Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Бегавыя спаборніцтвы "Шляхам Якуба Коласа" па родных мясцінах класіка пройдуць у Стаўбцоўскім раёне 22 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Натарыусы Беларусі 16 верасня будуць кансультаваць бясплатна. У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, прымуць удзел усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.

10.09.2022 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці кіраўніком танцавальнага гуртка “Апельсін” Крук Аннай Мікалаеўнай была праведзена пазнавальная гадзіна “Мая краіна Беларусь”

10.09.2022 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці кіраўніком танцавальнага гуртка “Апельсін” Крук Аннай Мікалаеўнай была праведзена пазнавальная гадзіна “Мая краіна Беларусь”

Панядзелак, 12 Верасень 2022 16:09

Пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы”

10.09.2022г.у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці метадыстам Васілеўскай Анастасіяй Іванаўнай была праведзена пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы” да Дня пісьменнасці і друку Беларусі. Удзельнікі гуртка “Жаронцы” азнаёміліся з Літаратурнай старонкай газеты Працоўная слава за 09.09.2022г. Дзяцей заахвоцілі да літаратурнай творчасці, а таксама быў прапанаваны невялікі экскурс у гісторыю пісьменства і друку Беларусі.

Панядзелак, 12 Верасень 2022 16:06

Пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы”

10.09.2022г.у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці метадыстам Васілеўскай Анастасіяй Іванаўнай была праведзена пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы” да Дня пісьменнасці і друку Беларусі. Удзельнікі гуртка “Жаронцы” азнаёміліся з Літаратурнай старонкай газеты Працоўная слава за 09.09.2022г. Дзяцей заахвоцілі да літаратурнай творчасці, а таксама быў прапанаваны невялікі экскурс у гісторыю пісьменства і друку Беларусі.

Валожынскі цэх электрасувязі Маладзечанскага ЗВЭС Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» паведамляе, што з 12.09.2022 года па 28.02.2023 года будуць праводзіцца работы па будаўніцтве сетак тэлефоннай сувязі на аб'екце «Сетка абаненцкага доступу ў г.Валожын вул. Кірава, вул. 17 верасня, вул. Кастрычніцкая».

Работы будуць праводзіцца падраднай арганізацыяй ААТ «Упраўленне спецыяльных будаўнічых работ у г.Валожын «Будтрэст № 7» у г. Валожыне па вуліцах Кірава, 17 верасня, Кастрычніцкая, зав. Кастрычніцкі, Някрасава, Загарадная, Зялёная, Энгельса, 1 Мая, Луначарскага, Лермантава, Старога Уласа, Гасцiловіча, Маладзёжная, Я. Коласа, Цяністая, Сонечная, зав. Сонечны, Юбілейная, зав. Юбілейны, Букштыновіча, зав. Букштыновіча, Я. Купалы, Калініна, Шчарбіны.

Загадзя прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Крыніца: valozhin.by

Панядзелак, 12 Верасень 2022 15:39

Тыдзень спорту і здароўя

У рамках тыдня спорту і здароўя ў ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» праходзяць розныя мерапрыемствы, адно з якіх гэта першынство ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» па настольным тэнісе. А таксама арганізавана акцыі «Запішыся ў спартыўную секцыю», дзе спартсмены праходзілі адбор на аддзяленне па плаванні.

Панядзелак, 12 Верасень 2022 15:39

«Прыгажосць - чароўная сіла»

У рамках клубнай дзейнасці ў Сусветны дзень прыгажосці ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прайшло пазнавальнае мерапрыемства і майстар-клас ад прадстаўнікоў ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Выхаванцы не толькі даведаліся пра тое, хто і што з'яўлялася ідэалам прыгажосці ў розных краінах, як даглядаць за сабой, але і змаглі адчуць сябе ў ролі «мадэляў».

Кульмінацыяй мерапрыемства стала дэманстрацыя прычосак, зробленых прафесіяналамі і танец ад падапечнай аддзялення.

З 9 па 11 верасня 2022 года ў Валожыне адбылося першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод моладзі 2002 г.н. і маладзей. Нашы хлопцы вельмі парадавалі нас сваімі вынікамі і імкненнем да перамогі.

У камандным заліку каманда дзяўчат (Ліхтаровіч Дзіяна і Бункевіч Аліна) занялі першае месца, каманда юнакоў (Шчагалёў Мікалай i Бункевіч Данііл) занялі другое месца.

У асабістым заліку:

Ліхтаровіч Дзіяна-1 месца
Шчогалеў Мікалай - 2 месца.

Пары:

Маліноўская Н.- Бункевіч А. - 1 месца
Ліхтаровіч Д. - Абозная А. - 2 месца.
Шчогалеў Н. - Гармаза I. - 2 месца.

Мікст:

Ліхтаровіч Д. - Шчогалеў Н. - 1 месца
Бункевіч Д. - Маліноўская Н.- 3 месца.

Старонка 649 з 1391

Задайте вопрос