222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
На абслугоўванні ў тэхніка-асемянатара сельгаспрадпрыемства “Пяршаі-2014” Юрыя РАВЯКІ знаходзяцца 730 галоў дойнага статка, якія размешчаны на малочнатаварных фермах “Бурбаўшчына” і “Мішаны”. Эфектыўнасць асемянення кароў за мінулы год склала 96 працэнтаў. Ён названы лепшым па прафесіі ў раёне.
Ад старання, пільнасці, уважлівасці, нават далікатнасці асемянатара залежыць прадукцыйнасць малочнага статка. Юрый Тадэвушавіч гэта ведае не на словах – яго маці ўсё жыццё адпрацавала даяркай у Бурбаўшчыне. Сам калісьці пачынаў пастухом на гэтай ферме, пасля быў жывёлаводам, а з 2018 года асвоіў прафесію тэхніка-асемянатара. Не раз займаў прызавыя месцы.
Прафесія прэстыжная і цікавая, і, безумоўна, прызнанне лепшым цешыць душу. Але ж адказнасць якая кладзецца?! Я – вясковы чалавек, люблю зямлю і скаціну. А карова – разумная істота: глядзіць у вочы, а сказаць нічога не можа, – кажа старанны працаўнік. – Яна рэагуе на любы павышаны голас, на новага чалавека, які зайшоў на ферму. Пасля гэта ўсё адлюстроўваецца на яе ўнутраным стане і нават на тым, пакрыецца яна ці не. А наша справа вельмі тонкая і далікатная. Для асемянатара няма лепшай адзнакі працы, калі пры даследаванні пацвярджаецца, што карова цельная, яна прынясе прыплод. Паверце, гэта вельмі прыемна, бо ты на работу хадзіў недарэмна.
Сярод арганізацый прамысловасці на раённую Дошку гонару занесены Валожынскі лясгас, які ўзначальвае Уладзімір БАЦЯН.
Сакрэтамі поспеху дзеліцца кіраўнік:
– Па вытворчасці ўсіх важнейшых відаў прадукцыі мы спрацавалі летась з плюсам, – гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. – Нарыхтавана драўніны 175 тысяч кубічных метраў (102,9 працэнта), вывезена – 148,5 тысячы кубічных метраў (102,5 працэнта), выраблена піламатэрыялаў 13,4 тысячы кубічных метраў (103,1 працэнта), шчапы – 5,6 тысячы.
Галоўная справа ўсіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай, – зберагчы і разумна выкарыстаць прыродны дар. І мне прыемна, што нашы работнікі дастойна спраўляюцца з гэтай місіяй. За апошнія гады значна скарацілася колькасць лясных пажараў. Таксама нам удалося атрымаць перамогу над галоўным ворагам – караедам. Паляпшаецца стан лясоў, павялічваецца іх плошча, вырастаюць новыя насаджэнні.
Сёння перад лясгасам стаіць нямала задач: гэта і павышэнне эфектыўнасці работы, і тэхнічнае перааснашчэнне, і, безумоўна, сацыяльная абарона працуючых людзей, захаванне ўзроўню заработнай платы. Вырашыць іх – значыць палепшыць якасць лесааднаўлення, адкрываць новыя рынкі для лесапрадукцыі ў складаны час санкцый. Павышаць дабрабыт работнікаў і ўмацоў-
ваць прэстыж прафесіі – павялічыць прыток моладзі ў нялёгкую работу лесавода. Усё гэта няпроста, але ўпэўнены, што прафесіяналізм, адданасць любімай справе дазволяць нам і надалей працаваць стабільна і з прыбыткам.
Вадзіцель аўтамабіля па вывазцы лесу Валожынскага лясгаса Віктар МЫШЛЁН названы лепшым работнікам лясной гаспадаркі.
1 красавіка споўніцца 40 гадоў, як Віктар Аляксандравіч упершыню сеў за руль велікагрузнага лесавоза, а ўвогуле яго працоўны стаж у арганізацыі складае 43 гады. Пайшоў па бацькавых сцежках – у свой час ён таксама вывозіў лес на “Урале”.
Працавіты, дысцыплінаваны, ініцыятыўны, адказны – менавіта гэтыя якасці вылучаюць яго ў працоўным калектыве. Як прафесіянал сваёй справы Віктар Мышлён адзначаны нагрудным знакам “За работу без аварый II ступені”. У скарбонцы высокай адзнакі працы – Ганаровая грамата Міністэрства лясной гаспадаркі, абласнога лесагаспадарчага аб’яднання, неаднаразовыя ўзнагароджванні ад кіраўніцтва лясгаса.
За гады работы вопытны вадзіцель змяніў чатыры машыны, але, нягледзячы на тое, што працуе з напарнікам, стан аўтамабіля заўсёды ідэальны. Для пачынаючых вадзіцеляў Віктар Аляксандравіч – вопытны настаўнік і добры дарадца, для калег – харошы таварыш, а для кіраўніцтва – надзейны і добрасумленны работнік. Таму і карыстаецца вялікай павагай.
– Вельмі люблю лес і саму прыроду: там і дыхаецца лягчэй, і працуецца спарней, ды і здаравей сябе адчуваеш, – сцвярджае вадзіцель-ветэран.
ХХІ стагоддзе - стагоддзе інфармацыі, якое дае вялікія магчымасці ў прыняцці правільнага рашэння. Жывучы ў прававой дзяржаве неабходна выконваць заканадаўства сваёй краіны. Кожны грамадзянін павінен валодаць мінімумам прававых ведаў, які неабходны для прафесійнай дзейнасці, адпаведных паводзінаў у грамадстве, побыце, сям'і.
У сувязі з дзеяннем міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам!» супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з Валожынскім сельскагаспадарчым каледжам правялі мерапрыемства «Прававыя рэсурсы».
У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі расказалі навучэнцам аб прававым цэнтры публічнай інфармацыі (ПЦПІ), які маецца ў бібліятэцы; расказалі аб Канстытуцыі – асноўным законе Рэспублікі Беларусь; аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ), чым займаецца гэты цэнтр, якія паслугі аказвае. Таксама супрацоўнікамі бібліятэкі было расказана аб электронным банку даных «ЭТАЛОН-ONLINE», які дазваляе ажыццявіць пошук нарматыўна прававых актаў. Навучэнцам таксама дэманстраваліся відэаролікі аб пошуку інфармацыі і некаторых функцыях «ЭТАЛОН-ONLINE».
Бібліятэкары распавялі пра самыя вядомыя сайты па прававой інфармацыі ў РБ, якімі з'яўляюцца: ncpi.gov.by, pravo.by, mir.pravo.by, forumpravo.by.
Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй.

05.02.2023 года ўдзельнікі танцавальнага калектыву «Апельсін» кіраўнік Крук Ганна Мікалаеўна Ракаўскага цэнтра народнай творчасці ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» прынялі ўдзел у Рэспубліканскім шматжанравым фестывалі мастацтваў «Стэп Уп» для пачынаючых выканаўцаў. Калектыў выступіў з эстраднай кампазіцыяй «Джаст Дэнс» і заняў 3-е месца сярод 13 удзельнікаў. Фестываль праходзіў у Доме культуры МАЗ г. Мінск.



Гісторыя Валожыншчыны цесна звязана з жыццём і творчасцю Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча. 4 лютага 2023 года вядомаму драматургу споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея падрыхтавалі і правялі краязнаўчую сустрэчу «Паклон ад удзячных нашчадкаў» для работнікаў раённай цэнтральнай бібліятэкі, прымеркаваную да гэтай падзеі. Інфармацыйны матэрыял быў дапоўнены цікавай і змястоўнай мультымедыйнай прэзентацыяй.
Лепшым аператарам жывёлагадоўчага комплексу Тамара МАРКЕВІЧ з сельгасупраўлення “Бабровічы” названа нездарма: сярэднясутачныя прывагі на ўтрыманні цялят у яе групе летась склалі 936 грамаў.
Нарадзілася на Гомельшчыне. Атрымала адукацыю бухгалтара – у прафесіі была больш за адзінаццаць гадоў. А пасля змяніла месцажыхарства на Мінскую вобласць і прыйшла ў сельскую гаспадарку: пачынала паляводам, апошнія гады працуе жывёлаводам.
– У нас былі невялікія заработныя платы, таму, каб зарабіць, мы разам з брыгадай ездзілі на розныя работы, – расказвае Тамара Васільеўна. – Цялят я ўжо даглядаю 10 гадоў, амаль два з іх – у “Бабровічах”. На “выхаванні” ў мяне каля 100 цялятак – ад нараджэння да 3-х месяцаў. Калі карова расцеліцца, выпойваю малодзівам, далей пры дапамозе малочнага таксі тройчы на дзень даю малако, затым пераводжу на двухразовае малочнае харчаванне. Паступова дабаўляю камбікармы, сена, падсцілаю – даглядаю, як за маленькімі дзеткамі.
Старанная праца, памножаная на час, заўсёды прыносіць вынік. Работу сваю люблю, атрымліваю ад яе задавальненне. Аднойчы ў мяне запыталіся, за што я яе люблю. Адказала: “Вы не ўяўляеце, які ў мяне харошы калектыў! Прыйду раніцай – а яны мяне ўжо чакаюць: усе рукі абліжуць-абцалуюць. Хутчэй пакармлю і бачу, як задаволены, прыбываюць у вазе. Яны мяне не абгаворваюць, а толькі радуюцца, што пра іх клапоцяцца і даглядаюць. Скажыце: дзе я яшчэ знайду такі калектыў?!” Ёсць у мяне і любімчыкі: калі перадаю ў старэйшую групу, кажу: “Вось гэтага не крыўдзіце, бо ён надта спакойны і сарамлівы”. Цяляткі, як і людзі: кожны са сваім характарам, але ўсе любяць ласку і дабрыню.
Напачатку сёлетняга года на абласным мерапрыемстве з нагоды 85-годдзя Міншчыны машыніст экскаватара Валожынскага жылкамунгаса Віктар СІВЫ быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такая высокая адзнака працы стала падставай для атрымання звання “Лепшы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валожыншчыны” па выніках работы за 2022 год.
Віктара Фёдаравіча па праву можна назваць “асам” у сваёй прафесіі – экскаватарам ён кіруе настолькі ўмела і віртуозна, што, здаецца, тэхніка не проста падпарадкоўваецца, а, як жывая, адчувае кожную каманду. Каб сталёвы конь працаваў, як гадзіннік, і не падводзіў, вадзіцель спраўна сочыць за яго тэхнічным станам: перад выездам на лінію заўсёды правярае ўсе вузлы і механізмы. Прафесійны падыход дазваляе ліквідаваць няспраўнасціна высокім узроўні і ў сціслыя тэрміны, што, у сваю чаргу, станоўча адлюстроўваецца на дзейнасці прадпрыемства ў цэлым.
У калектыве жылкамунгасаўцаў Віктара Сівага вылучаюць мэтанакіраванасць, кампетэтнасць, вялікая адказнасць і стараннасць.
Сярод арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва, паліўна-энергетычнага комплексу ў перадавікі выйшла лінейна-дарожная дыстанцыя № 612 філіяла ДЭУ-61 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, якую ўзначальвае Аляксей СУХАЛЕТ.
За мінулы год выручка ад рэалізацыі работ і паслуг склала 1665 тысяч рублёў – рост у параўнанні з 2021 годам на 61,96 працэнта. Значна вырасла і заработная плата работнікаў.
Сакрэтамі поспеху дзеліцца кіраўнік:
– За мінулы год зроблена шмат, – расказаў Аляксей Міхайлавіч. – Праведзена 6909 квадратных метраў ямачнага рамонту дарог; адрамантаваны 160 пагонных метраў бар’ернай агароджы; апрацаваны 122 тысячы квадратных метраў пакрыцця аўтамабільных дарог супрацьгалалёднымі матэрыяламі, больш за 2 тысячы кіламетраў ачышчаны ад снегу; устаноўлены 4 смеццязборнікі, 12 лавак, адрамантаваны сцены і дахі аўтапавільёнаў і яшчэ многае іншае. Усім гэтым займаецца калектыў, у якім працуюць 22 чалавекі: хлопцы дружныя, старанныя – дзякуючы ім і маем вынікі. Сярод прафесіяналаў – Аляксандр Каранік, вадзіцель аўтамабіля МАЗ: робіць шмат гадоў, чулы, старанны, добрасумленны; Раман Травінскі – дарожны рабочы: 10 гадоў ужо на дарозе, калі трэба, і ноччу выйдзе на змену.
На абслугоўванні ЛДД-612 знаходзяцца 164 кіламетры аўтамабільных дарог па раёне, у тым ліку 9,8 кіламетра транспартных развязак: М-6 Мінск-Гродна, М-7 Мінск-Ашмяны – мяжа Літвы, Р-56 Маладзечна-Валожын, Р-54 Пяршаі-Івянец-Нясвіж, тры пад’езды да Валожына. Размешчаны 23 маставыя збудаванні, 174 водапрапускныя трубы. Безумоўна, дарога М-6 пасля рэканструкцыі ідэальная, а вось астатнія даводзіцца рамантаваць, каб яны знаходзіліся ў бяспечным стане – гэта адзін з галоўных крытэрыяў нашай работы.
Налічваюцца 12 адзінак тэхнікі, і хачу адзначыць, што задзейнічана яна практычна круглыя суткі. Апошнія зімы не даюць нам расслабляцца – як падмарозіць, за ноч даводзіцца рабіць па тры падсыпкі: хлопцы прыедуць, перакусяць, у 8 гадзін раніцы зробяць перазменку – і зноў за работу.З красавіка пачынаецца падрыхтоўка дарог да вясенне-летняга перыяду: мыццё, уборка ад пяску, падмятанне і афарбоўка, а пасля ўжо з мая плаўна пераходзім на абкошванне прыдарожных палос і ямачны рамонт, які, дарэчы, робім увесь час на працягу года пры спрыяльным надвор’і.
З дарожнай справай я звязаў свой лёс невыпадкова: менавіта ЛДД-612 узначальваў калісьці мой бацька, два родныя браты таксама працуюць у гэтай галіне. Таму мэтанакіравана скончыў БНТУ, два гады адрабіў у ДРБУ № 167, а з 2005 года працую тут, восьмы год з’яўляюся кіраўніком. Пасада вельмі складаная, бо на начальніку ўся адказнасць.
Паўтара года вялася рэканструкцыя нашага асноўнага будынка, што па вуліцы Шчарбіны. Умацавалі сцены, пабудавалі дадатковыя 4 боксы з ацяпленнем для “МАЗаў”, якія задзейнічаны на ўтрыманні дарог, зрабілі закрыты навес, правялі газ. І 1 лістапада мінулага года мы справілі “другое наваселле” – працаваць стала камфортна і прыемна.
9 февраля 2023 года в рамках межведомственной профилактической акции «Дружим с законом» в ГУК «Ивенецкий Дом культуры» прошла беседа «Скажи наркотикам нет». Ребята активно отвечали на вопросы и участвовали в играх на заданную тему. Для участников были разработаны буклеты и наглядный материал. После мероприятия ребята подвели итог, как нужно себя вести в трудной ситуации, а так же получили сладкие призы.