Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 98 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеграм-канал Міністэрства лясной гаспадаркі.

9 июня 2023 года в г.Молодечно проходил ХХІІ Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии “Маладзечна – 2023”. В рамках проведения фестиваля работало творческое пространство “Беларускі АРТ-куток”. Образцовый театр кукол “Вандроўка” стал одним из участников этого мероприятия. Спектакль “Новы Калабок” белорусского критика, прозаика и драматурга П.Васюченко стал одним из интересных моментов фестиваля. За свои старания ребята получили Благодарность “За любоў да нацыянальнай культуры, папулярызацыю беларускага мастацтва і ўдзел у творчай прасторы” ГУ “Детский центр культуры “Росток” г.Молодечно”.

Благодарность

13 06 23 91 2

Наша Сусвет - гэта дзіўнае месца. Ён пачаўся з аднаго малюсенькага згустку энергіі і разросся ў бязмежную касмічную прастору, якая ўвесь час вабіць сваёй загадкавасцю. Чым больш звестак мы атрымліваем пра космас, тым мацней становіцца наша прага пазнання. Сёння чытачы Валожынскай дзіцячай бібліятэкі папоўнілі свой багаж ведаў пра космас. У гэтым дапамаглі выдатныя кнігі з фонду бібліятэкі. Хлопцы даведаліся цікавыя факты пра зоркі і загадкавыя планеты Сонечнай сістэмы, убачылі, як выглядаюць планеты і з чаго яны складаюцца.

Хлопцам распавялі, што такое сузор'е і як яны выглядаюць у небе. Каб стаць бліжэй да зорак, дзецям прыйшлося прымяніць усе свае «касмічныя» веды і навыкі: адгадаць загадкі пра нябесныя целы, адказаць на пытанні віктарыны аб касмічных фактах, прыняць удзел у гульні «Лётае - не лётае».

10 чэрвеня на галоўнай плошчы ў Валожыне прайшло цудоўнае свята, на якім віноўнiкамі ўрачыстасці сталі выпускнікі Валожынскага раёна.

Урачыстасць гэтага дня разам з выпускнікамі падзялілі іх настаўнікі і бацькі.

Сёлета 156 учарашніх школьнікаў устаноў адукацыі раёна атрымалі адзін з самых важных дакументаў у сваім жыцці – атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. 16 выпускнікоў узнагароджаны залатым медалём і 1 - срэбным.

За гэтым стаіць нялёгкі шлях упартай працы саміх вучняў, настаўнікаў, і вядома ж, бацькоў.

Наперадзе - новы этап дарослага самастойнага жыцця, час выбару свайго жыццёвага шляху.

На раённым свяце для выпускнікоў прагучалі цёплыя словы пажадання самых блізкіх і дарагіх людзей, а таксама кіраўніцтва раёна і грамадскіх аб'яднанняў.

Для валожынскай «Белай Русі» стала ўжо традыцыяй ушаноўваць лепшых выпускнікоў раёна на выпускным балі. Яе старшыня Алена Клачко пажадала кожнаму выпускніку знайсці сваю дарогу ў дарослым жыцці і ўручыла падарункі ініцыятыўным маладым людзям з высокай грамадзянскай пазіцыяй.

Скончылася свята агульным выкананнем вальса выпускнікоў

З гэтай даты для гэтых маладых людзей пішацца новая старонка жыцця. Хай жа яна будзе шчаслівай!

У рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны каледж» і агра-класа ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» прынялі ўдзел у экскурсіі на выставу «Белагра-2023», якую арганізавалі Валожынская раённая прафсаюзная арганізацыя прафсаюза аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама, пры падтрымцы Цэнтра занятасці – Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама.

Навучэнцы пазнаёміліся на выставе з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама з навінкамі трактарабудавання і разнастайнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі

12 06 23 14

minsk-region.edu.by

7 чэрвеня прадстаўнікі каледжа наведалі фінал XXXII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды - 2023", які праходзіць 7-8 чэрвеня ў Мінску. "Час тваіх магчымасцяў" - лейтматыў конкурсных праектаў дызайнераў і фатографаў гэтага года. У фінале прадстаўлена 61 конкурсная калекцыя 72 маладых беларускіх дызайнераў, 13 фотапраектаў фіналістаў намінацыі "Фота" сумесна з Мінскім гадзіннікавым заводам "Прамень".

Падчас гала-шоу таксама адбудуцца прэзентацыя спецыяльнага праекта "Млын моды 2023: STREETWEAR by KAMVOL" сумесна з ААТ "Камволь" канцэрна "Беллегпрам" і паказ калекцый дызайнераў з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Вядучымі вечара будуць Тэа і Вольга Рыжыкава.

vspl.minsk-region.edu.by

Панядзелак, 12 Чэрвень 2023 18:36

Вясёлка летніх забаў

З кожным днём лета набірае абароты. Усё больш цікавымі і разнастайнымі становяцца мерапрыемствы. Як выдатна навучыцца вырабляць сваімі рукамі вырабы, сувеніры на памяць! Прыгожую галінку бэзу падчас майстар-класа хлопцы зрабілі з паперы разам з педагогам дадатковай адукацыі Собалевай Е.I.

«Краіна дзяцінства», - так называлася гульнявая праграма, якую арганізавала педагог Шыркова Н.П. Гульні на кемлівасць, знаходлівасць, шпаркасць далі хлопцам адчуць сябе як у ролі пераможцы, так і майстра па бегу, лідэра, арганізатара.

Лепш даведацца пра гісторыю роднага горада дапамагла хлопцам, і экскурсія «Пра што распавядаюць вуліцы». Бо вельмі карысна папоўніць свае веды аб вуліцах Валожына і іх назвах! Многія вуліцы названы ў гонар знакамітых пісьменнікаў, гістарычных і ваенных дзеячаў. Гэта Ф. Э. Дзяржынскі, М. горкі, Н. Някрасаў, В. Шчарбіна і інш.

Пасля працоўнага дня члены працоўнага лагера з СШ №1 г.Валожына вырашылі правесці час у цэнтры творчасці. Для іх педагог Біёнчык В.А. правяла займальную віктарыну «Умора». Хлопцы змаглі бліснуць ведамі, адказаць на цікавыя пытанні, пашырыць свой кругагляд.

Звонкімі галасамі звініць лета, кліча ў паходы, у лес і на рэчку, дае магчымасць удосталь найграцца, павесяліцца, адпачыць, каб у верасні сесці за парты поўнымі сіл і жадання спасцігаць цярністы шлях да ведаў.

Згодна з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь бацькі абавязаны выхоўваць сваіх дзяцей, ажыццяўляць догляд і нагляд за імі (арт.68 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і).

Як правіла, у канікулярны перыяд непаўналетнія часцяком застаюцца без кантролю бацькоў, узнікае небяспека іх траўміравання і гібелі.

На працягу шэрагу гадоў асноўнымі прычынамі, спрыяўшымі вышэйпаказаным негатыўным тэндэнцыям, з'яўляюцца невыкананне непаўналетнімі правілаў бяспечных паводзін, іх асабістая неасцярожнасць і бестурботнасць.

Для папярэджання траплення дзіцяці ў небяспечныя для яго жыцця і здароўя сітуацыі патрабуецца канкрэтная прафілактычная дзейнасць дарослых у дачыненні да кожнага з абставінаў, для чаго неабходна ведаць і выконваць пэўныя правілы.

Перш за ўсё, незалежна ад узросту, дзіця нельга пакідаць аднаго без нагляду з незнаёмымі або малазнаёмымі людзьмі на вуліцы і дома. Як правіла, няшчасныя выпадкі адбываюцца ў адсутнасць бацькоў або ў адсутнасць іх увагі да таго, чым займаюцца дзеці. Бытавы газ, электрычнасць, вадаправод, вострыя прадметы, лекавыя прэпараты, бытавая хімія і тэхніка – усё гэта можа прадстаўляць для іх небяспеку. Небяспечныя прадметы павінны быць недаступныя для дзяцей.

Задача бацькоў - навучыць дзіця правільнаму, бяспечнаму абыходжанню з патэнцыяльнымі крыніцамі небяспекі для яго жыцця і здароўя. Дзеці павінны ведаць парадак дзеянняў пры пажары, умець выклікаць міліцыю, хуткую медыцынскую дапамогу, пажарную, газавую службы.

Непаўналетнія павінны памятаць пра тое, што нельга ўпускаць у дом незнаёмых, малазнаёмых і падазроных людзей, прымаць ад іх падарункі або згаджацца куды-небудзь з імі ісці.

Нельга адпускаць дзяцей гуляць адных, без нагляду дарослых, асабліва да вадаёмаў, на закінутыя будаўнічыя аб'екты і ў лясныя масівы.

Так, значную долю загінуўшых дзяцей ад утапленняў, пажараў, падзення з вышыні, абвальванняў канструкцый або абвалаў грунту і г.д., складаюць дзеці, асабліва малалетнія, пакінутыя бацькамі (іншымі асобамі), без нагляду, у тым ліку па ўважлівых прычынах.

Бацькі павінны памятаць, што з таго моманту, калі дзіця навучылася хадзіць, яго трэба навучаць правільным паводзінам на дарозе і правілам дарожнага руху. Малышам да пяці гадоў асабліва небяспечна знаходзіцца на дарозе. Побач з імі заўсёды павінны быць дарослыя. Не дазваляйце дзецям гуляць каля дарогі, асабліва з мячом.

Навучыце іх правілам пераходу дарогі - спачатку паглядзець налева, затым направа, і толькі пераканаўшыся ў адсутнасці рухаючыхся транспартных сродкаў, пераходзіць праезную частку. Пераходзіць праезную частку дазволена толькі па зебры або на зялёнае святло. Нават калі дзясяткі людзей вакол паступаюць па-іншаму, дзіцяці неабходна паказаць, што яны робяць няправільна, і асудзіць іх паспешнасць.

Адначасова растлумачце сыну або дачцэ, што хавацца або залазіць пад стаячыя ў двары транспартныя сродкі нельга, бо кіроўцу, пачынаючаму рух, абсалютна непрыкметныя гуляючыя або схаваўшыяся ззаду транспартнага сродку дзеці.

Няшчасныя выпадкі пры яздзе на веласiпедзе з'яўляюцца распаўсюджанымі прычынамі траўматызму сярод дзяцей старэйшага ўзросту. Такіх выпадкаў можна пазбегнуць, калі вучыць дзіця бяспечным паводзінам пры яздзе на веласiпедзе і захаванню правілаў дарожнага руху. Не адпускайце дзіцяці катацца на веласiпедзе ў месцах з ажыўленым рухам, без шлема і іншых ахоўных прыстасаванняў, напрыклад накаленнікаў, пальчатак і налакотнікаў.

Вобласцю высокай рызыкі для бяспекі дзяцей з'яўляюцца аб'екты чыгуначнага транспарту.

Па-ранейшаму не губляе актуальнасці праблема дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей пры пажарах. Чаму адбываюцца пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём? Прычыны банальныя - звычайныя жыццёвыя абставіны: бацькі сышлі на працу (у краму, да суседзяў) альбо займаліся ў двары гаспадарчымі справамі. Гэта значыць, дзеці папросту заставаліся без нагляду, што вяло немінуча да трагедыі.

Паважаныя бацькі, забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя вашых непаўналетніх дзяцей, у першую чаргу, ляжыць на вас. Неабходна памятаць, што незалежна ад узросту кожнае непаўнагадовае дзіця мае патрэбу ва ўвазе і клопаце.

Бо ў сутнасці, што хвалюе кожную сям'ю? Каб дзіця было здаровае, каб яно знаходзілася ў бяспечным асяроддзі і каб атрымлівала сучасную якасную адукацыю, а потым, разумнае, здаровае і шчаслівае, без праблем паступіла ў прэстыжную ВНУ.

Паважаныя бацькі, менавіта вы павінны прымаць непасрэдны ўдзел у жыцці вашых дзяцей, сваім асабістым прыкладам актыўнага і здаровага ладу жыцця прапагандаваць яго сярод дзяцей і моладзі. Простыя правілы бяспекі і кантроль у пэўны момант могуць адыграць сваю ролю і не дазволіць трапіць у бяду.

Намеснік начальніка аддзела па наглядзе

за выкананнем заканадаўства аб

непаўналетніх і моладзі

пракуратуры Мінскай вобласці Наталля Маставая

valozhin.by

Ни за что скучать не буду
Постараюсь быть повсюду
Потому что у меня каникулы!

Для многіх дзяцей гэтыя словы - сапраўдны дэвіз, у рэалізацыі якога дзецям дапамагаюць настаўнікі і мы, супрацоўнікі музея. За першы тыдзень працы школьных лагераў музей наведалі навучэнцы Івянецкай сярэдняй школы, Яршэвiцкай сярэдняй школы Валожынскага раёна, хлопцы з в. Скірмантава Дзяржынскага раёна. Для іх былі праведзены экскурсіі, майстар-класы па лепцы з гліны, пазнавальная гульня "Івянец - мая Радзіма".

Наперадзе яшчэ цэлае лета. Мы запрашаем вас у музей, каб паспець пабыць усюды!

imtk.museum.by

З 9 па 11 чэрвеня 2023 года ў РЛЗ «Налібоцкі» прайшоў першы галіновы турысцкі злёт сярод арганізацый сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага турысцкага злёту работнікаў лесагаспадарчай галіны, прысвечанаму Году міру і стварэння прымаюць удзел і юныя лесаводы з дашкольнага лясніцтва «Зубраняты» ДУА «Дзіцячы сад №2 «Вясёлка» г. Валожына»  — ім даверана права ўздыму Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Старонка 511 з 1388

Задайте вопрос