Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Чацвер, 12 Студзень 2023 21:58

Працягнулі акцыю «Ад усёй душы»

12 студзеня 2023 года члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» працягнулі акцыю «Ад усёй душы», аказалі дапамогу і павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам ветэранаў педагагічнай працы. Хлопцы падрыхтавалі для пажылых людзей салодкi пачастунак. Таксама дарылі добры настрой, размаўлялі ў прыязнай і спрыяльнай атмасферы.

У ходзе акцыі хлопцы наведалі такіх ветэранаў педагагічнай працы як:

Дубніцкую Еву Віктараўну - ветэрана педагагічнай працы, самотна пражываючая. Члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» дапамаглі ва ўборцы тэрыторыі, уручылі падарунак. Павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам і пагутарылі ў дружнай атмасферы.

Белановіч Алену Іванаўну і Белановіча Івана Іванавіча – ветэранаў педагагічнай працы. Уручылі падарунак, павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам, пагутарылі і паслухалі займальную гісторыю аб працы ў школе.

Гушча Ганну Мікалаеўну і Гушча Рыгора Васільевіча – ветэранаў педагагічнай працы. Сябры пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» аказалі дапамогу ва ўборцы тэрыторыі, уручылі падарунак і павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам. Таксама хлопцы разам з ветэранамі педагагічнай працы пагутарылі у прыязнай атмасферы і паслухалі гісторыі аб іх жыццi і працы.

Усе сустрэчы атрымаліся цёплымі, цікавымі і падарылі яе ўдзельнікам адчуванне дабра і стварэння.

12 01 23 96

Навучэнцы Пяршайскай сярэдняй школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у акцыі «Ад усёй душы». Члены піянерскай дружыны імя Я. Трацэўскай наведалі ветэрана педагагічнай працы Пратасевіч-Русовіч Марыю Іосіфаўну, павіншавалі яе з навагоднімі святамі, уручылі падарункі.

Навучэнцы 5 класа разам з класным кіраўніком наведалі Пяршайскую бальніцу сястрынскага догляду, дзе пражываюць адзінокія пажылыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Хлопцы павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі моцнага здароўя, падарылі трохі ўвагі і любові, уручылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, і пачаставалі смачным пірагом, прыгатаваным ад душы.

Члены валанцёрскага атрада «Рука дапамогі» ДУА «Пугачоўская сярэдняя школа» наведалі Сарока Ганну Іванаўну і Чаеўскую Валянціну Аляксандраўну, аказалі дапамогу ў ачыстцы дваровай тэрыторыі ад снегу.

12 01 23 33

12 01 23 33

12 01 23 33

12 студзеня 2023 года з 15 да 16 гадзін у Валожынскім сельскім выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе ажыццяўляць намеснік начальніка  інспекцыі - начальнік Упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне Якутовіч Таццяна Анатольеўна

15 студзеня 2023 года – 85 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці.

Да гэтай падзеі ў Вішнеўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены час у гісторыю “Сэрца Беларусі – Міншчына”.

Дзеці атрымалі цудоўную магчымасць здзейсніць цікавае падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Міншчыны і пашыраць свае веды аб прыродзе роднага краю. Сярод наведаных месцаў былі такія, як Нясвіжскі замак, Палац Тышкевічаў, парк гісторыі “Сула”. Пазнаёміліся з сапраўды ўнікальнай культурай роднага краю, з тымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, якія выклікаюць захапленне і гонар і якія з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі сусветнага мастацтва.

12 01 23 47

 

Міншчына, ты  - сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці і не будзь у скрусе,

Міншчына, наш мілы край.

 

11 студзеня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы да 85-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці прайшоў гістарычны экскурс “Квітней, зямля бацькоў”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8-га класа  ДУА “Івянецкая сярэдняя школа”. Удзельнікі мерапрыемства  пазнаёміліся з вялікімі і малымі гарадамі, са шматлікімі помнікамі гісторыі, археалогіі, багатымі музейнымі калекцыямі, з людзьмі, якія ўвекавечваюць культурныя традыцыі беларускага народа. Пазнаёміліся з усім лепшым, што засталося нам ад іх у спадчыну як каштоўны дар. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Зямля мая - куточак Беларусі”.

12 01 23 37

11 студзеня ў рамках акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы" намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка наведаў дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы "Світанак" і павіншаваў пажылых людзей з навагоднімі святамі.

Начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі расказала аб выніках работы гандлю ў навагодні і калядны перыяд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інспектары правялі прафілактычную гутарку па прафілактыцы кіберзлачыннасці, гутарку аб недапушчэнні ўжывання, распаўсюджвання наркатычных рэчываў, а таксама аб паводзінах у грамадскіх месцах.

Акрамя таго, інспектар закранула тэму прафілактыкi чыгуначнага траўматызму, недапушчэння блакавання транспартнага сродку, гутарку па прафілактыцы суіцыду, недапушчэння ўдзелу ў мерапрыемствах, куды ўваходзяць групы футбольных заўзятараў каманд і НМГ экстрэмісцкай накіраванасці.

11 01 23 27

11 01 23 27

pugachi.volozhin-edu.gov.by

Серада, 11 Студзень 2023 18:55

Акцыя «Ад усёй душы!»

У першы дзень 2023 года Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 1 «Аб аб'яўленні 2023 года Годам міру і стварэння».

Адзiн з галоўных напрамкаў – гэта захаванне духоўных каштоўнасцяў і беларускіх традыцый. Першачарговая задача ў выхаванні маладога пакалення - павага да старэйшага пакалення, клопат аб блізкім, абарона гістарычнай памяці, умацаванне ў грамадстве ідэй міру і дабра.

Марафон добрых спраў ад дзяцей і моладзі ніколі не сканчаецца, а толькі набірае свае абароты. Навучэнцы нашай установы актыўна ўключыліся ў акцыю «Ад усёй душы!».

10.01.2023 актывісты ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ярмака Аляксандра Аляксандравіча, ветэранаў педагагічнай працы Янушкевіч Алену Іванаўну, Пліскоўскіх Вітольда Іванавіча і Тэрэзу Антонаўну і ўручылі ім салодкія падарункі. Шчырыя словы віншаванняў з Новым годам і Калядамі дапамаглі стварыць святочную атмасферу для тых, хто ў гэтыя дні асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і ўвазе. А ўсмешкі на іх тварах – галоўная падзяка.

11 01 23 29

11 01 23 29

11 01 23 29

jarshevichi.volozhin-edu.gov.by

Старонка 591 з 1391

Задайте вопрос