Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У час наведвання Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і Мітрапаліт Веніямін азнаёміліся з умовамі, створанымі ў доме-інтэрнаце, а таксама наведалі ў пакоях выхаванцаў. Падчас сустрэчы выхаванцы дома-інтэрната распавялі губернатару пра свае мары і Аляксандр Турчын паабяцаў іх выканаць.

Хлопцы ўжо пасадзілі пладовы сад, пабывалі ў займальнай паездцы ў ружоўнік, якую дапамог ажыццявіць агракамбінат «Ждановічы».

У той жа візіт Аляксандр Турчын адзначыў, што выхаванцам патрэбны акуляры віртуальнай рэальнасці і іншыя прыборы, якія дазваляюць палепшыць іх самаадчуванне і пазнаваць свет.

І вось сёння ўстанове перадалі камплект аўдыёвізуальнай стымуляцыі, які складаецца з акуляраў, навушнікаў і мікрафона, які будзе прымяняцца ў медыцынскім кабінеце для зняцця напружання, зніжэння ўплыву стрэсавых сітуацый, паляпшэння сну і агульнага самаадчування дзяцей. А таксама - акуляры віртуальнай рэальнасці. З іх дапамогай хлопцы змогуць здзяйсняць падарожжы па свеце. Абсталяванне ўручылі начальнік Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамара Красоўская і намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун.

Ад усіх выхаванцаў і супрацоўнікаў дома-інтэрната яго кіраўнік Алена Петрашкевіч падзякавала гасцям і кіраўніцтву вобласці за ўвагу і дапамогу дзецям.

valozhin.by

Чацвер, 11 Май 2023 16:54

Рэха вайны

У раённым цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Рэха вайны”, на якой прысутнічалі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, пераможцы конкурсу “Маладыя галасы” і навучэнцы старэйшых класаў школ горада.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Антонаўна Шакун дзялілася з моладдзю сваімі дзіцячымі ўспамінамі і ўражаннямі пра ваенную пару.

Паэтка, Надзея Агіевіч, расказала, што яе памяць пра вайну складаецца з успамінаў родных, з ушанавання памяці блізкіх

У Аляксандра Кулака свае ўспаміны пра вайну. Яны сплецены з расповедаў пра франтавыя будні аднаго дзядулі і з працяглых пошукаў звестак пра другога.

 Нечакана, яшчэ адной выступоўцай стала настаўніца сярэдняй школы №2, Наталля Панкратава, якая таксама падзялілася сваім цудоўным вершам, што быў напісаны ў гонар Вялікай Перамогі.

Чыталі свае творы і ўдзельнікі конкурсу “Маладыя галасы”, юныя паэты: Селіверстава Дар’я – навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Валожына”; Стасяловіч Валерыя, Юроіць Валерыя і Бычкоўская Яна, якія  вучацца ў  ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Валожына”

Амаль 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ ІХ Міжнародны конкурс джазавай і эстраднай музыкі JAZZ-TIME 2023, які пройдзе 11-13 мая ў Салігорску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар конкурсу Святлана Пятровіч.

Беларусь і Зімбабвэ падпісалі дарожную карту на 2023-2025 гады ў сферы вышэйшай адукацыі і ўніверсітэцкай навукі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У Сугвоздаўскай сельскай бібліятэцы-клубе 06.05.2023 г. прайшла гадзіна памяці «Подзвіг жыве ў нашых сэрцах», прысвечаная 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўспаміналі тых, хто абараняў Радзіму, хто аддаў сваё жыццё за мір на зямлі. Прысутныя ўскладалі вянкі да помнікаў, размешчаных на тэрыторыі бібліятэкі. Увазе як дарослых, так і дзяцей была прадстаўлена выстава ў фае бібліятэкі «Перамога. Адна для ўсіх»

10 05 23 10 1

10 05 23 10 1

4-5 мая 2023 года на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г.Валожына праходзілі абласныя спаборніцтвы па баскетболе сярод юнакоў 2008-2009 г. н. у рамках абласной спартакіяды школьнікаў у 2022/2023 навучальным годзе. У ходзе двух спаборніцкіх і напружаных дзён месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - каманда Дзяржынскага раёна;
2 месца - каманда Валожынскага раёна;
3 месца - каманда Барысаўскага раёна;
4 месца - каманда Маладзечанскага раёна;
5 месца - каманда Мінскага раёна.

Віншуем каманду Валожынскага раёна з годным выступленнем на спаборніцтвах і ганаровым 2 месцам!

volozhin-edu.gov.by

Серада, 10 Май 2023 21:03

Дарогамі гісторыі і памяці

Валожынскі краязнаўчы музей прыняў удзел у раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Вялікай Перамогі. Для гасцей і ўдзельнікаў свята была прадстаўлена музейная экспазіцыя «Дарогамі гісторыі і памяці». Змест выставы пазнаёміў наведвальнікаў з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Валожынскага раёна, уваскрэсіў памяць пра герояў-землякоў, якія самааддана змагаліся на перадавой і ў тыле ворага ў гады суровых выпрабаванняў. Экспазіцыя выклікала вялікую цікавасць, як у дарослых жыхароў горада і раёна, так і дзяцей.

З 2 па 5 мая ў горадзе Вілейка праходзілі спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Каманды хлопчыкаў 2013-2014 г. н. , 2011-2012 г.н., юнакі 2009-2010 г.н. прадстаўлялі ДУ «Фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Валожынскага раёна» ў спаборніцтвах. Па выніках спаборніцтваў каманда 2013-2014 г. н. (трэнеры Кавяза А. П., Цаюн А. П.) заняла - 2 месца, 2011-2012 г. н. (трэнеры Кавяза А. П., Цаюн А. П.) - 4 месца, 2009-2010 г. н. (трэнеры Пракаповіч А. В., Булакевіч Д. Ф.) – 2 месца.

10 05 23 25 1

10 05 23 25 1

7 мая на стадыёне ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» прайшоў футбольны турнір памяці Паўла Падрэза загінуўшага ў Рэспубліцы Афганістан. Турнір пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць Паўла Падрэза. На адкрыццi турніру прысутнічала Яніна Юльянаўна - маці Паўла Падрэза. Ад старшыні «Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі фізічнай культуры і спорту» Рабцава Мікалая Мікалаевіча быў уручаны памятны сувенір Яніне Юльянаўне. Па выніках футбольнага турніру каманда з горада Валожына заняла 1 месца, каманда з вёскі Вішнева – 2 месца, каманда з гарадскога пасёлка Івянец – 3 месца. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі. Камандзе пераможцы быў уручаны пераходны кубак і грашовы прыз. Лепшыя гульцы турніру былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі ад федэрацыі футбола Мінскай вобласці.

10 мая на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшлі фінальныя абласныя спаборніцтвы па баскетболе 3х3 у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства (дзяўчаты, юнакі 2008-2009 г. н.)

Юнакi:

1 месца - Вілейскі раён

2 месца - Пухавіцкі раён

3 месца - Уздзенскі раён

Дзяўчыны:

1 месца - Пухавіцкі раён

2 месца - Валожынскі раён

3 месца - горад Жодзіна

Віншуем каманду дзяўчат з Валожынскага раёна!

Старонка 522 з 1388

Задайте вопрос