Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Роўна 80 гадоў таму, 2 лютага 1943 года, завяршылася адна з найбуйнейшых бітваў Вялікай Айчыннай вайны – Сталінградская бітва. Бітва, якая пачалася 17 ліпеня 1942 года, працягвалася 200 дзён і начэй і стала адной з найбуйнейшых у Вялікай Айчыннай вайне.

Да гэтай даты супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі выставу «Сталінградская бітва 1942-1943». На выставе прадстаўлена ўся цікавячая інфармацыя па дадзенай тэме.

02 02 23 82 2

Якія новыя правілы для ўладальнікаў аграсядзіб і іх гасцей прадугледжаны дакументам? Як змянілася іх праца пасля ўступлення ў сілу новага ўказа аб развіцці аграэкатурызму? Як будзе развівацца аграэкатурызм у рэгіёне? Гэтыя і іншыя пытанні з удзелам суб'ектаў аграэкатурызму абмеркавалі ў райвыканкаме.

Сёння на тэрыторыі раёна працуюць 60 аграсядзіб. З 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ №351 «Аб развіцці аграэкатурызму», які рэгламентуе дзейнасць у гэтай сферы.

Галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Башаркевiч распавяла пра змены ў заканадаўстве, якія тычацца аграэкатурызму, патрабаваннях, якія павінны выконвацца людзьмі, якія працуюць у дадзенай сферы бізнесу.

Каб лічыцца суб'ектам аграэкатурызму, уладальніку сядзібы, як і раней, важна выконваць пэўныя ўмовы: мець жылы дом з не больш за 10 пакоямі і зямельным участкам, асабістую падсобную гаспадарку альбо вырабляць і перапрацоўваць на тэрыторыі аграсядзібы сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама мець магчымасць знаёміць турыстаў з прыродай населенага пункта, архітэктурнымі аб'ектамі, нацыянальнымі традыцыямі.

Указам удакладнены таксама патрабаванні да аб'ектаў аграэкатурызму. Гэта тычыцца вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасці аказваемых у комплексе відаў паслуг – іх павінна быць не менш двух. Разам з забеспячэннем жылымі пакоямі пастаяльцаў, харчаваннем за кошт вырашчанай або перапрацаванай на тэрыторыі сядзібы сельгаспрадукцыі дазволена праводзіць прэзентацыі, юбілеі і банкеты, фізкультурна-аздараўленчыя і культурныя мерапрыемствы, арганізоўваць лазневыя дні.

Уладальнікі аграбізнесу могуць катаць сваіх пастаяльцаў на жывёлах, гужавым транспарце, прадастаўляць спартыўны інвентар для спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Напрыклад, веласiпеды, лодкі і іншае. Пералік паслуг дапоўнены правядзеннем майстар-класаў, якія знаёмяць наведвальнікаў з рамёствамі і нацыянальнымі традыцыямі рэгіёну, а таксама арганізацыяй азнаямлення агратурыстаў з прыроднымі і архітэктурнымі славутасцямі рэгіёну, нацыянальнымі традыцыямі і рамёствамі краю.

Райвыканкамам будзе ажыццёўлены маніторынг іх дзейнасці. Тыя аграсядзібы, якія не будуць адпавядаць нормам, безумоўна, не змогуць дзейнічаць як аграсядзібы. Тут выбар за ўладальнікам: пераходзіць у іншае прававое поле альбо закрывацца.

Намеснік начальніка ІМПЗ РБ па Валожынскім раёне Таццяна Якутовіч, распавяла пра тое, што з новага года ў Беларусі ўступілі ў сілу змены ў падатковым заканадаўстве. Адна з сур'ёзных навацый - увядзенне падатку на прафесійны даход. Гэта форма падаткаабкладання можа стаць альтэрнатывай для прадпрымальнікаў, занятых у сферы аграэкатурызму.

Асаблівасці выплаты новага падатку былі растлумачаны прадпрымальнікам на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі. Падатак на прафесійны даход - гэта спецыяльны падатковы рэжым, які ўводзіцца з 1 студзеня 2023 года, пераход на яго ажыццяўляецца добраахвотна, а плацельшчыкамі могуць стаць толькі фізічныя асобы, якія атрымліваюць даход, але пры гэтым не прыцягваюць для ажыццяўлення дадзенай дзейнасці іншых работнікаў па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах. Асобна падкрэсліваецца, што «наяўнасць месца асноўнай працы не перашкаджае выплаце падатку на прафесійны даход у дачыненні да даходаў, якія прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання дадзеных падаткам і атрыманых ад іншых асоб».

Галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Сарока давёў пытанні арганізацыі працы, звязаныя з праверкай якасці вады, прадуктаў, санітарнага стану памяшканняў, адказнасці за парушэнне прававых норм у сферы гігіены і эпідэміялогіі.

Начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы распавёў пра патрабаванні па пажарнай бяспецы на аб'ектах аграэкатурызму. Была акцэнтавана ўвага на ўстаноўку пажарных апавяшчальнікаў у кожным жылым пакоі, выкарыстоўваемым пад здачу жылля турыстам альбо для ўласнага пражывання. Растлумачана адказнасць за парушэнне супрацьпажарных норм паводле дзеючага адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, Валянціна Башаркевіч выказала ўпэўненасць у тым, што і ў далейшым будзе плённае супрацоўніцтва прадпрымальнікаў, якія працуюць у сферы аграэкатурызму з органамі ўлады.

valozhin.by

Затраты бюджэту ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" ужо акупіліся, заявіў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Беларусь з 1 лютага знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 студзеня 2023 года нумар 79, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

01.02.2023 у Цэнтральнай раёнай бібліятэцы прайшла гадзіна юбіляра “Песня даўжынею ў жыццё” прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі вучням 10 класа СШ№1 аб творчасці паэткі, аб яе жыцці.

На мерапрыемстве гучала песня “Люблю наш край – старонку гэту…” Вучням быў паказан слайд-абзор “Люблю наш край…” і была падрыхтавана выстава. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

01 02 23 2

01 02 23 2

Валожынскі раённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў і натарыусаў аб надыходзячым тэрміне выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2022 год, які ўстаноўлены не пазней за 1 сакавіка 2023.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і натарыусы самастойна вызначаюць даход ад сваёй дзейнасці, з якога выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы.

Важна ведаць!

За перыяды неажыццяўлення прадпрымальніцкай, натарыяльнай, адвакацкай дзейнасці абавязковыя страхавыя ўзносы не выплачваюцца.

Мінімальная сума абавязковых страхавых узносаў за 2022 год складае 2 006,59 рублёў (пры ўмове ажыццяўлення дзейнасці ўвесь справаздачны год).

Перыяды ажыццяўлення дзейнасці, сумы абавязковых страхавых узносаў за гэтыя перыяды адлюстроўваюцца ў індывідуальных звестках па форме ПУ-3, тэрмін прадстаўлення якіх не пазней за 31 сакавіка 2023 года.

Пры наяўнасці ЭЛП і атрыбутнага сертыфіката Фонду, форма ПУ-3 прадстаўляецца дыстанцыйна праз «Асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў» на партале Фонду.

Дадатковая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:https://ssf.gov.by/uploads/files/Putevoditel-fizicheskie-litsa/Putevoditel-dlja-IP-advokata-notariusa-2022.pdf

valozhin.by

У рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі "Сябруем з Законам" для навучэнцаў 7-ых класаў выступіла начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Мікалаеўская Наталля Уладзіміраўна, якая нагадала дзецям аб адказнасці за ўчыненыя супрацьпраўныя дзеянні

schoolrakov.volozhin-edu.gov.by

28.01.2023 г. у шосты школьны дзень навучэнцы 7-11 класаў наведалі Раўбічы і хварэлі за беларускіх біятланістак у спартыўным комплексе.

Дзiнара Алімбекава-Смольская выйграла гонку праследавання на этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Раўбічах. Вучні нашай школы сфатаграфаваліся з Дзiнарай і зрабілі сэлфі на памяць.

gorodki.volozhin-edu.gov.by

З 23 студзеня па 3 сакавіка 2022 года ў Мінскай вобласці праходзіць прафілактычная міжведамасная акцыя «Cябруем з Законам!».

Міжведамасная прафілактычная акцыя «Cябруем з Законам!» праводзіцца ў мэтах прыняцця дадатковых мер па павышэнні бяспекі дзяцей, фарміравання ў іх усвядомленых законапаслухмяных паводзін, ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, прышчаплення ім духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення іх да здаровага ладу жыцця, прапаганды адказнага бацькоўства, арганізацыі растлумачальнай работы, накіраванай на забеспячэнне грамадскай бяспекі на тэрыторыі Мінскай вобласці, прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і папярэджанне няшчасных выпадкаў з іх удзелам.

Настаўнікі і навучэнцы ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» таксама далучыліся да гэтай акцыі.

План правядзення міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Cябруем з Законам!».

26.01.2023г. згодна з планам правядзення міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» шасцікласнікі абмяркоўвалі тэму «Правы і абавязкі вучняў, замацаваныя ў Статуце школы». На ўласных прыкладах навучэнцы тлумачылі, як яны ведаюць свае правы і абавязкі і чаму іх трэба выконваць..

27.01.2023г. адбылося мерапрыемства «Я чалавек і маю права», якое садзейнічала выхаванню грамадзянскай адказнасці, фарміраванню прававой самасвядомасці, развіццю ўяўленняў аб сваіх правах, іх узаемасувязі з правамі іншых людзей і аб сваіх абавязках, далейшаму развіццю навыку паважаць чужыя правы і імкненні ў вучняў. Мерапрыемства праходзіла ў спрыяльных умовах, наглядны матэрыял адпавядаў тэме і ўзросту навучэнцаў. Мэты пастаўленыя ў пачатку мерапрыемства былі паспяхова дасягнуты.

Фарміраванне ўсведамлення правоў чалавека - адна з галоўных задач, якія стаяць перад бацькамі дашкольнікаў і выхавацелямі дашкольнай адукацыі: дзеці ўсведамляюць, што кожны мае права на жыццё, ахову здароўя, роўнасць з іншымі людзьмі, права на гонар і годнасць. Менавіта ў дашкольным ўзросце пачынаецца працэс сацыялізацыі, устанаўліваецца сувязь дзіцяці з вядучымі сферамі быцця: светам людзей, прыроды, прадметным светам.

У рамках акцыі «Сябруем з Законам!» у нашай установе з выхаванцамі правялі дыдактычную гульню «Правы дзіцяці», падрыхтаваны памяткі для бацькоў «Бяспека дзіцяці дома»..

30.01.2023г. прайшлі мерапрыемствы: конкурс дзіцячага малюнка «Правы чалавека вачыма дзіцяці» сярод 3-4 класаў, падрыхтоўка агітбрыгады 5 класа «Слава працы» да флэшмобу, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў свядомых законапаслухмяных паводзін, ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў навучэнцаў маральных каштоўнасцяў, імкненні іх да здаровага ладу жыцця. Мерапрыемствы далі магчымасць пашырыць уяўленні дзяцей аб правах і абавязках, аб законах, якія трэба выконваць усім грамадзянам, якія жывуць у грамадстве..

Відэа флэшмоб «Слава працы».

Старонка 583 з 1391

Задайте вопрос