222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
7 октября 2023 года коллектив художественной самодеятельности ГУК «Ивенецкий Дом культуры» принял участие в районном празднике тружеников села «Дажынкі – 2023». Яркие музыкальные номера радовали гостей и участников праздника.
На должность заместителя председателя Воложинского райисполкома назначен ШУПЕНЬКО Владислав Станиславович. Курирует вопросы строительного и дорожного комплекса, газоэнергоснабжения, жилищно-коммунального хозяйства, благоустройства, водоснабжения, коммуникаций, энергосбережения.
Владислав Станиславович родился в 1994 году в городе Молодечно. Образование высшее. В 2017 окончил учреждение образования “Полоцкий государственный университет”.
С 2017 по 2018 годы занимал должность ведущего специалиста дочернего унитарного предприятия «УКС Воложинского района».
С 2018 по 2020 работал главным специалистом, а затем заведующим сектора архитектуры и строительства Воложинского райисполкома.
Занимаемая должность до назначения – начальник отдела архитектуры и строительства Молодечненского райисполкома.
У алімпійскім спарткомплексе "Стайкі" завяршыўся міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы "Легенды гімнастыкі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.
У Беларусі ў 2024 годзе плануюць адрамантаваць больш за 4 тыс. км дарог. Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, паведамляе БЕЛТА.
Ацяпляльны сезон у раёне пачаўся з 8 кастрычніка. Адпаведнае рашэнне прынята райвыканкамам.
Паводле правілаў падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, уключэнне ацяплення пры зніжэнні тэмператур вонкавага паветра вырабляецца ў наступнай чарговасці:
- дзіцячыя сады і школы, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, бібліятэкі, гасцініцы — пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 10 градусаў Цэльсія і ніжэй;
- у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, тэатрах, агульнагарадскіх лазнях — пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 8 градусаў Цэльсія і ніжэй;
- у грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях — па ўзгадненні з энергазабяспечваючымi арганізацыяй пасля ўключэння ацяплення ў жылых дамах.
Каманднае першынство Мінскай вобласці па тэнісе настольным з удзелам спартсменаў-навучэнцаў ДЮСШ прайшло ў г. Узда. Барацьба за тэніснымі сталамі разгарнулася неабыякая, усе хлопцы паказалі добрую гульню і сваю волю да перамогі, але месцы размеркаваліся наступным чынам:
камандныя - дзяўчынкі 1 месца, хлопчыкі 3 месца;
асабістыя: Ланько Анастасія 1 месца, Карабан Юлія 3 месца;
парныя: Ланько / Карабан 1 месца, Шчарбачэвіч / Дзядзюль 3 месца;
мікст: Сліжэўскі Дзмітрый/ Ланько Анастасія 1 месца, Яромін Цімафей / Карабан Юлія 2 месца.
Ланько Анастасія стала абсалютнай чэмпіёнкай!!!
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне інфармуе аб даданні новага сэрвісу ў Асабістым кабінеце плацельшчыка ў раздзеле «Аб'екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі» які дазваляе фізічнай асобе ўносіць змены ў звесткі аб аб'ектах нерухомасці або зямельных участках і інфармаваць падатковыя органы аб наяўнасці ў яго аб'ектаў падаткаабкладання.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне: г.Валожын, пл. Свабоды, 2, кабінет 226, 228 або па тэлефонах: 80177257854, 80177258396.
У рамках шостага школьнага дня 7 кастрычніка прайшла інтэрактыўная гутарка "Выбітныя землякі". Хлопцы пазнаёміліся з жыццём нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Чартовічы Валожынскага раёна, чалавекам-легендай Аляксеем Бацянам, Героем Расіі. Яго жыццёвы шлях і гераічны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны зрабілі ўражанне на дзяцей. Дзякуючы правядзенню мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці ў дзяцей фарміруецца пачуццё гонару за свой народ, за герояў "былых часоў", за датычнасць да вялікага подзвігу землякоў.


У мэтах уцягвання малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прадастаўляе пляцоўку для прамых перамоў патэнцыйных пастаўшчыкоў - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі прадпрыемствамі рэспублікі аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, якая рэкамендуецца да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
13 кастрычніка 2023 года з 10:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна – кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з ААТ «Інстытут БЕЛАРГСТАНКІПРАМ», ААТ «Станказавод «Чырвоны Барацьбіт» », ААТ «СтанкаГомель», ААТ «Станкабудаўнічы завод ім. С.М. Кірава», ААТ «МЗАЛ ім. П.М. Машэрава», ААТ «МЗОР», ААТ «ВІСТАН», ААТ «МІСАМ АП», ААТ «Гомельскі завод станкоў і вузлоў», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрылад», ААТ «БелТАПАЗ», падведамнымі Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Тэрмін прыёму заявак: да 12 кастрычніка 2023 года.
Інфармацыя аб аб'ёмах імпартных закупак камплектуючых вырабаў і матэрыялаў для вытворчасці прадукцыі арганізацыямі сістэмы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь за 2021 – 2023 гады, якія прапануюцца для асваення ў Рэспубліцы Беларусь, прадастаўляецца па запыце пры запаўненні заяўкі на сайце belarp.by (https://belarp.by/ru/subcontractation) на правядзенне перагавораў. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі Беларускага фонду для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва бясплатная.
Просім актывізаваць работу па інфармаванні шырокага кола зацікаўленых у правядзенні прамых перамоў, а таксама размясціць прыкладзены банэр са спасылкай (https://belarp.by/ru/subcontractation) аб правядзенні перамоў аб пастаўках прадукцыі на буйныя прамысловыя прадпрыемствы.
Пералікі суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) і зацікаўленых у пастаўках прадукцыі вышэйпаказаным прадпрыемствам (з указаннем назвы прадпрыемства, падаўшага заяўку на ўдзел у перамовах на сайце belarp.by, кантактных дадзеных (тэлефон, e-mail) неабходна прадставіць не пазней за 12 кастрычніка 2023 года ў Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(017) 298 21 42, (029) 622 28 39 Саковіч Ангеліна.