222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
29.01.2023 парадныя залы старажытнага Мірскага замка зноў напаўняюцца чароўнымі гукамі класічнай музыкі. У гэты дзень адбудзецца ўрачыстае віншаванне, святочны канцэрт лаўрэатаў і экскурсіі па замку і пасёлку Мір для пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі «Музычны Мір».
«Удзельнікі конкурсу «Музычны Мiр» атрымліваюць велізарны досвед удзелу ў падобных мерапрыемствах: падрыхтоўка і выступленне выхоўвае ў студэнтах і навучэнцах стойкасць, мужнасць, цярпенне, вытрымку, а таксама ўменне слухаць і прыслухоўвацца да выкладчыкаў, якія ўносяць каласальны ўклад у развіццё вучняў як музыкаў і асоб, так па крупінках уносячы вялікі ўклад у развіццё музычнага мастацтва нашай краіны ў цэлым» — дырэктар конкурсу, вядомы музыка, член Беларускага саюза кампазітараў Мікіта Сяргеевіч Бельцюкоў.
Конкурс «Музычны Мiр» таямнічым чынам пераклікаецца з гісторыяй самога пасёлка Мір. У даўнія часы пасёлак Мір было слаўным гандлёвым цэнтрам - тут праходзілі і перасякаліся напрамкі асноўных дарог, сюды з'язджаліся купцы не толькі з бліжэйшых гарадоў і краін, але нават з Кітая і Японіі. Бурны гандаль ішоў на кірмашах, якія былі прымеркаваны да двух гадавых свят: да дня Святога Мікалая - на 9 мая і 6 снежня. Па традыцыі кірмашы доўжыліся па чатыры тыдні. У Мір з'язджаліся не толькі гандляры, пакупнікі і рамеснікі, але і музыканты, танцоры, скамарохі. Так і конкурс класічнай музыкі «Музычны Мiр» праходзіць двойчы ў год, у снежні і ў маі, ад моманту падачы дакументаў да святочнага канцэрта лаўрэатаў у Мірскім замку конкурс доўжыцца 4 тыдні. У пасёлак з'язджаюцца сотні таленавітых музыкантаў, педагогі і бацькі.
III Конкурс праводзіцца ў 7 намінацыях: «Фартэпіяна», «Скрыпка», «Домра», «Арфа», «Гітара», «Юны кампазітар», «Змешаны ансамбль». Асаблівая намінацыя конкурсу «Юны кампазітар», ацэньваць кампазітарскія працы маладога пакалення будуць добра вядомыя і ў Беларусі, і за мяжой кампазітары Бельцюкоў Сяргей Пятровіч, Безянсон Аліна Іванаўна, Бельцюкоў Мікіта Сяргеевіч.
Галоўным гонарам конкурсу «Музычны Мiр» з'яўляецца прафесійны склад журы, які склаўся з самых вопытных выкладчыкаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і музычных каледжаў Беларусі:
Конкурс праводзіцца ў завочнай форме па відэазапісах. Усе выступы з'яўляюцца адкрытымі - спасылкі на відэазапісы ўдзельнікаў выстаўляюцца ў сетцы Інтэрнэт для ўсеагульнага прагляду. Падаць заяўку на ўдзел трэба да 29.12.2022. Кошт удзелу - ад 25 руб. Палажэнне конкурсу размешчана на сайце Мірскага замка mirzamak.by у раздзеле «Навіны» і на старонцы ў ВК https://vk.com/muzykalnyimir.
Традыцыйна пераможцаў конкурсу чакаюць святочныя віншаванні і канцэрт у Мірскім замку, сувеніры з гліны з сімволікай Беларусі, конкурсу і Мірскага замка, змястоўная аглядная экскурсія па пасёлку Мір, Мікалаеўскім касцёле, Траецкай царкве, музеі «Мірскі пасад» і галоўнай славутасці - Мірскаму замку. Падзеі мінулага, унікальная гісторыя пасёлка Мір, мноства захаваных помнікаў даўніны зробяць ваш прыезд у Мір незабыўнай падзеяй!
Лаўрэаты I ступені і пераможцы ГРАН-ПРЫ конкурсу змогуць прыняць удзел у канцэртнай праграме г.Мінска ў 2023 годзе і выступіць у штогадовым навагоднім канцэрце «Зімовыя казкі раяля» ў Белдзяржфілармоніі.
Крыніца: valozhin.by
Адкрыць сваё сэрца і дапамагчы тым, хто асабліва мае ў гэтым патрэбу. У раёне прайшла дабрачынная акцыя «Усе фарбы жыцця для цябе».
Прадстаўнік Валожынскага РК ГА «БРСМ» Нахай Дар'я Ігараўна, намеснік старшыні Валожынскага раённага савета ГА «БРПА» Трацеўская Антаніна Уладзіміраўна арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі ЦКРНіР. 30 лістапада 2022 года яны прыйшлі ў госці разам з валанцёрамі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.Валожына» з падарункамі.
Жыццё становіцца ярчэй, калі ты не самотны і ёсць добраахвотнікі, гатовыя працягнуць руку дапамогі.
Рабіце дабро! Гэта ж так проста!...
Крыніца: ckroir.volozhin-edu.gov.by
Першая субота снежня адзначана як патрыятычная. Для навучэнцаў школ горада быў праведзены круглы стол «Яяны кавалі Перамогу». Размова ішла пра людзей, якія набліжалі перамогу. Падрыхтавана прэзентацыя «Аляксей Бацян – чалавек-легенда». Хлопцы пазнаёміліся з жыццём і гераічным мінулым нашага знакамітага земляка, героя Расіі. Таксама быў цікавым аповяд аб Марыі Осіпавай, якая здзейсніла свой подзвіг у г. Мінску. У 1984 годзе гэта гераічная жанчына была на сустрэчы з жыхарамі Валожынскага раёна.
У гэты суботні дзень працавалі аб'яднанні па інтарэсах згодна з раскладам.

Крыніца: ctdim.volozhin-edu.gov.by
1 снежня 2022 года ў ДУА «Валожынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» прайшло сумеснае раённае метадычнае аб'яднанне педагогаў-псіхолагаў і педагогаў сацыяльных на тэму «Мадэль арганізацыі дзейнасці педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных па стварэнні бесканфліктнага адукацыйнага асяроддзя».
Педагог-псіхолаг ДУА «Гарадзькоўская сярэдняя школа» Кучук Алена Вячаславаўна правяла з удзельнікамі практычны занятак «Мастацтва вырашэння канфліктаў», педагог сацыяльны ДУА «Сакаўшчынская сярэдняя школа ім. В. А. Каваленкі» Садоўская Ала Аляксееўна падрыхтавала змястоўнае выступленне на тэму «Фактары і прычыны ўзнікнення канфліктаў у адукацыйным асяроддзі».
Аб прынцыпах і ўмовах арганізацыі дзейнасці спецыялістаў СППС па стварэнні бесканфліктнага адукацыйнага асяроддзя падрабязна і, абапіраючыся на ўласны досвед працы, распавяла педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына» Юшчанка Інга Дзмітрыеўна.
Мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным і метадычным узроўні, мела практычную накіраванасць.
Крыніца: spc.volozhin-edu.gov.by
1 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, навучэнцы ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» былі запрошаны на адкрыццё інклюзіўнага адукацыйнага цэнтра «Дыялог» г.Валожына. Гэта было свята дабра, міласэрнасці, гуманнасці. І госці, і арганізатары дзяліліся сваім меркаваннем аб праблемах «асаблівых» дзяцей, спявалі песні, танцавалі, гралі. Чай, кава, печыва, тарты для ўсіх былі асабліва смачныя. Усе прысутныя на гэтым свяце акунуліся ў цёплую, сямейную, абстаноўку, атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці, масу прыемных уражанняў, ды і проста добры настрой. Дзякуй і арганізатарам, і гасцям!

Крыніца: sudniki.volozhin-edu.gov.by
1 снежня 2022 года для навучэнцаў 8, 9 класаў педагог-арганізатар правяла мерапрыемства "Мы выбіраем жыццё!", прысвечанае барацьбе са СНІДам.
Вучні пазнаёміліся з сімвалам барацьбы са СНІДам - чырвонай стужачкай. Гэты дзень - спроба нагадаць усім людзям, якія жывуць на Зямлі, што ВІЧ-інфікаваныя - такія ж, як і ўсе мы людзі, і на іх месцы мог апынуцца кожны з нас, бо хвароба не абірае толькі тых, хто хоча ёю захварэць. Бо часта мы становімся талерантнымі толькі тады, калі праблема закране нас саміх ці нашых родных, блізкіх. Часта, не хапае розуму прыняць праблемы чужога чалавека, каб працягнуць яму руку дапамогі. Дзеці зрабілі выснову, што часцей за ўсё захворваюць на СНІД людзі, якія вядуць неразборлівы палавы лад жыцця, а таксама тыя, хто прымае наркотыкі. У канцы мерапрыемства навучэнцы паглядзелі відэаролік «Віч/Снід». Галоўная задача прагляду роліка заключалася ў выхаванні ў навучэнцаў беражлівых адносін да свайго здароўя, талерантнае стаўленне да хворых на СНІД і фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.
Крыніца: pershai.volozhin-edu.gov.by
Ахвярай хатняга гвалту можа стаць кожны: жанчыны і мужчыны, дзеці і пажылыя людзі. Хто менавіта знаходзіцца ў зоне рызыкі, вызначыць не так проста. Часцей падобнае здараецца на фоне п'янства, але ў той жа час трагедыі адбываюцца і ў прыстойных на першы погляд сем'ях. Як вызначыць, што чалавек, а асабліва дзіця, знаходзіцца ў небяспечным становішчы і падвяргаецца розным відам гвалту, як яму дапамагчы і якія механізмы ўзаемадзеяння павінны быць адпрацаваны — менавіта пра гэта ішла гаворка на навучальным семінары для педагогаў, які правяла педагог-псіхолаг Кучук Алена Вячаславаўна. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў установы адукацыі.
Алена Вячаславаўна падрабязна распавяла аб відах гвалту, прыкметах, аб спосабах аказання дапамогі і алгарытмах дзеянні ў выпадку выяўлення прыкмет гвалту. У заключэннi семінара сярод педагогаў была праведзена экспрэс-дыягностыка «Што такое гвалт у дачыненні да дзяцей?» і прагледжаны відэаролік.

Крыніца: gorodki.volozhin-edu.gov.by
З навучэнцамі 11 "Б" класа, якія на павышаным узроўні вывучаюць вучэбныя прадметы "хімія" і "біялогія", правёў прафарыентацыйную сустрэчу прадстаўнік Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У ходзе сустрэчы хлопцы даведаліся інфармацыю аб умовах паступлення ў названую ўстанову адукацыі, аб перавагах, якія маюць студэнты акадэміі ў ходзе навучання, аб прафесіях, якія яны атрымліваюць.
Крыніца: schoolivenec.volozhin-edu.gov.by
30 лістапада 2022 года навучэнцы пабывалі на экскурсіях у рамках пілотнага праекта «Усталяванне адзінага бясплатнага наведвання музеяў Рэспублікі Беларусь навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю».
Навучэнцы 5 «А» класа наведалі «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту» ў в.Азярцо. Навучэнцы пазнаёміліся з традыцыйнай культурай краіны, азнаёміліся з прадметамі побыту і атрыбутамі жыцця сялян розных сацыяльных слаёў і часоў, а таксама наведалі кантактны заапарк.
Навучэнцы 8 «А» класа наведалі Валожынскі краязнаўчы музей, дзе паглядзелі экспазіцыю «Прырода і экалогія»
Крыніца: school2.volozhin-edu.gov.by
10 снежня 2022 года Ф.Рушчыцу – мастаку-пейзажысту споўніцца 152 гады. З гэтай нагоды 1 снежня бягучага года ў ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей» адкрылася выстава «Рамантык з Багданава», якую арганізавала Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў. На выставе прадстаўлены рэпрадукцыі работ майстра, малюнкі ўдзельнікаў рэгіянальных і міжнародных пленэраў «Зямля і неба Ф.Рушчыца», якія ў розныя гады праходзілі на малой радзіме мастака ў в. Багданава.