222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Фарміраванне любовi да Радзімы пачынаецца з ранняга дзяцінства, з карцінкі ў буквары, песні мамы, таго кутка, дзе дзеці жывуць. В.А.Сухамлінскi казаў: «Нельга абудзіць пачуццё Радзімы без успрымання і перажыванні навакольнага свету. Няхай у сэрцы малога на ўсё жыццё застануцца ўспаміны пра маленькі куток далёкага дзяцінства. Няхай з гэтым кутком звязваецца вобраз вялікай Радзімы».
Выхаванцы дзіцячага садка №2 наведалі мерапрыемства «Люблю цябе, мой край родны!». Бібліятэкары заклікалі дзяцей беражліва ставіцца да нашай Радзімы, абараняць яе, каб усе маглі з гонарам сказаць: «Гэта мая Радзіма, гэта мая Беларусь!». Рабяты пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе «Зямля мая!».
6 мая з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Наталля Віктараўна ЯКУБІЦКАЯ.
Тэлефон 8-017 5004160
Добрай традыцыяй у нашым рэгіёне стала віншаваць напярэдадні Дня Перамогі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Кветкі, віншавальныя паштоўкі, падарункі і цёплыя словы падзякі адрасавалі Тэрэсе Францаўне Капуста з гарадскога пасёлка Івянец старшыня Івянецкага пасвыканкама Тэрэса Ліпніцкая і старшыня ветэранскай арганізацыі Аляксандра Недвецкая.
Тэрэса Францаўна, чыё дзяцінства і юнацтва прыйшліся на ваеннае ліхалецце, шчыра дзякавала за ўвагу і клопат. Людзі, якія перажылі жахі акупацыі, перакананы: пра вайну забываць нельга — толькі тыя страшныя ўрокі навучаць шанаваць мір і берагчы спакой у роднай краіне.
Дадамо, што да свята Перамогі віншаванні, падарункі і прыемныя сюрпрызы прыгатаваны для ўсіх ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з нашага раёна.
Крыніца: valozhin.by
Да 78-годдзя Вялікай Перамогі ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў урок памяці «Мы будзем шанаваць ваш подзвіг вечна». Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам успомнілі пра вялікія подзвігі савецкага народа, пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за нашу свабоду. Была аформлена кніжная выстава «Навечна ў сэрцы народа».
У рамках акцыі «З Днём Перамогі!» у Вішнеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці «Успомнім тых, хто ваяваў за перамогу».
Бібліятэкар расказала прысутным пра гераізм і стойкасць савецкіх салдат у гады вайны, пра аднавяскоўцаў, якія пайшлі на вайну, пра тое, якім цяжкім быў шлях да перамогі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная фотавыстава «Памяць беражліва захоўваем».
Падчас прафілактычных мерапрыемстваў створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых служб міліцыі грамадскай бяспекі па спыненні парушэнняў вадзіцелямі правілаў абгону і манеўравання.
ДАІ нагадвае!
Паважаныя кіроўцы! Дарожны знак 3.20.1. «Абгон забаронены» і «суцэльная» лінія разметкі прысутнічаюць на дарозе нездарма і кажуць аб небяспецы здзяйснення абгону!
Абгон - самы небяспечны вiд манеўру на загарадных дарогах. Ні ў якім разе нельга здзяйсняць яго з правага боку па абочыне, нават калі яна вольная ад машын і людзей і добра праглядаецца. Часцяком ямы, выбоіны і староннія прадметы становяцца прычынай змены кірунку руху, сутыкнення з абганяемым аўтамабілем і «выцясненнем» яго на паласу сустрэчнага руху.
Не рызыкуйце ісці на абгон, калі абмежавана бачнасць, напрыклад, з-за ўздыму, моцнага дажджу ці туману. Варта таксама памятаць, што пры абгоне або сустрэчным раз'ездзе за транспартным сродкам утворыцца шлейф вадзянога пылу з брудам, якi асядаючы на лабавым шкле, пагаршае бачнасць і некалькі секунд прыходзіцца рухацца «усляпую».
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям за рулём правільна ацэньваць дарожную абстаноўку, выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю, быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва ў цёмны час сутак, калі найбольш верагодны наезд на пешаходаў і веласіпедыстаў.
Абдумвайце кожны свой манеўр, і перш чым здзяйсняць абгон — неаднаразова пераканаецеся ў яго бяспецы!
АДАІ Валожынскага РАУС
Крыніца: valozhin.by
В преддверии великого праздника Дня Победы ветеранская организация во главе с председателем совета Тиганиной Т.Ф. совместно со школьниками военно-патриотического класса школы №1 г.Воложин посетила ветерана Великой отечественной войны Горностая Н.Г.
Как всегда, он старался рассказать и передать, какой ценой завоевана Победа. Чувствовалось проникновение рассказа ветерана в сердца молодого поколения, порой их глаза были наполнены слезами.
4 мая 2023года во дворце культуры ветеранов в г. Минск состоялся заключительный концерт финалистов и участников VIII Республиканского вокального конкурса среди ветеранов «Песни Победы». Ветеран, уроженец Воложинского района Рысник Рычард Станиславович является одним из финалистов конкурса и отмечен дипломом и специальным призом.
У час II Гульняў краін СНД спартсмены будуць забяспечаны ўсім неабходным па лепшым сусветным стандартам. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час выязнога пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да спаборніцтваў.
Беларусь і Венгрыя плануюць пашыраць узаемадзеянне ў сферы адукацыі. Гэта пытанне было абмеркавана на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Уладзіміра Улаховіча з намеснікам дзяржаўнага сакратара Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі Міклашам Лендэлем, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.