222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
З даўніх часоў лазні карыстаюцца вялікай папулярнасцю, бо гэта выдатны спосаб аднавіць сваё здароўе, расслабіцца і супакоіцца. Але, з іншага боку, гэта і немалая рызыка, так як лазня – небяспечны ў дачыненні да ўзнікнення пажараў будынак. Рызыка ўзнікнення такіх пажараў узнікае больш у выхадныя дні.
Большая частка пажараў у лазнях узнікае з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін падчас усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення:
– Для бяспечнанай эксплуатацыі пячнога ацяплення належыць памятаць аб тым, што печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець супрацьпажарныя разрывы да гаручых канструкцый будынка не менш за 380 міліметраў і 250 міліметраў да ахоўных канструкцый. Мінімальная адлегласць ад вонкавай паверхні печы ці дымавога канала (коміна) да сцяны ці пергародкі павінна складаць не менш за 100 міліметраў. Не трэба забываць і тое, што пры эксплуатацыі печаў не дапускаецца ўжываць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, але тут з’яўляюцца выключэннем вадкасці, спецыяльна прызначаныя для распальвання. Не трэба тапіць печы з адкрытымі дзверцамі, а таксама дапускаць іх перакалу. Што датычыцца гаручых матэрыялаў, то іх нельга размяшчаць на печы, у непасрэднай блізкасці ад топачных адтулін, ды і пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, нельга. Апошняе, аб чым не трэба забываць гэта тое, што печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без сквазных расколін, а для вызначэння на ранняй стадыі расколін комін павінен быць атынкаваны і пабелены. Попел, вуглі, выдаленыя з цеплагенерыруючых апаратаў, ацяпляльных прыбораў, печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання.
Памятаеце! Пры выкананні правіл пажарнай бяспекі, якія тычацца правільнага ўзвядзення лазні і далейшага яе выкарыстання, можна забяспечыць сабе прыемны адпачынак у “парылцы” на доўгія гады.
10.07.2022 года адбыўся сумесны выезд аўтаклуба з артыстамі Валожынскага раённага цэнтра культуры і Дорскага сельскага Дома культуры. Калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на свяце вёскі Пугачы. Цёплая сяброўская атмасфера ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. Настрой прысутным падымалі любімыя песні і жарты.
10.07.2022 года состоялся совместный выезд автоклуба с артистами Воложинского районного центра культуры и Дорского сельского Дома культуры. Коллектив выступил с концертной программой на празднике деревни Пугачи. Теплая дружеская атмосфера установилась с первых минут встречи. Настроение присутствующим поднимали любимые песни и шутки.
Сёння ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» перадапошні дзень, які прайшоў вельмі хутка і весела. Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі наш лагер, для навучэнцаў-спартсменаў прыезд ратавальнікаў стаў сапраўдным святам! Работнікі РАНС расказалі аб правілах бяспекі ў канікулярны перыяд, нагадалі меры бяспекі пры знаходжанні паблізу вадаёмаў, у лесе і падчас навальніцы. Таксама прадэманстравалі абсталяванне пажарнага аўтамабіля, працу аварыйна-выратавальнай прылады, правялі забаўляльныя конкурсы. Пасля праведзенага часу на свежым паветры хлопцы адправіліся на турнір па баскетболе 3х3, дзе паказалі спрыт і добрую фізічную падрыхтоўку.
На Валожыншчыне працягваецца парад свят вёсак. 9 ліпеня адсвяткавала сваё свята вёска Лінкі Вішнеўскага сельскага савета, а 10 жніўня святочную эстафету падхапілі жыхары вёскі Пугачы Ракаўскага сельскага савета.
Адкрыў урачыстасць старшыня Ракаўскага сельвыканкама А. А. Мякінка. Ён падкрэсліў, што галоўнае багацце вёскі - яе жыхары, чыя праца ляжыць у аснове дасягненняў сённяшняга дня.
На свята былі запрошаны вядомы пісьменнік, паэт, лаўрэат шматлікіх нацыянальных прэмій і ўзнагарод, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Шніп са сваёй жонкай, вядомай беларускай паэткай Людмілай Рублеўскай; былы старшыня калгаса «Бальшавік» С. А. Лужынскі. У ролі спонсара выступіў дырэктар філіяла «Валожынскі» ААТ Агракамбінат «Дзяржынскі» Д. С. Каралёнак.
Па традыцыі музычнымі віншаваннямі і падарункамі ўшаноўвалі ў той дзень самага маленькага і доўгажыхароў вёскі, сямейных юбіляраў, перадавікоў, гаспадароў лепшага прысядзібнага ўчастка. Святочная праграма на гэтым не завяршылася, бо салісты Дорскага сельскага Дома культуры і Валожынскага раённага цэнтра культуры працягвалі дарыць вяскоўцам выдатныя песні. Гледачы з удзячнасцю прымалі цёплыя словы пажадання здароўя, шчасця і дабрабыту, а кожны выступ сустракалі гучнымі апладысментамі.
На Воложинщине продолжается парад праздников деревень. 9 июля отпраздновала свой праздник деревня Линки Вишневского сельского совета , а 10 августа праздничную эстафету подхватили жители деревни Пугачи Раковского сельского совета.
Открыл торжество председатель Раковского сельисполкома А.А.Мякинко. Он подчеркнул, что главное богатство деревни – её жители, чей труд лежит в основе достижений сегодняшнего дня.
На праздник были приглашены известный писатель, поэт, лауреат многочисленных национальных премий и наград, заместитель главного редактора издательства «Мастацкая літаратура», член Союза писателей Беларуси Виктор Шнип со своей женой, известной белорусской поэтессой Людмилой Рублевской; бывший председатель колхоза «Большевик» С.А.Лужинский. В роли спонсора выступил директор филиала «Воложинский» ОАО Агрокомбинат «Держинский» Д.С. Короленок.
По сложившейся традиции музыкальными поздравлениями и подарками чествовали в тот день самого маленького и долгожителей деревни, семейных юбиляров, передовиков, хозяев лучшего приусадебного участка. Праздничная программа на этом не завершилась, ведь солисты Дорского сельского Дома культуры и Воложинского районного центра культуры продолжали дарить сельчанам замечательные песни. Зрители с благодарностью принимали теплые слова пожелания здоровья, счастья и благополучия, а каждое выступление встречали громкими аплодисментами.
У ДУ "Дзіцячы аздараўленчы лагер "Галактыка" першы сакратар Мінскага РК ГА "БРСМ" Кацярына Пахомава і першы сакратар Валожынскага РК ГА "БРСМ" Вікторыя Петраневіч сустрэліся з хлопцамі студэнцкіх атрадаў, якія знаходзяцца на аздараўленні ў лагеры, а таксама з байцамі студэнцкіх атрадаў. Першыя сакратары адказалі на пытанні, якія цікавяць дзяцей. У канцы мерапрыемства прайшла інтэлектуальная гульня. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.
Гістарычны фестываль з рэканструкцыяй падзей 1941 года "Бой мінскіх міліцыянераў пад Сянно" адбудзецца 16 ліпеня ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
У Беларусі намалацілі 155,1 тыс. т азімага ячменю, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Урачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця новага будынка аддзела ДАІ Мінскага РУУС адбылося ў Заслаўі.