222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
1 июня 2022 года в ГУК «Ивенецкий Дом культуры» прошла Международная социально-творческая программа «В будущее – с надеждой», организованная Департаментом по ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС, МЧС Республики Беларусь, Министерством культуры, ЦК ОО БРСМ, Белорусским фондом мира. В мероприятии приняли участие талантливые ребята нашего поселка: танцевальный коллектив «TESS» Ивенецкого Дома культуры, Кира Ковалева (вокальный коллектив «ДоМиСолька»), Элина Адамович, воспитанница ГУО «Центр развития ребенка г.п.Ивенец», Анастасия Юхневич, учащаяся ГУО «Ивенецкая детская школа искусств им.Поплавского», танцевальный коллектив «Радуга» ГУО «Ивенецкая средняя школа». Руководитель проекта Е.И.Копелева наградила участников грамотами и медалями. Свои музыкальные подарки дарили всем присутствующим на мероприятии заслуженный коллектив Республики Беларусь фольклорный ансамбль «Купалинка», артисты белорусской эстрады и Белгосфилармонии.
Беларускі аўтамабільны завод пашырае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі па сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне эксплуатацыі кар'ернай тэхнікі ў горназдабыўной галіне. У прыватнасці, у горадзе Апатыты падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж афіцыйным прадстаўніком БЕЛАЗа ў рэгіёне - кампаніяй "Аўтатэхінмаш" і філіялам Мурманскага арктычнага дзяржаўнага ўніверсітэта (МАДУ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч і пасол Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыф Махмуд Хакдод абмеркавалі, як раскрыць патэнцыял гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, які будзе адпавядаць высокаму ўзроўню палітычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў цэнтры.
1 чэрвеня на пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага комплекса г. Валожына весела і цікава прайшло раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей «Мы - дзеці твае, Беларусь!»
Для дзяцей былі арганізаваны цікавыя конкурсы, гульні, майстар-класы, эстафеты.
Дзіцячыя творчыя калектывы ўстаноў адукацыі горада, дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі канцэртную праграму для ўдзельнікаў свята і жыхароў горада.
Дзецям вельмі спадабаліся дэманстрацыйныя пляцоўкі пажарных-ратавальнікаў, Дзяржаўтаінспекцыі, вайсковай часці.
Для дзяцей працавалі фотазоны, гандлёвыя кропкі, пляцоўкі «аквагрым», «бляск-тату», атракцыёны, бяспройгрышная латарэя.
Завяршылася свята вялікай дыскатэкай.
Удзельнікамі свята былі і сябры першаснай арганізацыі Валожынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі са сваімі дзецьмі.
Старшыня першаснай арганізацыі Святлана Нахай арганізавала акцыю «Здаровая сям'я - здаровыя дзеці». Удзельнікам свята раздавалі буклеты «Мы за здаровы лад жыцця» і памяткі па прафілактыцы COVID-19, аб здаровым харчаванні дзяцей, пра шкоду курэння.
У шэрагі членаў грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўступілі і атрымалі членскія білеты навучэнцы ДУА «Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Віншуем хлопцаў з такім знамянальным днём у іх жыцці!
Саюз моладзі - гэта вялікая сям'я сяброў і аднадумцаў, якія гатовы прыкласці свае сілы і здольнасці для таго, каб зрабіць насычаным і цікавым не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх аднагодкаў.
Актывісты Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прыбралі тэрыторыю парка Перамогі ў г. Валожын! Прыемна дапамагчы гораду!
Зноў і зноў усё, каму неабыякава здароўе будучых пакаленняў, праводзяць акцыі, сэнс якіх прыцягнуць увагу людзей да гэтай праблемы.
У баку не засталася і Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі правялі акцыю «Кінь цыгарэту - прыходзь у бібліятэку!».
Да акцыі супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана выстава «Скажам курэнню – «не!»
Валожынскі краязнаўчы музей наведалі школьнікі з Гомеля, якія адпачываюць у дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча». Для іх былi праведзены экскурсіі па экспазіцыях «Прырода і экалогія Налібоцкай пушчы», «Вайна і лёсы» і па горадзе Валожыне.
Мастацкае аддзяленне Ракаўскай ДШМ (настаўнікі Маманько В. В. і Скорыкава Т. В.) прыняло ўдзел у Міжнародным конкурсе беларускай паэзіі і песні. Конкурс праводзіўся Маскоўскім домам нацыянальнасцяў, Інстытутам моў і культур ім. Льва Талстога (Расія) і міжнародным славянскім цэнтрам «Сугучча». Інфармацыйны партнёр з беларускага боку - Рэспубліканскі дзіцячы часопіс «Арэлі».
Мэта праекта – абудзіць цікавасць да паэтычнай, празаiчнай і песеннай творчасці брацкага беларускага народа, а таксама да помнікаў культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Творчы праект – выдатная магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў выкананні твораў песеннай, паэтычнай і празаічнай творчасці Беларусі.У конкурсе бясплатна прынялі ўдзел школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі і іншых дзяржаў.
У рамках праекта прайшоў і конкурс дзіцячага малюнка, па намінацыях:
- ілюстрацыі да беларускіх народных казак, празаічных і паэтычных твораў беларускіх аўтараў,
- прырода і краявіды Беларусі,
- беларускі фальклор,
- архітэктурныя ансамблі і помнікі гісторыі Беларусі,
- руска-беларускае сяброўства.
Удзел у конкурсе малюнка прынёс у скарбонку школы тры прызавых месцы. Удзельнікі праекта высока ацанілі арганізацыю конкурса, а настаўнікі засталіся задаволеныя добрымі вынікамі.
У ААТ «Агра-Дубінскае» Валожынскага раёна ў апошнія дні мая прайшоў ужо традыцыйны дзень жывёлавода. Са словамі падзякі за руплівую і плённую працу да жывёлаводаў звярнуліся дырэктар Каспяровіч Генадзь Вацлававіч і намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Жукоўская Наталля Васільеўна. Прыемным дадаткам да слоў сталі прэміі 22 жывёлаводам за іх добрасумленнае стаўленне да працы і чаяванне, арганізаванае старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Агра-Дубінскае» Жаннай Загорскай.
Добры настрой для ўсіх прысутных стваралі работнікі Валожынскага раённага цэнтра культуры і Дубінскага сельскага Цэнтра культуры.