222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
15 мая старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з губернатарам Уладзімірскай вобласці Аляксандрам Аўдзеевым. Па выніках сустрэчы адбылася цырымонія падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве з урадам Уладзімірскай вобласці.
Забарона на наведванне лесу ўведзена ў 65 з 118 раёнаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
Паказчыкі дзейнасці рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ўстойліва растуць. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Замежныя інвестары ў студзені-сакавіку ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні свята аматары здаровага ладу жыцця - кіраўніцтва райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь і школьнікі, удзельнічаюць у патрыятычным велапрабегу.



Старт велапрабегу дадзены каля будынка Валожынскага сельскага выканаўчага камітэта. У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ велапрабег, упрыгожаны ў колеры дзяржаўнай сімволікі, адправіўся па вуліцах Валожына. Удзельнікі велапрабегу пройдуць па маршруце размяшчэння арганізацый занесеных на раённую Дошку гонару. Кіраўнікам арганізацый старшыня райвыканкама Яўген Круковіч уручыць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.



13 мая 2023 года ў г.п. Івянец прайшоў мітынг, прысвечаны прыёму ўдзельнікаў раённага аўтапрабегу, прымеркаванага Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Адным з урачыстых момантаў мерапрыемства было ўручэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь з рук старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Я.М. Круковіча дырэктару ДУК «Івянецкі Дом культуры» С.I. Бурачэўскаму. Завяршылася мерапрыемства канцэртнымі нумарамі, якія дарылі ўдзельнікам салісты Валожынскага РЦК і Івянецкага Дома культуры.
У Вішнеўскай сельскай бібліятэцы сумесна з ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў» прайшла інфармацыйная гадзіна «Ведай і шануй сваю сімволіку».
Прысутныя даведаліся шмат цікавага пра гісторыю Беларусі, пра яе сімвалы, пра важнасць і значэнне сцяга, герба і гімна, пра неабходнасць ведаць і паважаць іх.

Аўтапрабег, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна прайшоў у Валожынскім раёне.

Удзельнікі наведалі прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якія сталі лепшымі па выніках работы за 2022 год, і ўручылі ў падарунак Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Калона аўтамашын з прадстаўнікоў райвыканкама на чале са старшынёй Яўгенам Круковічам, членамі працоўных калектываў, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый пабывала ў СХУ «Бабровічы» і Івянецкім доме культуры.
Аўтапрабег стартаваў каля сярэдняй школы № 2 у Валожыне, а завяршыўся ў гарадскім пасёлку Івянец.












Дзяржаўны сцяг устанавілі ў найвышэйшай кропцы Беларусі. Урачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна прайшло 12 мая на гары Дзяржынскай.
У І квартале 2023 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас на 11,6 працэнта і склаў $23,3 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.