222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Валожынскі сельскагаспадарчы каледж узнагароджаны дыпломам II ступені ў абласным конкурсе “Лепшае афармленне музейнага кутка, прысвечанага памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд”.
Праца па яго стварэнні вялася на працягу 2022 года. Асноўным напрамкам дзейнасці стала вывучэнне фактаў і падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна. Работа праводзілася ў аб’яднанні па інтарэсах “Краязнавец”. У выніку вывучэння архіўных дакументаў, пратаколаў допытаў, кніг і працы з электроннай базай даных “Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, былі створаны карта і спіс спаленых вёсак і хутароў раёна, зроблены макет спаленай вёскі.
Лагічным працягам дзейнасці па стварэнні кутка генацыду стала экскурсія па месцах спаленых вёсак. Яе маршрут: Валожын – Доры – Лапіцы – Баравікоўшчына – Пяршаі. Пры распрацоўцы маршруту выкарыстоўваўся раней створаны спіс спаленых вёсак. Перавага была аддадзена тым месцам, дзе ўстаноўлены мемарыяльныя комплексы і помнікі, а таксама месцы з найбольшай колькасцю загінуўшых. Пры садзейнічанні Валожынскага краязнаўчага музея і навучэнцаў, якія пражываюць у гэтых рэгіёнах, удакладнены месцы размяшчэння некаторых помнікаў.
У рамках даследчай работы па праекце быў прэзентаваны экскурсійны маршрут “Генацыд беларускага народа на Валожыншчыне”.

Святлана ЯРАВІЦЫНА, выкладчык гісторыі, права і грамадазнаўства:
– Асноўнай задачай пры стварэнні кутка генацыду было арганізаваць дзейнасць так, каб атрымаць адукацыйнае асяроддзе, у якім навучэнцы маглі б набываць даследчыя навыкі. Бо даследчая дзейнасць у самым шырокім сэнсе – гэта дзейнасць, якая рэалізуе пазнавальныя і інтэлектуальныя патрэбы асобы і якая выпрацоўвае новыя веды.
Арганізацыі экскурсіі папярэднічаў вялікі аб’ём работы. Галоўнай задачай стала не простае наведванне месцаў трагедыі, а максімальнае далучэнне навучэнцаў да падзей мінулага. Для гэтага вывучаліся пратаколы допытаў, успаміны жыхароў. Работа з дакументамі дае больш глыбокае яе разуменне, дазваляе аднавіць ход падзей. Навучэнцы могуць перанесціся ў часе, адчуць сябе сведкамі таго, што адбылося. Не проста глядзець на помнік, а ўявіць карціну тых жудасных падзей. Пры гэтым атрымаць інфармацыю не пра “сухія” безэмацыянальныя факты, а пранікнуцца спачуваннем да простых жыхароў вёскі, якія сталі ахвярамі нямецкіх карных атрадаў.
Дзякуючы такім экскурсіям, навучэнцы знаёмяцца з геаграфіяй роднага краю, яго гісторыяй. Праз экскурсію адбываецца пазнанне і актыўнае ўзаемадзеянне з навакольнай рэчаіснасцю, што аказвае большае ўздзеянне на чалавечую асобу ў адрозненне ад вывучэння гісторыі ў навучальным кабінеце з выкарыстаннем падручнікаў і фатаграфій гэтых аб’ектаў. Па гэтай прычыне экскурсія з’яўляецца важным сродкам выхавання патрыятызму.
Патрыятычная свядомасць у моладзі, заснаваная на падзеях і ўроках Вялікай Айчыннай вайны, мае дзве важныя асаблівасці. Па-першае, гэта адначасова гістарычная свядомасць, якая ахоплівае рацыянальны кампанент у светаразуменні, уплывае на эмацыянальна- пачуццёвы бок яго жыццядзейнасці. Па-другое, развіваючы патрыятычную свядомасць моладзі, мы забяспечваем захаванне гістарычнай памяці аб гераічнай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Памяць пра гераічныя ўчынкі нашых суайчыннікаў нясе зарад духоўнага яднання, садзейнічае пераемнасці пакаленняў.

Аліна ВАРАБ’ЁВА, навучэнка 3 курса:
– Мне вельмі спадабалася працаваць у музеі каледжа. Там мы праводзілі даследчую работу і ўдзельнічалі ў стварэнні кутка генацыду. Асабліва была ўражана, калі знаёмілася з пратаколамі допытаў і ўспамінамі мясцовых жыхароў. Мы вывучалі некалькі гістарычных крыніц і спрабавалі ўзнавіць дзень трагедыі, малявалі картасхемы. Калі чытаеш пратакол, то ў цябе ў галаве малюецца карціна тых падзей, пра якія ўспамінае сведка. Ты чуеш гукі стрэлаў з аўтаматаў, царкоўны звон, крыкі людзей, адчуваеш пах дыму і бачыш, як удалечыні палае царква. А калі трапляеш на месца, дзе ўсё гэта адбылося, то ўражанне ўзмацняецца ў некалькі разоў. Замест палаючай царквы бачыш толькі падмурак з памятным надпісам аб колькасці загінуўшых. А побач з падмуркам – скульптурная кампазіцыя “Удовы. Загінуўшых чакаюць вечна”, прысвечаная тым, хто пайшоў на вайну і не вярнуўся. Яны ўсё яшчэ спадзяюцца, што іх сыны, мужы і бацькі вернуцца дадому…

Васіліса ПЫЖ, навучэнка 1 курса:
– Пасля вывучэння сведчанняў відавочцаў і пратаколаў допытаў мы адправіліся на экскурсію па месцах, дзе ўсталяваны мемарыяльныя комплексы ў памяць аб спаленых на тым месцы вёсак і хутароў. На жаль, многія хутары раёна так і не былі адноўлены. Напрыклад, хутар Лапіцы. Адзінае сведчанне аб тым, што там калісьці жылі людзі, – гэта мемарыяльны комплекс, які паказвае сцены драўлянага дома, у цэнтры яго – стары, жанчына і дзеці. Менавіта яны часцей за ўсё заставаліся ў вёсках і на хутарах, а немцы прыходзілі і забівалі, спальвалі іх жывымі. Так яны помсцілі за дзеянні партызан.
У памяць аб спаленых хутарах мы стварылі макет хутара да і пасля спалення. На адной палове – хутар у мірны час, на другой – абвугленыя дрэвы, выпаленая зямля, замест дамоў – груды абломкаў і ўцалелыя каміны печаў.
Я думаю, што вельмі важна вывучаць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гэта дапамагае захаваць у памяці падрастаючага пакалення тыя жахі, з якімі давялося сутыкнуцца беларускаму народу. Мы збіраемся працягнуць даследчую работу і ў канцы мая адправімся ў экспедыцыю ў Налібоцкую пушчу, каб даследаваць дзейнасць партызан.



Куток генацыду ў Валожынскім сельскагаспадарчым каледжы
Источник: valozhin.by
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Сольны канцэрт шоу «Алюр» да юбілею калектыва «На біс» (12+)
20 чэрвеня ў 19.00, Палац Рэспублікі (Кастрычніцкая пл. 1-1, г. Мінск)
Калектыў, створаны Людмілай Радзівонавай 20 гадоў таму, паспеў выступіць на адной сцэне з такімі зоркамі як Cabaret Chicago, Moulin rouge, Riverdance, Flamenco, Нані Брэгвадзэ, Ніно Катамадзэ, Філіп Кіркораў, Мікалай Баскаў, Вахтанг Кікабідзэ і многiя іншыя. Артысты шоу тройчы ездзілі з гастролямі на Тэнэрыфэ, давалі канцэрты ў Маскве, Рызе, Тэль-Авіве, Чарнігаве, Калінінградзе, Тбілісі і іншых гарадах Беларусі, Расіі, Прыбалтыкі, дзе назаўжды заваявалі сэрцы гледачоў, даказаўшы, што цыганскай песні не патрэбны пераклад, а цыганскія танцы растопяць любое сэрца. Усе творы шоу выконваюцца ў аўтарскай аранжыроўцы Сяргея Радзівонава, яе мужа, і суправаджаюцца арыгінальнымі харэаграфічнымі пастаноўкамі з элементамі тэатралізацыі і інтэрактыву. Канцэрты шоу «Алюр» у Мінску заўсёды з'яўляюцца адной з самых галоўных музычных падзей сталіцы.

Мюзікл-біяграфія «Гур'янаў» (12+)
21 чэрвеня ў 19.00, Палац Рэспублікі (Кастрычніцкая пл. 1-1, г. Мінск)
Дзеянне мюзікла разгортваецца на востраве, дзе служыў адзін з самых ушанаваных старцаў Праваслаўнай царквы— Бацька Мікалай Гур'янаў. Для многіх і многіх ён стаў тым чалавекам, з якога пачынаецца шлях да Бога.
Айцец Мікалай вылечваў душэўныя і фізічныя захворванні, даваў парады, якія пасля змянялі карэнным чынам жыццё суразмоўцы. Сапраўдныя гісторыі яго жыцця і цудаў, якія ён здзяйсняў, ляглі ў аснову сюжэту мюзікла.

Напярэдадні свята Дня Перамогі актывіст піянерскага руху, Курловіч Аляксей, сумесна з прадстаўнікамі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» павіншавалі ветэрана Лабецкую Галіну Фёдараўну.
Крыніца: gimnasia.volozhin-edu.gov.by
У рамках святкавання 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнага самапазнання дзяцей і моладзі, а гэтак жа ў рамках святкавання 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з 2 мая па 9 мая 2023 года праходзіць Мінскі абласны чэлендж «#минщинапомнит»
Навучэнцы нашай школы разам з педагогамі Рындзевіч-Арлоўскай З.I. і Яновіч А.I. прынялі ўдзел у гэтай акцыі
Крыніца: schoolivenec.volozhin-edu.gov.by
3 мая 2023 года для навучэнцаў 6-7 класаў прайшоў адзіны ўрок «Нам гэты мiр завешчана берагчы», прысвечаны Дню Перамогі.

Крыніца: pershai.volozhin-edu.gov.by
Дзень Перамогі – самае любімае, самае галоўнае, самае святое свята для нашай краіны, якое мае вялікае значэнне для яе гісторыі.
Таму ў нашай установе адукацыі святкаванне Дня Перамогі пачынаецца з выхаванцаў дзіцячага садка.
На працягу тыдня дзеці рыхтуюцца да святкавання гэтага святога дня.
Сёння ў нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцы рыхтавалі сваімі рукамі паштоўкі да выставы «Дзень Перамогі - свята для ўсіх!»


Крыніца: sivica.volozhin-edu.gov.by
3 мая старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын правёў прыём грамадзян у Вілейскім райвыканкаме. На прыём да губернатара запісаліся больш за 20 чалавек - жыхары не толькі Вілейкі і бліжэйшых населеных пунктаў, але і Маладзечанскага, Лагойскага, Мядзельскага раёнаў, Смалявіч.
У Беларусі зацвердзілі прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ, абсталявання і іншых затрат. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 19 красавіка 2023 года нумар 5, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў мэтах патрыятычнага выхавання навучэнцаў, павагі да гераічнага мінулага нашай Радзімы з 26 красавіка па 6 мая 2023 года ў школе праходзіць Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў «Пакуль мы памятаем - мы жывем».
У школе аформлена выстава малюнкаў навучэнцаў да Дня Перамогі «Я памятаю! Я ганаруся!», а таксама тэматычных стэнд «Нам гэты свет завешчана берагчы».
У рамках Адзінага ўрока памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы» ў школе праходзяць тэматычныя класныя гадзіны, урокі мужнасці, музейныя ўрокі.
2 мая 2023 года навучэнцы школы, члены ваенна-патрыятычнага клуба «Айчына» з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Астаповіч Т.В. наведалі Валожынскі раённы краязнаўчы музей па тэме «Імі ганарыцца Валожыншчына. Героі Вялікай Айчыннай вайны». Ім была прадстаўлена прэзентацыя пра Героя Савецкага Саюза Шчарбіна В.У. Юнакоў вельмі зацікавіў расповед пра карную аперацыю «Налібакі», дзе ён прымаў актыўны ўдзел. Яго бюст устаноўлены на тэрыторыі нашай школы, у яго гонар названа вуліца ў г.Валожыне. Навучэнцы азнаёміліся з інфармацыйным банэрам аб подзвігах легендарных землякоў: Букштыновіча М.Ф. і Бацяна А. Н., вобраз якога быў спісаны для мастацкага фільма «Дыверсант». Экскурсія была вельмі цікавай і пазнавальнай.
З 6 класамі праведзена гутарка-дыялог «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць». Рабяты разважалі над тым, якімі якасцямі павінен валодаць праўдзівы абаронца Айчыны, якім павінен быць вайсковец. А таксама азнаёміліся з вайсковымі прафесіямі. І, магчыма, афарызм «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць» стане для кагосці з іх жыццёвым арыенцірам.
Крыніца: school1.volozhin-edu.gov.by