Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гарадзейскі цукровы камбінат пастаўляе прадукцыю на ўнутраны рынак і на экспарт і мае намер нарошчваць аб'ёмы вытворчасці. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар камбіната Генадзь Салавей па выніках наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія аграрыі намалацілі 3540,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Аўторак, 09 Жнівень 2022 15:33

Аб чым нагадвае «Летні патруль»

Каб нагадаць жыхарам і гасцям Валожынскага раёна аб важнасці правілаў бяспекі на вадзе, ратавальнікі штодзень праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па месцах купання.

А ў гэтыя выхадныя на пляжы Сакаўшчынскага вадасховішча ў рамках акцый «Летні патруль» і «Канікулы без дыму і агню!» прайшло прафілактычнае мерапрыемства, якое арганізавалі для адпачываючых работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і старшыня раённай грамадскай арганізацыі АСВОД Іван Сухадолец.

З дапамогай навучальных гульняў і віктарын арганізатары нагадалі і дарослым, і дзецям аб правілах бяспекі як на адпачынку ля вады, так і ў побыце. А юныя ратавальнікі з клуба «Ліквідацыя» сумесна са старшынёй АСВОД прадэманстравалі прысутным як дзейнічаць, калі на вашых вачах чалавек пачаў тануць. За актыўны ўдзел у акцыі кожны атрымаў ад ратавальнікаў карысны падарунак. На працягу ўсяго мерапрыемства дзятву радавала водная феерыя ад ратавальнікаў. Дарослыя таксама не засталіся ў баку.

Адпачываючы ля вады абавязкова выконвайце правілы бяспекі. Беражыце сябе і сваіх дзяцей!

Для даведкі.

Пералік месцаў для купання, зацверджаных рашэннем Валожынскага райвыканкама:

  • зона масавага адпачынку «Валожынскае вадасховішча»;
  • зона масавага адпачынку «Жоўты бераг»;
  • зона масавага адпачынку «Сакаўшчына»;
  • зона масавага адпачынку «Выганічы»;
  • зона масавага адпачынку «Пагарэлка»

valozhin.by

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне ў сувязі з прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2022 № 131 «Аб дзяржаўнай падтрымцы сродкаў масавай інфармацыі» (далей – Указ № 131) паведамляе наступнае.

Арганізацыя, прызнаваемая ў адпаведнасці з Указам № 131 плацельшчыкам збору, пры вылічэнні падатку на прыбытак уключае ў сябе суму падлічанага збору ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на падставе падп. 2.10 п. 2 Указа № 131.

У адпаведнасці з падп. 2.11 п. 2 Указа № 131 падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю за правільным вылічэннем, поўнай і своечасовай выплатай сум збору карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю.

Згодна з п. 8 Указа № 131 прадастаўлена права растлумачваць пытанні:

прымянення ўказа № 131, уключаючы пытанні размяшчэння рэкламы ў сродках масавай інфармацыі – Міністэрству інфармацыі сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

адміністравання збору за размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы (далей - збор) - Міністэрству па падатках і зборах.

На падставе п. 24 пераліку дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб», інспекцыі МПЗ па раёнах, гарадах, раёнах у гарадах з'яўляюцца адказнымі за разгляд зваротаў па пытаннях вылічэння і выплаты абавязковых плацяжоў у бюджэт у выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі падатковыя органы ў дачыненні да такіх плацяжоў карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, устаноўленыя падатковым заканадаўствам.

З улікам сукупнасці названых нормаў заканадаўства пры паступленні ў інспекцыі МПЗ зваротаў арганізацый, якія змяшчаюць пытанні адміністравання збору (пытанні, звязаныя з парадкам запаўнення і прадстаўлення разліку па зборы, выплатай, спагнаннем збору), а таксама пытанні ўключэння арганізацыямі пры вылічэнні падатку на прыбытак збору ў выдаткі па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, такія звароты падлягаюць разгляду інспекцыямі МПЗ.

Для тлумачэння іншых пытанняў прымянення Указа № 131 арганізацыям варта звяртацца ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Аўторак, 09 Жнівень 2022 15:33

Бяздомная кошка

Однажды я встретил бездомную кошку:
- Как Ваши дела?
- Hичего, понемножку…
- Я слышал, что Вы тяжело заболели…
- Болела.
- Так, значит, лежали в постели?
- Лежала на улице много недель -
Бездомной, мне некуда ставить постель.
Подумал я: “Странно, что в мире огромном
Hет места собакам и кошкам бездомным.”
- Вы слышите, кошка? Пойдёмте со мной -
Темнеет, и значит, пора нам домой!
Мы шли с ней по улице гордо и смело -
Я молча, а кошка тихонечко пела

О чем она пела? Возможно, о том,
Что каждому нужен свой собственный дом. 
(Алексей Дмитриев)

8 жніўня, адзначаецца Сусветны дзень кошак - свята, створанае ў 2002 годзе, заклікана прыцягнуць увагу жыхароў планеты да праблем бяздомных жывёл. Для ўладальнікаў жа хатніх пухнатых сяброў гэта яшчэ адна нагода задумацца над тым, што яны ў адказе за тых, каго прыручылі.

Эфект ад правядзення Сусветнага дня кошак перасягнуў усе чаканні яго арганізатараў. У многіх краінах былі заснаваны ўласныя дні кошак, а ў гонар «віноўнiкаў» гэтых урачыстасцяў паўсюль сталі адкрывацца музеі, каціныя кафэ. Людзі сталі разумець, якую важную ролю гуляюць кошкі ў іх жыцці.

Навукоўцы заяўляюць, што людзі, у якіх дома жыве кошка, звяртаюцца да лекараў за дапамогай у пяць разоў радзей, чым тыя, у каго пухнатага гадаванца ў доме няма. Гэта не дзіўна: са старажытных часоў лекарскія здольнасці кошак былі вядомыя ў многіх краінах, і пазней медыкі нават вынайшлі фелiнатэрапiю – лячэнне многіх хвароб менавіта пры дапамозе катоў і без усялякіх лекаў і іншых метадаў медыцынскага ўздзеяння. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што кошкі лечаць нас дзякуючы сваім унікальным экстрасэнсорным здольнасцям, некаторыя адзначаюць асаблівую гаючую аўру гэтых жывёл. Шмат стагоддзяў яны абараняюць жыллё людзей ад бед, не раз ратуючы ад грызуноў і распаўсюджвання звязаных з іх нашэсцем хвароб

Кошкі здольныя адчуць стыхійныя бедствы. Каціныя паводзіны становяцца незвычайным перад бурамі, землятрусамі, вывяржэннямі вулканаў.

У ходзе пазнавальнай гадзіны «Звычайных катоў не бывае» чытачы Валожынскай дзіцячай бібліятэкі даведаліся шмат цікавага з жыцця катоў: пра гісторыю прыручэння кошак, якія пароды бываюць, якія ў кошак звычкі і галасы, аб адносінах да кошак у розных краінах і ў розны час, адгадвалі кошак – літаратурных герояў .

Бібліятэкар прапанавала дзецям расказаць пра тое, як у іх сям'і з'явіліся пухнатыя ўлюбёнцы, як за імі даглядаюць і якія цікавыя гісторыі адбыліся з імі. Хлопцы ахвотна адгукнуліся на прапанову,

Завяршылася мерапрыемства праглядам відэафільма аб дзікіх кошках.

Аператар па штучным абнасеньванні буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемства «Агра-Дубінскае» Франц БІЦЕЛЬ узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»

Высокую дзяржаўную ўзнагароду за значныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы нашаму перадавому аграрыю ўручыў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ўчора ў Палацы Незалежнасці ў Мiнску. Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі больш за 50 прадстаўнікоў розных сфер і прафесій.

Шчыра віншуем Франца Біцеля і жадаем далейшых поспехаў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!

valozhin.by

Аўторак, 09 Жнівень 2022 10:57

“Дзе праца, там і песні”

На ўвесь дзень зарадзілі  добрым настроем у час уборачнай кампаніі  працаўнікоў ААТ “Агра-Дубінское” і  КСУП “Гародзькаўскае” 4 жніўня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Натхненне” Дубінскога сельскага Цэнтра культуры.

Канцэртнай праграмай  “Дзе праца, там і песні”  артысты цешылі  работнікаў  сушылак, зернескладза, дыспедчарскай, а таксама механізатараў, якія абедалі ў гэты час у сталовай.

БЕЛАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.

Старонка 671 з 1391

Задайте вопрос