Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

 4 лютага - 215 год з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. З нагоды юбілею Гародзькаўская сельская бібліятэка ладзіла падарожжа па творчасці класіка беларускай літаратуры.  Удзельнікі мерапрыемства вучні і настаўнікі дзіцячай  мясцовай школы мастацтваў даведаліся, што ён не толькі пачынальнік новай беларускай літаратуры,  дзейнасць яго была шматграннай.  Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў адметным драматургам, экспромтным паэтам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам, яркім публіцыстам, бацькам патрыятычнага сямейства, перакананым асветнікам. Была прадстаўлена выстава “Ён першы сеяў зярняты…”. Выстава змяшчае фотаздымкі асобы пісьменніка і яго кніг, выдадзеных пры жыцці і апошніх гадоў выдання, факсіміле яго твораў, невялікія подпісы і анатацыі

Беларуская літаратура вельмі багатая на яркія імёны, але без творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча яна нагадвае сабой дрэва без магутнай галінкі.

В рамках областной межведомственной профилактической акции  “Дружим с законом”  04.02.2023 года в Воложинском районном центре культуры была проведена информационная программа с подростками «Твои права».  Ребятам  рассказали о правах человека, обязанностях и видах ответственности в нашей  республике.  В конце мероприятия был проведён конкурс «Определи вид преступления».

В вестибюле Воложинского районного центра культуры на период проведения акции оформлена выставка информационных материалов «Дружи с законом».

Зацверджаны лагатып культурнай сталіцы Беларусі 2023 года - горада Слуцка. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.

Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ ў пачатку 2023 года адкрывае серыю значных міжнародных мерапрыемстваў з краінамі далёкай дугі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Электронны каталог – гэта інфармацыйна-пошукавая сістэма, якая ўяўляе сабой спарадкаванае мноства бібліяграфічных запісаў, якія раскрываюць склад і змест фонду бібліятэкі.

Перайсці ў электронны каталог можна па спасылцы http://93.84.95.144:49009/alis/StartEK/index.php

Інфармацыйная дзейнасць музея

Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея выступілі з лекцыяй «Валожынскі раён: старонкі гісторыі» перад калектывам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Лекцыя суправаджалася слайд-прэзентацыяй, якая паслядоўна дапаўняла вусную інфармацыю серыяй фатаграфій з фондаў музея, якія пацвярджаюць асноўныя факты і падзеі гісторыі рэгіёна з моманту яго ўтварэння да цяперашняга часу.

Пятніца, 03 Люты 2023 18:40

Дзіўны свет Налібоцкага краю

Навучэнцы 3 «А» класа сярэдняй школы №1 г. Валожына наведалі краязнаўчы музей. Хлопцы здзейснілі дзіўнае падарожжа ў царства Налібоцкага краю. Яны пазнаёміліся з рэдкімі прадстаўнікамі фаўны налібоцкага лесу, наведаўшы экспазіцыю «Прырода і экалогія Налібоцкай пушчы». Яркія эмоцыі ў дзяцей выклікалі слайды з сюжэтамі фота і відэакамер з заказніка «Налібоцкі».

03 02 23 27

За дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2022 годзе сярод работнікаў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны на Дошку гонару Валожынскага раёна занесены Станкевіч Аляксандр, старшы інструктар-ратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Валожынскага РАНС.

Ратавальнікі - гэта людзі, якія ў любы момант, у любы час сутак здольныя прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. У іх няма права на памылку, таму пастаяннае ўдасканаленне ў прафесіі - хутчэй неабходнасць, чым прывілей.

Па выніках работы за 2022 год лепшым ратавальнікам Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях стаў старшы прапаршчык унутранай службы, старшы інструктар-ратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Аляксандр СТАНКЕВІЧ.

Аляксандр ужо 18 гадоў стаіць на варце бяспекі. З самага дзяцінства ён ведаў, што хоча дапамагаць людзям, як бы гэта пафасна не гучала. Таму над тым, з якой прафесіяй звязаць сваё жыццё, доўга не думаў. За гады працы ні разу не пашкадаваў аб сваім выбары. Пачаў свой баявы шлях пажарнікам аварыйна-выратавальнай часці № 8 у 2007 годзе, затым была служба на пасадзе камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Валожына.

На яго рахунку больш за 120 патушаных пажараў і ўзгаранняў. Больш за 50 будынкаў папярэджана ад знішчэння агнём. Пры яго непасрэдным удзеле выратавана 3 чалавекі. Старэйшы прапаршчык унутранай службы браў удзел у ліквідацыі наступстваў затаплення дамоў падчас прарыву дамбы ў Валожыне, на працягу двух сутак змагаўся з агнём на буйным сельскагаспадарчым прадпрыемстве.

Калегі адзначаюць, што ў надзвычайных сітуацыях Аляксандр дзейнічае граматна і рашуча, свае высокакваліфікаваныя навыкі і ўменні неаднаразова дэманструе ў баявой працы.

За добрасумленнае выкананне абавязкаў, высокі прафесіяналізм у 2023 годзе ўзнагароджаны ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

valozhin.by

У гэтыя дні праходзіць тэхнічная вучоба па ахове працы з вальшчыкамі лесу і майстрамі лесу. Растлумачваюцца сучасныя падыходы да бяспекі пры правядзенні лесасечных работ.

volozhinles.by

31 студзеня 2023 года ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшоў юбілейны канцэрт дуэта «Рэтра» Іосіфа Сухавецкага і Радмілы.

03 02 23 34 1

03 02 23 34 1

Старонка 581 з 1391

Задайте вопрос