Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Абнаўленне заўсёды звязана са станоўчымі эмоцыямі. Вось і Гімназія № 1 упэўнена зменьваецца яркімі фарбамі.

04 10 23

Немагчыма прайсці міма і не абярнуцца, каб яшчэ раз угледзецца ў новае аблічча ўстановы адукацыі. Святочны настрой дапамагаюць ствараць работнікі будаўнічай кампаніі горада Мінска ТАА «БілдынгХоўм». Што ж, справа майстра баіцца. З нецярпеннем чакаем заканчэння творчага працэсу.

04 10 23

04 10 23

valozhin.by

Воложинский райком БРСМ активно воплощает в жизнь очень нужный благотворительный проект «Выбираем помощь пожилым», старт которому дан в конце сентября.

Волонтёры окажут необходимую помощь пожилым людям обратившимся на горячую линию общественной организации. Заявку на оказание помощи можно осуществить по телефону 80177254027 по будням с 8.00 до 17.00.

valozhin.by

Серада, 04 Кастрычнік 2023 14:40

“З Днём нараджэння”

16.09.2023 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці ўдзельнікі тэатральнага гуртка  “Жаронцы”, адзначылі дзень нараджэння  ўдзельнікаў, якія нарадзіліся ў жніўні месяцы.

Віншаванні прагучалі ў форме верша, песні, прозы..., а пасля быў  “салодкі стол” і гарбата.

04 10 23 42

Серада, 04 Кастрычнік 2023 14:39

“З Днём нараджэння”

16.09.2023 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці ўдзельнікі тэатральнага гуртка  “Жаронцы”, адзначылі дзень нараджэння  ўдзельнікаў, якія нарадзіліся ў жніўні месяцы.

Віншаванні прагучалі ў форме верша, песні, прозы..., а пасля быў  “салодкі стол” і гарбата.

04 10 23 42

Гэты год радуе шчодрым ураджаем яблыкаў: больш за 300 тон ужо сабрана.

У Беларусі намалочана 537,1 тыс. т зерня кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Для павышэння эфектыўнасці мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, нагадвання насельніцтву аб няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з сельвыканкамам і ўсімі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі правялі комплексную пажарна-прафілактычную акцыю на тэрыторыі Валожынскага сельсавета.

Падчас рэйдавых мерапрыемстваў ратавальнікі надалі асаблівую ўвагу стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, абследавана 185 домаўладанняў, праінструктавана 366 грамадзян. Пры наведванні домаўладанняў, пільная ўвага, была ўдзелена стану пячнога ацяплення, электраправодкі, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Работнікі МНС азнаёмілі жыхароў сельскіх населеных пунктаў з пажарнай абстаноўкай на тэрыторыі раёна, пры гэтым зрабіўшы акцэнт на асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх. Ратавальнікі адзначылі, што толькі за гэты перыяд 2023 года ў Валожыншчыне ўжо зарэгістраваны 51 пажар.

У мэтах папярэджання пажараў у жыллі ратавальнікі нагадваюць:

  • не паліце ў ложку, памятайце, што алкаголь і цыгарэта - актыўныя саўдзельнікі пажару;
  • сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку, не дапушчайце прымянення самаробных электрапрыбораў і «жучкоў»;
  • не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы;
  • не распальвайце печы лёгкімі на загаранне і гаручымі вадкасцямі, не пакідайце без нагляду печы, якія топяцца.

Выкананне гэтых правілаў пажарнай бяспекі дазволіць знізіць рызыку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і захаваць жыццё і здароўе Вам і Вашым блізкім.

З 2 па 13 кастрычніка ў раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Моладзь за бяспеку».

Акцыя будзе праходзіць ва ўстановах адукацыі, месцах з масавым знаходжаннем людзей, падчас якой арганізатары раскажуць аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

valozhin.by

Паважаныя жыхары горада Валожына і Валожынскага раёна, з 09 па 13 кастрычніка 2023 года аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал», мэтай якога з'яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, а таксама паляўнічай гаспадаркі.

АУС Валожынскага райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Права на набыццё гэтай зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу на набыццё ў органах унутраных спраў.

Асобы, добраахвотна здаўшыя незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю, боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама «54-1-44» альбо па тэлефоне «102» вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

Старонка 458 з 1387

Задайте вопрос