Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Серада, 20 Красавік 2022 14:24

Музей информирует…

Воложинский  краеведческий  музей  сотрудничает с районный центром  гигиены и  эпидемиологии.  В очередной раз сотрудники  учреждения  посетили  центр гигиены 20 апреля.  В рамках года исторической памяти был проведён  информационный час «Воложинские сёстры Хатыни» с мультимедийной презентацией.

ФПБ прапануе рэалізаваць новы маштабны праект на Кургане Славы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

У Беларусі ў час Тыдня лесу высаджана больш за 36 млн дрэў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

19 красавіка ў рамках месячніка пажарнай бяспекі прайшла віктарына «Па правілах бяспечных паводзін падчас пажару».

У віктарыне прынялі ўдзел навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа 2 г. Валожына».

Аўторак, 19 Красавік 2022 17:52

Таварыская сустрэча па валейболе

9 красавіка адбылася таварыская сустрэча па валейболе сярод навучэнцамі ДУА "Сярэдняя школа 2 г. Валожына".

Сустрэча была прымеркавана памяці нашых землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У спартыўнай зале панавала атмасфера спартыўнай рызыкі. Гульня была цікавай і відовішчнай, праходзіла ў сяброўскай, але спаборніцкай абстаноўцы. Усе стараліся не дапускаць памылак. І, па сутнасці, прайграўшых тут няма, бо змагаліся за перамогу абедзве каманды мэтанакіравана і ўпарта. Кожны гулец атрымаў пэўны вопыт у гульні.

Аўторак, 19 Красавік 2022 17:52

Дапамагаць тым, хто мае патрэбу

Нагадваем, што «Пункты дабра» па зборы гуманітарнай дапамогі бежанцам з Украіны працуюць штодня пры кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ.

Што актуальна?

Гігіенічныя наборы - шампунь, вадкае мыла, зубная паста, шчоткі, вільготныя сурвэткі, медыцынскія маскі. Акрамя таго, неабходны пральны парашок, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатавання.

ДУ «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» прынялі ўдзел у акцыі «Пункты дабра» па зборы гуманітарнай дапамогі бежанцам з Украіны.

Аўторак, 19 Красавік 2022 17:52

Вынікі акцыі «Тыдзень лесу - 2022»

Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу-2022" прысвечаная Году гістарычнай памяці праходзіла з 09 красавіка па 16 красавіка 2022. За гэты час удзел у пасадцы лесу прыняло больш за 1000 валанцёраў і высадзілі больш за 450 тысяч саджанцаў.

20220418 620220418 120220418 220220418 320220418 420220418 520220418 920220418 1020220418 11

Напярэдадні светлага свята Вялікадня спецыялістамі аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізаваны выезд шматпрофільнай брыгады сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове «Дапамажы бліжняму».

У сельскім доме культуры аграгарадка Дубіна-Юрздыцкая Валожынскага раёна сабраліся грамадзяне сталага ўзросту, інваліды, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, каб падзяліцца са спецыялістамі цэнтра набалелымі праблемамі і вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць. Спецыялістамі цэнтра аказана кансультацыйна-інфармацыйная дапамога жывучым у нястачы, прадастаўлена гуманітарная дапамога, псіхолагам праведзена гутарка на тэму «Пазітыўнае мысленне».

Кіраўніком гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў быў праведзены майстар-клас па вырабе галінак вярбы, велікодных сувеніраў. Адбыўся кірмаш-продаж сувенірнай прадукцыі, вырабленай выхаванцамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.

Напярэдадні светлага свята Вялікадня настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы айцец Валерый распавёў пра значэнне свята, падрыхтоўцы да яго, традыцыях святкавання, павіншаваў кожнага прысутнага – уручыў абразкі.

Падобныя выезды рэгулярна ажыццяўляюцца ў населеныя пункты Валожынскага раёна з мэтай аказання сацыяльнай падтрымкі грамадзянам, якія жывуць у нястачы. Радуе, што сацыяльныя паслугі заўсёды запатрабаваны сельскімі жыхарамі.

Аўторак, 19 Красавік 2022 17:07

У Рагачове малая патанула ў ванне

17 красавіка ў Рагачове патанула дзяўчынка, якой не было і года. І не ў рэчцы або ў возеры, як гэта часта бывае з дарослымі або дзецьмі, якія самастойна адпраўляюцца на вадаёмы, а ў ванне.

Як стала вядома, жыхарка горада ўсяго на некалькі хвілін пакінула нованароджаную дачку ў ванне з вадой без нагляду. На жаль, гэтага хапіла, каб дзіця загінула — дзяўчынка захлынулася.

Паважаныя бацькі, няўважлівасць і залішняя ўпэўненасць можа каштаваць жыцця вашаму дзіцяці. Будзьце ўважлівыя да сваіх маленькіх дзецей, не пакідайце іх без нагляду ні на хвіліну. Хавайце далей лекі, запалкі і запальніцы, замыкайце на блакатары вокны – вы азірнуцца не паспееце, як можа здарыцца бяда. Дзеці не шукаюць небяспекi – яны проста гуляюць.

Аўторак, 19 Красавік 2022 17:07

Людзі! Спыніцеся!

Кожную вясну ратавальнікі «званяць ва ўсе званы», што выпальваць сухую расліннасць забаронена. Але людзі працягваюць выкарыстоўваць агонь для ўборкі сваіх тэрыторый, падвяргаючы сваю маёмасць і жыццё небяспецы.

І толькі калі асабіста сутыкаюцца з некантралюемым гарэннем сухой травы, калі разумеюць, што самастойна з тушэннем справіцца не могуць, толькі тады робяць высновы. Добра, калі шкоды ўдалося пазбегнуць. Але ж так бывае не заўжды. Часцяком гараць дамы, гаспадарчыя пабудовы, якія потым давядзецца аднаўляць. А калі яшчэ і суседская маёмасць пацярпела?

Калі загаранні сухой расліннасці на прысядзібных участках адбываюцца з-за саміх гаспадароў, якія самі ж яго і выяўляюць, то загаранні на палях часцяком выяўляецца не адразу. Праязджаючы па дарозе міма поля з сухой расліннасцю, некаторыя кіроўцы бяздумна кідаюць недакуркі на абочыны. Найменшы ветрык і загарання не пазбегнуць. Страты экалогіі наносіцца вялізныя. Пры выпальванні сухой травы парушаецца каранёвая сістэма раслін, ад высокай тэмпературы глеба і расліннасць бяднеюць, знішчаецца ўрадлівы пласт глебы, гінуць карысныя парасткi, казуркі і жывёлы. Але хто аб гэтым думае?! Гэтак жа прасцей: выкінуў і забыўся…

Хутчэй за ўсё так і адбылося 18 красавіка ў Валожынскім раёне. Каля пяці гадзін вечара ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці каля вёскі Макараўка. Моцны вецер толькі спрыяў хуткаму распаўсюджванню агня. Прыбыўшыя ратавальнікі ліквідавалі загаранне.

Людзі! Спыніцеся! Перастаньце бяздумна парушаць правілы пажарнай бяспекі!

Старонка 740 з 1390

Задайте вопрос