Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Серада, 08 Люты 2023 18:03

Адзіны дзень бяспекі

7 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень бяспекі «Рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага і прыроднага характару», падчас якога навучэнцы паглядзелі навучальны відэаўрок аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, успомнілі асноўныя сігналы абвесткі і дзеянні пры іх атрыманні.

sivica.volozhin-edu.gov.by

4 лютага 2023 года на базе ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» для навучэнцаў аб'яднання па інтарэсах «Дасугавая дзейнасць» навуковымі супрацоўнікамі Івянецкага музея традыцыйнай культуры было праведзена мерапрыемства да Дня нараджэння беларускага дудара, таленту на ўсе часы В. Дуніна-Марцінкевіча, якое дазволіла ім бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка. Адной з самых неадназначных у беларускай гісторыі з'яўляецца біяграфія пісьменніка і грамадскага дзеяча Дуніна-Марцінкевіча. Навукоўцы да гэтага часу спрачаюцца аб яго сапраўдным іменi, сапраўднасці дваранства, аўтарства галоўнага твора і нават даты нараджэння і смерці. Але ў адным яны згодныя – геніяльнасць нашага суайчынніка бясспрэчная. 4 лютага 1808 года ў шляхецкай сям'і Марцінкевічаў нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было праславіць сваё прозвішча.

Дуніна-Марцінкевіча прынята лічыць першым у Беларусі прафесійным пісьменнікам, паколькі, купіўшы свой маёнтак, ён перастаў працаваць у грамадскіх арганізацыях і цалкам прысвяціў сябе літаратуры. Першымі працамі сталі тэксты да аперэт, у пастаноўках якіх Дунін-Марцінкевіч мог паўдзельнічаць і сам, напрыклад, у «Рэкруцкім яўрэйскім наборы» сыграў ролю старога яўрэя. Цяга да сцэнічнага мастацтва прывяла сям'ю Марцінкевіча да арганізацыі ўласнага тэатра. На жаль, пасля першай жа пастаноўкі «Сялянкі» дзейнасць гэтага творчага гуртка, у якім складаліся і дзеці літаратара, была забаронена ўладамі. На думку ўлад, Дунін-Марцінкевіч зусім не быў бяскрыўдным пісьменнікам, спакойна жывучым у сваёй вёсачцы. Урад падазраваў яго ў напісанні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры, агітуючай сялян да паўстання. У прыватнасці неаднаразова згадвалася брашура «Гутарка старога дзеда», даходліва расказваючая аб расслаенні грамадства і несправядлівасці царскіх парадкаў. Закаханы ў родны край, ён стаў адным з родапачынальнікаў новай беларускай літаратуры і беларускага нацыянальнага тэатра, апеў беларускага селяніна, першым гэтак маштабна пачаў выкарыстоўваць у сваіх творах жывую беларускую мову, стаяў ля вытокаў фарміравання сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Героі яго твораў гавораць на розных мовах: сяляне - на беларускіх дыялектах, шляхта – па-польску, чыноўнікі - па-польску і часам па-руску. У цэлым, у творчасці Дуніна Марцінкевіча злучыліся традыцыі класіцызму і сентыменталізму, а пазней у нейкай ступені і рамантызму. Памёр Дунін-Марцінкевіч 29 снежня 1884 года, не дачакаўшыся публікацыі большасці сваіх работ, многія з якіх пасля былі згублены.

ctdimivenec.volozhin-edu.gov.by

Белорусская вытинанка включена в список историко-культурных ценностей нашей страны. Старинное искусство вырезания картин из бумаги сегодня хранят и развивают народные мастера и профессиональные художники. На Воложинщине работают несколько признанных в республике мастеров вытинанки. Одна из них – член Союза мастеров Беларуси, заведующая Дорским филиалом Ивенецкой детской школы искусств Ольга ХАРЛИНСКАЯ.

В ее умелых руках этот вид народного декоративно-прикладного творчества возвращается из небытия и обретает другую жизнь. Мастер создает и сложные и простые композиции с архитектурными мотивами, произведения профессиональной графики и дизайна.

Ольга Семеновна – прекрасный руководитель, который заинтересован в творческом росте учеников школы искусств. Ее профессионализм и компетентность позволяют добиваться высоких результатов в обучении и воспитании учеников. Об этом говорят их достижения – диплом 2-й степени в региональном туре республиканского конкурса инструментальной музыки имени Жиновича, диплом 3-й степени в конкурсе музыкального искусства «Спадчына», 4 диплома 1-й, 2-й, 3-й степени в фестивале-конкурсе «Покори вершину», дипломы 1-й степени в международных конкурсах «Морозко» и «Калейдоскоп талантов».

По итогам работы за 2022 год Ольга Харлинская входит в число лучших работников культурной сферы.

valozhin.by

Буфетчыца 5 разраду сталовай № 2 г. Валожына райспажыўтаварыства Людміла РАДЗІВІЛКА вызначана лепшай сярод работнікаў гандлю, грамадскага харчавання, сферы абслугоўвання і паслуг.

У калектыве Людміла Анатольеўна вылучаецца дзелавітасцю і мэтанакіраванасцю, якія спалучаюцца з тактоўнасцю і добразычлівымі адносінамі да людзей. У прафесію прыйшла дзякуючы колішняму начальніку аддзела грамадскага харчавання Алене Аляксандраўне Петыш – яна дала добрую пуцёўку ў працоўнае жыццё. З таго моманту прайшло амаль 30 гадоў. У тыя гады гэта сфера абслугоўвання была вельмі запатрабаваная – якраз назіраўся самы росквіт, калі людзі пачалі праводзіць важныя сямейныя святы і даты ў рэстаране. Запісваліся на карпаратывы за паўгода, а то і раней: успамінаецца, як, адгуляўшы адзін новы год, тут жа браніравалі месца на наступнае 1 студзеня.

– Мае асноўныя абавязкі – абслугоўванне людзей, – расказвае прафесіянал сваёй справы. – Падсілкавацца ў сталовую прыходзіць многа наведвальнікаў – у сярэднім пад 100 чалавек у дзень. Таксама праводзіцца шмат банкетаў – тыя, хто заказвае стол, кажуць, што ў нас вельмі смачнае меню, аб чым сведчаць і запісы ў кнізе водгукаў. Дарэчы, скаргаў там увогуле няма. А кормім мы сапраўды па-дамашняму: стараемся рыхтаваць стравы, якія карыстаюцца попытам, пры гэтым улічваючваем і цану. Бо прыязджаюць рабочыя, напрыклад, з “Данпрода” на харчаванне – і кожны выбірае сабе ежу па кішэні.

 Ведаеце, вось узяць хаця б салату са свежай капусты, што рыхтуюць нашы повары, ну вельмі смачная – як ні рабі, а дома такі не атрымліваецца. І катлета ў нас смачная – ясі, і адразу дзяцінства ўзгадваецца. Безумоўна, усё залежыць ад майстэрства і прафесіяналізму.

valozhin.by

Сярод работнікаў будаўніцтва на раённую Дошку гонару будзе занесены машыніст экскаватара 6 разраду Валожынскага ПМС Аляксандр РЫНКЕВІЧ.

Аляксандр Уладзіміравіч – адзін з самых вопытных работнікаў, у арганізацыі працуе з 1999 года. Калісьці ў нашым прафесійна-тэхнічным вучылішчы атрымаў дыплом трактарыста шырокага профілю. Пачынаў на трактары “МТЗ” – траляваў і вазіў лес на пілараму. Потым атрымаў 2 экскаватары, а нядаўна далі яшчэ трактар 3022. У сезон заняты перазалужэннем зямель, а зімой – чысціць каналы, разбірае завалы, што майструюць бабры на мастах. Цяпер асноўныя тры аб’екты – у Забрэззі, за Гарадзечнам і ў Даўбенях.

 – Сваю працу люблю, больш падабаецца рабіць на экскаватары, – расказвае прафесіянал. – Як домікі будавалі, даводзілася катлаваны пад фундамент выкопваць, рыць траншэі пад падвод газу, вады, каналізацыі. Было шмат работы і па меліярацыі. У калектыве працавалі 200 чалавек – з раніцы ўся тэрыторыя тэхнікай была застаўлена. За дзесяцігоддзі прадпрыемства перажывала розныя часы – і заняпад, і ажыўленне. Цяпер работа ёсць, заработную плату сталі плаціць большую – усё гэта надае надзею. Проста не варта сумаваць – трэба рабіць сваю работу сумленна і якасна, а ўсё астатняе наладзіцца. У нас жа спецыфічная работа. Людзі па абывацельску думаюць, што меліярацыя нікому не патрэбна, і толькі той, хто ёй займаецца, разумее: без меліярацыі затапіла б паўраёна. А тут адзін нічога не зробіш. І мая працоўная перамога – гэта заслуга ўсяго калектыву.

valozhin.by

Намеснік начальніка па вытворчасці цэха пластмасавых вырабаў райаграпрамтэхнікі Таццяна ЖУК прыйшла на прадпрыемства па волі лёсу: пасля заканчэння школы не паступіла, а дарослае жыццё пачынаць трэба было. Маладую дзяўчыну ўзялі ліцейшчыцай – ні пра саму работу, ні пра спецыяльнасць не ведала нічога. Аднак справа спадабалася, і ўжо праз год Таццяна Міхайлаўна зразумела – трэба павышаць прафесійны ўзровень: паступіла ў тэхналагічны ўніверсітэт на хіміка-інжынера-тэхнолага па вытворчасці і перапрацоўцы пластмасавых вырабаў.

Кіраўніцтва заўважыла яе мэтанакіраванасць, настойлівасць, арганізатарскія здольнасці, высокую працаздольнасць. Вынікам гэтага стаў паступовы кар’ерны рост. І ўжо на сёння Таццяна Жук да драбніц ведае ўвесь тэхналагічны працэс. На вытворчасці заняты 89 чалавек, з іх – 72 рабочыя. За мінулы год выручка ад рэалізацыі прадукцыі па цэху пластамасавых вырабаў склала 5918,4 тысячы рублёў, тэмп росту да мінулагодняга ўзроўню – 114 працэнтаў. Атрыманы прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі – 61,1 тысячы рублёў.

– Зараз у мае абавязкі ўваходзіць забеспячэнне вытворчасці ўсім неабходным, асабліва сыравінай, – расказвае Таццяна Міхайлаўна. – Мы падаём заяўкі камплетуючых у аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадпрыемства, некаторыя заказы робім самі, стараемся распрацаваць і ўкараніць новыя віды прадукцыі. Штодзённая праца прыносіць задавальненне: падабраўся харошы, дружны калектыў. Хаця, прызнаюся, кіраваць жанчыне няпроста: розныя сітуацыі бываюць, і да кожнага чалавека трэба знасці падыход. Радуе, што работнікі разумеюць мяне і падтрымліваюць.

valozhin.by

Марына МАЛЯЎСКАЯ званне лепшага сацыяльнага работніка сёлета пацвердзіла, увайшоўшы ў тройку пераможцаў абласнога конкурсу.

–Вельмі прыемна, калі тваю працу заўважаюць і адзначаюць,– кажа Марына Феліксаўна.

Сацыяльны работнік даглядае 14 пажылых людзей, якія пражываюць у вёсках Сівіца і Вуглы Івянецкага сельсавета. За час яе работы колькасць абслугоўваемых на ўчастку павялічылася на 50 працэнтаў: на дадзены момант доглядам ахоплены 100 працэнтаў грамадзян, у тым ліку і тыя, што пражываюць у аддаленых і маланасеных пунктах.

 – Усе мае падапечныя – харошыя людзі, – працягвае Марына Маляўская. – І хоць кожны са сваім лёсам, жыццёвымі абставінамі, характарам і нават норавам, падыход змагла да іх знайсці. Трэба быць пазітыўным чалавекам і любіць людзей. Трэба ўмець слухаць і размаўляць, не пакрыўдзіць словам.

Маючы штодзень зносіны з умудронымі жыццёвым вопытам людзьмі, яна шмат чаму навучылася, многае пераасэнсавала.

–Не раз задумваюся: чаму бацькі становяцца цяжарам для сваіх дзецей? – разважае Марына Феліксаўна. – Яны ўсё разумеюць і балюча ўспрымаюць, але ніколі не скардзяцца і не наракаюць – заўсёды стараюцца апраўдаць нашчадкаў, знайсці нейкія тлумачэнні. Яны ж нас гадавалі і не пакінулі, хаця клопатаў мы таксама шмат дастаўлялі. Трэба памятаць, што жыццё падмануць нельга: як мы ставімся да сваіх бацькоў, так і дзеці будуць ставіцца да нас у старасці.

valozhin.by

У лінейцы 25-тонных самазвалаў павышанай праходнасці з жорсткай рамай серыі МаАЗ-7505 важкае папаўненне - у філіяле БЕЛАЗа ў Магілёве створаны доследны ўзор мадэлі МаАЗ-75053 з дызельным рухавіком магутнасцю 380 к.с., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага аўтазавода.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8142,8 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

4 лютага 2023 года споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча, вядомага беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры. «Рамантык з Люцiнкi» - так называлася інфармацыйная гадзіна, якая прайшла 3 лютага для вучняў Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў. Дзеці даведаліся шмат цікавых і малавядомых фактаў з жыцця і творчасці пісьменніка.

Старонка 577 з 1391

Задайте вопрос