Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Нежынскі ГАК павінен быць уведзены ў эксплуатацыю да 1 чэрвеня 2025 года, такую задачу паставіў Прэзідэнт. Аб гэтым у час наведвання аднаго з прадпрыемстваў Любанскага раёна заявіў віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэспубліканская акцыя "Мая сям'я - мая краіна" пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў маі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аўторак, 02 Май 2023 22:19

Дзень адчыненых дзвярэй

У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі педагогі, дзеці-інваліды і бацькі будучых выпускнікоў ДУА «Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», а таксама бацькі былых выпускнікоў, дзеці якіх залічаны ў аддзяленне.

Знаёмства пачалося з правядзення агляднай экскурсіі, падчас якой госці даведаліся аб напрамках дзейнасці аддзялення, формах работы, якім чынам адбываецца сацыялізацыя людзей з інваліднасцю ў грамадстве, развіццё працоўных навыкаў і здольнасцяў.

Далей наведвальнікам была прадастаўлена магчымасць паўдзельнічаць у інтэрактыўных лакацыях, дзе прэзентавалася дзейнасць гурткоў па інтарэсах і рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў. Госці спрабавалі сябе ў тэатральным майстэрстве, спартыўных гульнях, ігры на шумавых музычных інструментах. Знаходжанне ў сэнсарным пакоі, пясочная тэрапія і ароматэрапія даставілі велізарнае задавальненне наведвальнікам мерапрыемства.

Асаблівае ўражанне зрабіў кулінарны майстар-клас, дзе кожны жадаючы мог спячы сабе духмяны блінец і прадэгуставаць сваё тварэнне.

Фінальным акордам Дня адчыненых дзвярэй стала канцэртная праграма, падчас якой хлопцы, якія наведваюць аддзяленне, дэманстравалі свае таленты.

Аўторак, 02 Май 2023 22:19

Мы ў міры, дружбе будзем жыць!

Месяц май, апошні і самы цёплы месяц вясны, пачынаецца Святам вясны і працы, якое раней называлася Днём Міжнароднай салідарнасці працоўных. Цяпер мы адзначаем гэты дзень як свята Міру і Працы. 29 красавіка навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Спадчына» пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята ў нашай краіне і прынялі ўдзел у працоўным дэсанце «Чысты горад». Усе працавалі добрасумленна і зладжана, прыбралі вялікую тэрыторыю.

Крыніца: ctdimivenec.volozhin-edu.gov.by

Аўторак, 02 Май 2023 22:18

Вясёлае падарожжа

Творча-гульнявая праграма «Вясёлае падарожжа» была арганізавана для выхаванцаў ДУА «Яслі-сад № 2 «Вясёлка» г.Валожын». Падчас экскурсіі па цэнтры творчасці дзеці пазнаёміліся з макетамі славутасцяў г.Валожына і з напрамкамі дзейнасці. З задавальненнем малыя прынялі ўдзел у гульнявой праграме, вырабілі пацешнага кацяняці з паперы на майстар-класе «Добры настрой».

З масай пазітыўных эмоцый дзеці пакінулі ўстанову дадатковай адукацыі, панеслi з сабой добры настрой і жаданне зноў наведаць Цэнтр творчасці.

Крыніца: ctdim.volozhin-edu.gov.by

10 мая 2023 г. у 11.00 у будынку Валожынскага райвыканкама (1 паверх, зала пасяджэнняў) адбудзецца рабочая сустрэча фізічных асоб, якія стаяць на ўліку інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне і выплачваюць рамесны збор, па пытанні падаткаабкладання рамеснай дзейнасці з 1 ліпеня 2023 г.

Усіх зацікаўленых запрашаем прыняць удзел у рабочай сустрэчы.

Аддзел эканомікі райвыканкама

На працягу некалькіх дзён НДНАЦ «Зубраня» прымаў атрады ЮІД з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Каманду нашага раёна прадстаўляў ЮІД «Дарожны дазор». Хлопцы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па фігурным ваджэннi ровара, сюжэтна-ролевай гульні «На дарозе», конкурсе па аказанні першай дапамогі пацярпелым і інш.

Члены каманды атрымалі станоўчы вопыт удзелу ў розных конкурсах, набылі веды і навыкі для далейшага выніковага ўдзелу ў спаборніцтвах.

Крыніца: ctdim.volozhin-edu.gov.by

26 красавіка 2023 года навучэнцы наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры.

Крыніца: pershai.volozhin-edu.gov.by

Аўторак, 02 Май 2023 22:18

Лёгкаатлетычны забег

29 красавіка 2023 года навучэнцы школы прынялі актыўны ўдзел у лёгкаатлетычным забегу, прысвечаным святу 1 Мая.

Крыніца: pershai.volozhin-edu.gov.by

28 красавіка навучэнцы 9 класа наведалі ХХ рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. Дзеці мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з ВНУ і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі краіны. Змаглі даведацца пра шматлікія прафесіях, пра асаблівасці паступлення і навучання. Прынялі ўдзел у паэтычным мікрафоне "Беларусь у сэрцах моладзі".

 

Крыніца: schoolrakov.volozhin-edu.gov.by

Старонка 527 з 1388

Задайте вопрос