запрасілі спецыялістаў раённых служб: намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алену Мілюткіну, памочніка пракурора Валожынскага раёна Іллю Васільева, намесніка начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Уладзіміра Ланько, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзмітрыя Карачуна, старшага інспектара сектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Бацяна, урача-псіхатэрапеўта-нарколага раённай паліклінікі Дыяну Падгайскую. Кожны эксперт у сваім выступленні зрабіў акцэнт на тым, якія меры прымаюцца для таго, каб усцерагчы ад небяспекі дзяцей.

У 2019 годзе МУС сумесна з Мінадукацыі і прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі ўвяло ў эксплуатацыю інфармацыйны рэсурс kids.pomogut.by, які ў тым ліку прызначаны для атрымання анлайн-кансультацый і карыснай інфармацыі па бяспечных паводзінах дзяцей у інтэрнэце.

Пра бяспеку ў школе

Нашы дзеці значную частку часу праводзяць у сценах устаноў адукацыі. Якім чынам арганізоўваюцца бяспечныя ўмовы знаходжання дзяцей у школе, ствараецца аптымальны псіхалагічны клімат, якую занятасць прапануюць установы адукацыі ў летні перыяд, расказала намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Алена Мілюткіна.

Аб адказнасці бацькоў за выхаванне

Асноўная адказнасць дарослых – гэта забеспячэнне бяспечнага асяроддзя, у якім дзеці могуць жыць і развівацца без пагрозы для жыцця і здароўя. Памочнік пракурора Валожынскага раёна Ілля Васільеў праінфармаваў, якія адміністрацыйныя пакаранні могуць прымяняцца да бацькоў, у якіх выпадках яны нясуць крымінальную адказнасць, пры якіх абставінах можна пазбавіць бацькоўскіх правоў або абмежаваць у правах, што цягне за сабой пазбаўленне бацькоўскіх правоў.

Аб прычынах правапарушэнняў

На вялікі жаль, далёка не ўсе бацькі гатовы прызнаць, што іх сістэма выхавання «дала збой». Ёсць і тыя, хто выхаваннем увогуле не займаецца, пачынае перакладаць яго на іншых, напрыклад, школу. Так ці інакш, але ў пэўны момант дзеці пачынаюць расці «аўтаномна» і складаныя сітуацыі ў сваім жыцці перажываць па-свойму. Да чаго гэта прыводзіць, можна ўбачыць на любым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Намеснік старшыні камісіі Дзмітрый Карачун давёў да ведама бацькоў, якія правапарушэнні часцей за ўсё разглядаюцца на пасяджэннях камісіі, што з'яўляецца асноўнай прычынай учынення правапарушэння або злачынства дзецьмі.

Пра бяспеку ў інтэрнэце

У Беларусі, паводле інфармацыі Белстата, 84% дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў і 98,1% дзяцей ва ўзросце 11-15 гадоў з'яўляюцца карыстальнікамі інтэрнета. Інтэрнэт напоўнены карыснай інфармацыяй, выступае мабільным і зручным сродкам зносін. Разам з тым ён уяўляе небяспеку. З якімі ж праблемамі і пагрозамі дзеці і падлеткі сутыкаюцца ў інтэрнэце, а таксама аб прафілактычнай рабоце па іх бяспечных паводзінах у сетцы расказаў намеснік начальніка Валожынскага раённага аддзела Следчага камітэта Уладзімір Ланько.

Распіццё спіртных напояў непаўналетнімі

Наперадзе лета, а летам, паводле статыстыкі, падлеткі часцей за ўсё ўчыняюць злачынствы і правапарушэнні. Сярод найбольш частых у летні перыяд правапарушэнняў застаецца распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва ў грамадскіх месцах. Урач-нарколаг Дыяна Падгайская ў сваім выступленні паінфармавала, што можа падштурхнуць дзіця да ўжывання алкагольных напояў і псіхаактыўных рэчываў, якія тыповыя памылкі здзяйсняюць бацькі ў выхаванні дзяцей, правакуючы развіццё залежных паводзін, як сфармаваць негатыўнае стаўленне да алкаголю, як падтрымаць дзіця ў складанай сітуацыі і не дапусціць спроб суіцыду.

Небяспечная гульня з агнём

Пажары, якія адбываюцца з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, - з'ява не рэдкая. І, як паказвае практыка, такія інцыдэнты адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём у дзяцей і недастатковага кантролю з боку дарослых. Аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі расказаў старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Бацян.

З дапамогай сацыяльных сетак злачынцы залучаюць моладзь у незаконны абарот наркатычных сродкаў. Падчас зносін арганізатары інтэрнэт-крам абяцаюць вялікія заробкі, для чаго прапануюцца розныя аргументы, пры гэтым заўсёды паведамляецца аб адсутнасці якіх-небудзь рызык. Многія, паверыўшы ў такія абяцанні, жадаючы атрымаць грошы, пачынаюць свой злачынны шлях, распаўсюджваючы наркотыкі. Большасць падлеткаў паспяваюць папрацаваць каля месяца, а некаторых затрымліваюць пры першай спробе здзейсніць закладку.

Наталля НЯМКЕВІЧ

valozhin.by

У зале пасяджэнняў Валожынскага райвыканкама прайшла рабочая сустрэча па пытанні падаткаабкладання рамеснай дзейнасці фізічных асоб з 1 ліпеня 2023 г.

Неабходнасць правядзення сустрэчы выклікана зменамі, унесенымі ў Падатковы кодэкс Беларусі. З тлумачэннямі перад прысутнымі рамеснікамі, а іх сабралася больш за 40, выступілі прадстаўнікі інспекцыі па падатках і зборах, аддзела эканомікі, раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

11 05 23 05

Як расказала на семінары намеснік начальніка інспекцыі - начальнік упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскага раёну Таццяна Якутовіч, да канца 2022 г. стаўка рамеснага збору была ўстаноўлена ў памеры 62 рублi, якія выплачваюцца за ўвесь каляндарны год работы.

З 1 студзеня 2023 г. рамеснікі выплачваюць збор не як раней — усю гадавую суму адным плацяжом, а штомесяц па 6 рублёў. Такі парадак будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2023 г. А ўжо з 1 ліпеня фізічныя асобы змогуць працаваць з прымяненнем рамеснага збору толькі ў тым выпадку, калі атрымаюць рашэнне мясцовых органаў улады, што іх дзейнасць адносіцца да рамеснай. Для астатніх асноўным рэжымам падаткаабкладання становіцца падатак на прафесійны даход. Таксама яна адзначыла сучасныя дыстанцыйныя спосабы ўзаемадзеяння з падатковымі органамі. Гэта альбо выкарыстанне мабільнага дадатку на смартфоне, альбо кампутарная версія. Мабільны дадатак дазваляе дыстанцыйна стаць на падатковы ўлік, зарэгістравацца ў якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, пры гэтым ніякіх падатковых дэкларацый падаваць не патрабуецца.

Начальнік раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Марына Калітнік агучыла парадак выплаты плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і фарміраванне страхавога стажу для фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць плацяжы. Таксама яна патлумачыла: «Рамесніку, які выплачвае звычайны збор, не налічваецца будучая пенсія. Гэта вельмі важны момант, бо мы жадаем бачыць сацыяльна абароненае грамадства. У той жа час пры пераходзе на новую сістэму выплаты падатку з гэтай сумы будуць ісці страхавыя ўзносы ў ФСАН і чалавек зможа ў далейшым разлічваць на нармальную пенсію».

Як распавяла Алена Садоўская, начальнік аддзела эканомікі Валожынскага райвыканкама ў раёне рашэнне па пацвярджэнні рамеснага статусу будзе прымацца камісіяй і для пацверджання сябе ў якасці рамесніка трэба будзе падаць заяву ў райвыканкам у службу «Адно акно».

Крытэрыі аднясення да рамеснікаў распрацавала Міністэрства культуры. Галоўнае, каб гэта былі менавіта тыя промыслы, якія звязаны з нацыянальнымі і культурнымі традыцыямі, - падкрэсліла Алена Іванаўна. У сваю чаргу камісія складзе рэестр рамеснікаў раёна, каб у далейшым яны змаглі пацвердзіць свой статус.

valozhin.by

10 мая ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з Валожынскай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын», была арганізавана камунікатыўная пляцоўка «Сям'я, як аснова міру і стварэння ў сучасным грамадстве», прымеркаваная да Дня сям'і. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: метадыст Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Плютава Аксана Міхайлаўна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх аб'яднанняў, шматдзетныя маці. У час сустрэчы ўдзельнікі гаварылі аб захаванні і ўмацаванні традыцыйных духоўна-маральных сямейных каштоўнасцей, арыентаваных на моцную сям'ю, нараджэнне і выхаванне дзяцей, пераемнасць пакаленняў, здаровы лад жыцця.

Сям'я - гэта цэласная сістэма. Яна выконвае мноства функцый. Дзякуючы традыцыям у сям'і ствараецца пачуццё адзінства. Сямейныя традыцыі ствараюць камфортны псіхалагічна здаровы клімат у сям'і, ствараюць станоўчую атмасферу, пачуццё агульнасці і стабільнасці.

Шануеце і любіце сваю сям'ю, жывіце ў міры і згодзе!

Яе мэты — прыцягненне ўвагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі.

Мерапрыемствы працягнуцца з 10 мая па 1 чэрвеня і будуць падзелены на два этапы. Апошні завершыцца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, у рамках якога пройдуць маштабныя святы з удзелам ратавальнікаў ва ўсіх кутках краіны.

Паводле тэлеграм-канала

valozhin.by

Чацвер, 11 Май 2023 17:51

Адпачывайце бяспечна!

З надыходам высокіх тэмператур атмасфернага паветра вялікая колькасць грамадзян праводзіць вольны час на водных аб'ектах горада і раёна.

Варта памятаць, што больш бяспечна адпачываць толькі ў спецыяльна адведзеных для купання месцах, з прычыны арганізаванага дзяжурства ратавальнікаў.

Рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № 478 ад 21 сакавіка 2023 года адведзены наступныя месцы для купання:

- зона адпачынку «Жоўты бераг» у раёне в. Буні;

- зона адпачынку «Сакаўшчына» у а.г. Сакаўшчына;

- зона адпачынку «Валожынскае вадасховішча» ў в. Гардынава;

- зона адпачынку «Пагарэлка» ў раёне в. Пагарэлка;

- зона адпачынку «Выганічы» ў в. Выганічы.

У астатніх месцах купанне забаронена. Забарона выклікана тым, што акваторыі астатніх месцаў з'яўляюцца небяспечнымі. Акрамя гэтага, пачасціліся выпадкі гібелі грамадзян на вадаёмах.

Дзеючым заканадаўствам артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах.

Акрамя гэтага не варта забываць, што берагі рэк і вадаёмаў, з'яўляюцца грамадскім месцам, дзе забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч. 1 арт. 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні цягнуць за сабой накладанне штрафу у памеры ад 2 да 15 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Частка 3 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь абвяшчае, што з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, якія абражаюць чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, цягне накладанне у памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь.

Частка 5 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь – спажыванне без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы або спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.

Збіраючыся правесці час на прыродзе, неабходна памятаць, што заканадаўствам таксама прадугледжана адказнасць за такія супрацьпраўныя дзеянні, як развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах (арт.16.41 КоАП), дробнае хуліганства (арт.19.1 КоАП), а таксама за правапарушэнні супраць бяспекі дарожнага руху.

Будзьце законапаслухмянымі, каб не сапсаваць адпачынак сабе і навакольным. І памятайце, што ўсе меры, якія прымаюцца праваахоўнікамі па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян, накіраваны на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, учынення ў дачыненні да адпачываючых рознага роду правапарушэнняў і злачынстваў.

Першы намеснік начальніка

Валожынскага РАУС С.В.Латышаў

Старонка 521 з 1388

Задайте вопрос