222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
13 чэрвеня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка правёў інспекцыю ўстаноў сістэмы аховы здароўя Барысава. Раман Галоўчанка наведаў медыцынскія ўстановы горада, каб асабіста пераканацца, як на месцах арганізавана работа па выкананні даручэнняў Прэзідэнта. Першапачаткова ён прыехаў у новы Дзіцячы шматпрофільны корпус у Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Аднак затым змяніў маршрут і адправіўся на праблемныя ўчасткі, адзначаныя маніторынгавай групай.
Даступна абноўленая версія навігацыйнай карты Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.
З 12 чэрвеня на тэрыторыі Вішнеўскага сельскага Савета праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя.

За дзень супрацоўнікі РАНС абследавалі каля 26 домаўладанняў жыхароў сельскага савета.

Асноўная мэта акцыі - павысіць узровень бяспекі насельніцтва, пажарнай бяспекі домаўладанняў грамадзян, выявіць прычыны і ўмовы, якія спрыяюць гібелі людзей ад пажараў. Праведзена адрасная праверка тэхнічнага стану электра- і цеплаўстановак, газавыкарыстоўваючага абсталявання ў жылых памяшканнях грамадзян. Адзінока пражываючым людзям з інваліднасцю ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

9 чэрвеня 2023 года ў г.Маладзечна праходзіў ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна – 2023". У рамках правядзення фестывалю працавала творчая прастора "Беларускі АРТ-куток". Узорны тэатр лялек "Падарожжа" стаў адным з удзельнікаў гэтага мерапрыемства. Спектакль "Новы Калабок" беларускага крытыка, празаіка і драматурга П.Васючэнкі стаў адным з цікавых момантаў фестывалю. За свае намаганні дзеці атрымалі падзяку "За любоў да нацыянальнай культуры, папулярызацыю беларускага мастацтва і ўдзел у творчай прасторы "ДУ "Дзіцячы цэнтр культуры "Парастак" г.Маладзечна".

Водныя рэсурсы спрыяюць стварэнню і падтрыманню спрыяльных умоў для адпачынку дзяцей у спякотныя летнія дні.
Разам з тым, варта памятаць, што вада з'яўляецца крыніцай небяспекі і штогод забірае жыцці непаўналетніх, у тым ліку, якія грэбуюць элементарнымі правіламі бяспекі.
У 2022 годзе ў выніку ўтапленняў у летні перыяд загінула восем непаўналетніх, з іх адзін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Прычыны здарэнняў часта банальныя: купанне ў забароненых месцах, знаходжанне ў вадзе дзяцей без нагляду дарослых, ігнараванне мер бяспекі.
У адпаведнасці з п.5 Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2009 №1623 (далей – Правілы), ахова жыцця людзей на водах ажыццяўляецца выканаўчымі камітэтамі і арганізацыямі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» праз арганізацыю і правядзенне тлумачальнай працы сярод насельніцтва, а таксама іншых мерапрыемстваў.
На выкананне названых патрабаванняў у мэтах папярэджання ўтапленняў штогод рэалізуюцца мерапрыемствы па папярэджанні гібелі людзей на водах у Мінскай вобласці. Рашэннямі мясцовых органаў вызначаюцца месцы масавага адпачынку грамадзян на берагах водных аб'ектаў, а таксама, дзе забаронена купанне.
Для адпачынку каля вады неабходна выбіраць спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы. Яны штогод праходзяць праверку, і адпавядаюць мерам бяспекі (ч. 2 п. 8 Правілаў).
Дно такіх вадаёмаў штогод абследуецца і ачышчаецца ад старонніх прадметаў. (ч. 1 п. 19 Правілаў). Акрамя таго, стан вады перыядычна правяраюць на адпаведнасць санітарна-гігіенічным і супрацьэпідэмічным патрабаванням.
Таксама ў мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на пляжы ствараюць выратавальную станцыю або пост і арганізуюць пункт для аказання медыцынскай дапамогі. (ч. 1 п. 18 Правілаў). Інфармацыю аб размяшчэнні дадзеных аб'ектаў і спіс іх тэлефонаў размяшчаюць на спецыяльным стэндзе (абз. 7 п. 17 Правілаў).
Акрамя таго, дадзеныя пляжы абсталяваны распранальнямі, ценявымі падстрэшкамі, крыніцамі пітной вады, туалетамі і смеццевымі кантэйнерамі, што робіць адпачынак грамадзян больш камфартабельным. (абз. 4 ч. 1 п. 12 Правілаў).
Разам з тым, з мэтай пазбягання трагедый, непаўналетнім, а таксама іх законным прадстаўнікам (бацькам, апекунам і папячыцелям), неабходна памятаць, што адпачываючым ЗАБАРАНЯЕЦЦА (п.20 Правілаў):
* У месцах, дзе забаронена купанне, усталёўваюцца стэнды з надпісам «Купанне забаронена!». За купанне ў забароненых месцах рэк, азёр або іншых вадаёмаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.24.42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - КоАП) з накладаннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.
Адначасова непаўналетнім варта памятаць наступныя элементарныя правілы бяспекі:
* Варта памятаць, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, якое абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.1 або ч.2 (у выпадку ўчынення дзеянняў паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія парушэнні) арт.19.3 КоАП з накладаннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь і штрафу ў памеры ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь (ці грамадскія працы, ці адміністрацыйны арышт), адпаведна.
Адказнасць па арт.24.42 і арт.19.3 КоАП надыходзіць з 16 гадоў. Разам з тым, у выпадку ўчынення непаўналетнімі вышэйпаказаных дзеянняў да дасягнення ўзросту прыцягнення да адказнасці будзе вырашацца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.10.3 КоАП (за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) іх законных прадстаўнікоў, што цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.
Выкананне простых правіл паводзін на вадзе выратуе Ваша жыццё.
Намеснік начальніка аддзела
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Мінскай вобласці
Наталля Маставая
З 5 па 11 чэрвеня праходзіла рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся". У рамках акцыі навучэнцы каледжа наведалі Валожынскі краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з часовай экспазіцыяй "Плакат Перамогі. Доўгае рэха вайны"


На працягу трох дзён для дзяцей былі арганізаваны квэсты, музычныя і мастацкія заняткі, прагулкі на свежым паветры і камандныя гульні, аквагрым. Былі арганізаваны і чайныя паўзы. У лагеры працавалі настаўнікі музычнага кірунку - Гурына Наталля Мікалаеўна і Русецкая Алена Мікалаеўна, мастацкага - Балбачан Лізавета Леанідаўна і Маманько Валянціна Вячаславаўна. Дапамагалі дырэктар школы Дварэцкая Кацярына Уладзіміраўна, і настаўнікі - Варывончык Алена Валер'еўна, Яновіч Кацярына Уладзіміраўна. Бацькі і дзеці па вартасці ацанілі працу настаўнікаў для дзяцей, і папрасілі і далей працаваць з навучэнцамі ў гэтым кірунку. А для настаўнікаў і адміністрацыі было прыемным падарункам тое, што будынак школы яшчэ цэлых тры чэрвеньскіх днi напаўняўся звонкім смехам і ўсмешкамі дзяцей.
Лета нясе дзецям шмат радасцяў - сонца, купанне, гульні, вольны час. Адначасова з гэтым іх чакаюць і небяспекі, пра якія трэба ведаць і памятаць, як засцерагчы сябе ў розных сітуацыях.
Менавіта пра гэта ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ў рамках міжведамаснай рэспубліканскай акцыі «Клопат» прайшла пазнавальная гадзіна «Ля вады - без бяды». На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Валожынскай раённай арганізацыі АСВОД Сухадолец Іван Мікалаевіч, які распавёў хлопцам пра асноўныя правілы, якія патрабуецца выконваць, калі адпачываеш каля вады і на вадзе, такія як: не ныраць у незнаёмым месцы, не заплываць за буйкі, не падплываць блізка да суднаходных сродкаў, не заплываць далёка на надзіманых матрацах і колах, не купацца ля сцёкавай трубы і іншыя.
Дзеці паглядзелі фрагменты дакументальнага фільма, з дапамогай якога яны даведаліся, як паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях і як іх пазбегнуць. У бібліятэцы была аформлена выстава інфармацыйных матэрыялаў аб небяспецы на вадаёмах «Азбука бяспекі».
Самабытны, феерычны, душэўны, яркі і сапраўдны - XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" ўжо стаў гісторыяй. Як і заўсёды, ён сабраў выканаўцаў, паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў і звычайных беларусаў, якія шануюць беларускую культуру. Ужо трыццаць гадоў фестываль захоўвае вялікую павагу да роднай мовы, пашыраецца, набывае новыя творчыя грані і формы, адкрывае новыя імёны і прэзентуе новыя песні. І куды б вы ні трапілі, куды б ні зайшлі ў сонечным фестывальным Маладзечне, вас усюды чакае беларуская культура і добры настрой.