222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
14 мая з 9.00 да 12.00 «прамую тэлефонную лінію» праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК - 8 (01772) 54 3 73
12 мая навучэнцы ДУА "Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Валожынскага раёна" прынялі ўдзел у акцыі "Выбіраем студатрад".
Акцыя накіравана на фарміраванне баз даных жадаючых працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час. Гэта добрая магчымасць для маладых людзей падзарабіць летам.
Хлопцы запоўнілі анкеты-заявы на працаўладкаванне ў летні перыяд 2022 года.
З 11 па 15 мая ў сацыяльных сетках Instagram і Telegram прапаноўваецца размясціць фатаграфіі з сямейнага архіва. Пад здымкам раскажыце гісторыю, якая звязана з ім: хто намаляваны, кім даводзіцца, час і месца, дзе ён быў зроблены. Таксама можна расказаць пра традыцыі сваёй сям'і.
Акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Аднак актуальнасць яе не паменшыцца з часам. Сыходзяць жывыя сведкі падзей мінулых гадоў. Таму вельмі важна сабраць звесткі пра жыццё і побыт сям'і, сваякоў, традыцыi.
Ініцыятыва Міністэрства накіравана на захаванне духоўна-маральных, культурных, сямейных каштоўнасцяў і традыцый.
Прыняць удзел у акцыі можа кожны. Пад сваёй гісторыяй трэба паказаць хэштэг #моясемья_моястрана. Самыя яркія і запамінальныя з іх будуць апублікаваны ў сацыяльных сетках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
На 1 мая 2022 г. для шматдзетных сем'яў адкрыта 113079 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал»:
Па стане на 1 мая 2022 г. на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 54 555 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў – 47 150, на атрыманне адукацыі – 3 062, на атрыманне медыцынскіх паслуг – 4 339 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў – 4.
Прынята 52 044 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.
Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 11054, далей ідуць Мінская - 8714, Гомельская вобласць - 8514, Мінск - 7364, Гродзенская вобласць - 6039, Магілёўская - 5290, Віцебская – 5069.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачаравана) трэцяе або наступнае дзіця.
З 1 студзеня 2022 года яго памер складае 25 995 рублёў.
За красавік 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складае 480,96 руб.
12 мая навучэнцы ДУА "Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа iмя В. А. Каваленкі" прынялі ўдзел у акцыі "Выбіраем студатрад". Акцыя накіравана на фарміраванне баз даных жадаючых працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час. Гэта добрая магчымасць для маладых людзей падзарабіць летам. Хлопцы запоўнілі анкеты-заявы на працаўладкаванне ў летні перыяд 2022 года.
28 красавіка 2022 года народная арт-група «Журавінка» прыняла ўдзел у абласным кастынгу аматарскіх калектываў, салістаў і вядучых канцэртных праграм устаноў культуры Мінскай вобласці, які адбыўся ў горадзе Барысаве.
У Год гістарычнай памяці «сярэбраныя» валанцёры - краязнаўцы ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» распрацавалі шэраг экскурсійных маршрутаў, якія праходзяць па гістарычных мясцінах, захаваўшых памяць пра гераізм нашага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і аб людскіх ахвярах у імя Вялікай Перамогі. Такія экскурсійныя праграмы даюць магчымасць яшчэ раз асэнсаваць, што значыць для кожнага з нас паняцце «гістарычная памяць».
Наш новы маршрут - наведванне мемарыяльнага комплекса «Трасцянец» - аднаго з самых журботных месцаў у Беларусі. Тут, за тры кіламетры ад МКАД, побач з Магілёўскай шашой, з 1941 па 1944 год фашысты арганізавалі адзін з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе канцэнтрацыйных лагераў «Трасцянец». За гады яго існавання на гэтым месцы было забіта, закатавана, спалена, атручана газам 206 500 чалавек! Цяжка сабе ўявіць гэты бясконцы і жудасны канвеер смерці. Доўгія гады на гэтым месцы стаяў сціплы абеліск, аднак у 2018 г. быў адкрыты вялікі мемарыял, які стаў другім знакавым (пасля Хатыні) месцам памяці пра зверствы фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Да наведвання мемарыяла мы падрыхтаваліся загадзя, зрэзаўшы на сваіх клумбах самыя прыгожыя цюльпаны і нарцысы, якія і ўсклалі да помніка «Брама памяці». У такіх месцах асаблівая энергетыка, якая пранізвае, як страла ў звонкай цішыні. Тут хочацца маўчаць і думаць.
Канчатковай кропкай нашага маршруту стаў майскі батанічны сад, у якім мы любаваліся выдатнымі вясновымі дрэвамі, хмызнякамі і кветкамі.
11 мая ў а.г Дзераўное праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2011 г.н., 2012-2013 г.н. і маладзей
Сярод дзяўчынак 2012-2013 г.н.
1 месца Карпека Маргарыта
2 месца Мазалеўская Сандрына
3 месца Кафтан Караліна
Сярод юнакоў 2012-2013 г.н.
3 месца Бурачэўскі Яўген
Сярод дзяўчынак 2010-2011 г.н.
1 месца Квач Яна
Сярод юнакоў 2010-2011 г.н.
1 месца Яськоў Святаслаў
2 месца Булка Дзмітрый
3 месца Нядзвецкі Ян
Віншуем хлопцаў і трэнераў Чарняўскага А.С., Халапука С.В., Цітова Д.Г., Цітову А.В. з добрым выступам
5 мая 2022 года трыа народнай арт-групы «Журавінка» ДУК «Івянецкі Дом культуры» прынялі ўдзел у абласным фестывалі тэатралізаванай ваеннай песні «Вясна на клавішах Перамогі», які адбыўся ў г.Жодзіна і былі ўзнагароджаны Дыпломам удзельніка фестывалю.