Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Серада, 07 Снежань 2022 22:11

У музей за станоўчымі эмоцыямі

У рамках тыдня талерантнасці выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання наведалі Валожынскі краязнаўчы музей. Супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі для дзяцей інтэрактыўнае мерапрыемства «Сімвалы Новага года». Дзеці разгледзелі маляўнічыя фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі, пазнаёміліся з героямі мультфільма «Снегавік-паштавік», а потым прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе навагодняга сувеніра «Снегавік».

Серада, 07 Снежань 2022 22:11

Народ памятае сваіх герояў

У Год гістарычнай памяці супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея распрацавалі цыкл музейных урокаў па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Музейны ўрок для вучняў 5-ых класаў сярэдняй школы №1 г.Валожына «Ніхто не забыты – нішто не забыта...». Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй Героя Савецкага Саюза В. В. Шчарбіны, які загінуў на тэрыторыі Валожынскага раёна, змагаючыся з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Для дзяцей была праведзена экскурсія па экспазіцыі «Iмя героя бессмяротна» з мультымедыйнай прэзентацыяй па тэме.

Наперадзе Новы год, а значыць зімовыя канiкулы - любімая пара года дзетак, дзе можна пакатацца на лыжах, санках, каньках.

Усё гэта вельмі цікава, але за гэтымі вясёлымі гульнямі часам здараюцца розныя траўмы. Гэта і вывіхі і пераломы, і абмаражэннi рознай ступені.

Каб весела і бяспечна правесці ўсімі любімае свята Новы год і зімовыя канікулы, варта выконваць шэраг няхітрых правіл.

7 снежня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла iнфармацыйная хвілінка «Бяспека ў зімовы перыяд». Юныя чытачы бібліятэкі былі праінфармаваны аб сур'ёзных небяспеках, якія тоіць у сабе падступная зіма.

07 12 22 57 2

5 снежня ў многіх краінах свету святкуюць Міжнародны дзень валанцёра. Беларусь - не выключэнне. У гонар свята 06.12.2022 у цэнтры культуры г. Валожына прайшоў першы раённы валанцёрскі форум «Зробім свет лепш». Ініцыятарамі правядзення гэтага мерапрыемства сталі «срэбныя» валанцёры ДУ «Валожынскі ТЦСАН» і валанцёры раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Таксама ў форуме прынялі ўдзел валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй», ДУА «Гімназія №1 г.Валожына». Кожная валанцёрская каманда падрыхтавала творчую прэзентацыю сваёй працы, падзялілася планамі на будучыню. Выступленні каманд былі маляўнічымі і цікавымі. У канцы мерапрыемства выступіла дырэктар ДУ «Валожынскі ТЦСАН» Г.Ф. Рай, якая ад імя раённага выканаўчага камітэта павіншавала ўсіх людзей з добрым сэрцам – валанцёраў арганізацый нашага раёна − са святам і прапанавала стварыць у раёне адзіны валанцёрскі рэсурсны цэнтр на базе ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Мэта стварэння падобнай структуры - своечасовае выяўленне праблем, якія патрабуюць валанцёрскай дапамогі, і кансалідацыя магчымасцяў валанцёрскіх арганізацый для іх вырашэння. Праца рэсурснага цэнтра прадугледжвае таксама стварэнне базы дадзеных усіх валанцёрскіх арганізацый, што дазволіць граматна размяркоўваць праблемныя пытанні паміж добраахвотнікамі раёна, а таксама прафесійнае навучанне валанцёраў. Многія людзі сёння гатовы дапамагаць, але не ведаюць, дзе і як яны гэта могуць зрабіць. Ініцыятыва зацікавіла ўсіх прысутных і была аднагалосна прынята ўдзельнікамі мерапрыемства. Таксама ў сувязі са святам, Днём валанцёра, перад добраахвотнікамі выступілі самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры.

Навучэнцы Дорскага філіяла ДУА «Івянецкая ДШМ ім. К.I. Паплаўскага», па класе выяўленчага мастацтва прынялі ўдзел у X Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці - 2022 г. Калінінград і прынеслі ў скарбонку школы дыпломы: Павіч Сямён – дыплом II ступені, Кулік Кацярына – дыплом III ступені.

07 12 22 60

Слуцк рыхтуецца прыняць эстафету культурнай сталіцы Беларусі - 2023. Сярод знакавых мерапрыемстваў адкрыццё новай экспазіцыі ў абноўленым Слуцкім краязнаўчым музеі, які адзначае 70-годдзе.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч 5 снежня правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Дзяржаўнага сходу Венгрыі Шандарам Лежакам. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове ў Будапешце.

Старонка 608 з 1391

Задайте вопрос