Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прадпрыемствы "Беллегпрама" маюць намер развіваць супрацоўніцтва з Ніжнім Ноўгарадам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.

Павіншаваць перадавіка жніва-2022 на хлебнае поле за вёскай Лоск прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Лявонік, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч.

- Дзякуй Вам за працу! Ужо толькі тое, што, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы, як і раней, адданыя роднай гаспадарцы, заслугоўвае глыбокай павагі – адзначыў Віктар Іванавіч. - Удвая радуе, што і ваша тысяча тон перавезенага збожжа будзе ў скарбонцы раённага каравая.

Віктар Лявонік уручыў I. Грынкевічу падзяку старшыні райвыканкама і падарунак.

Прафсаюзны лідар раёна Сняжана Нахай таксама адзначыла перадавіка ўборачнай Падзякай раённага аб'яднання прафсаюзаў, пажадала і далей добрасумленна працаваць, надзейна забяспечваючы харчовую бяспеку краіны.

Віншаванні і падзяку за нялёгкую працу адрасаваў і Вікенцій Адамовіч.

Па просьбе кіроўцы-тысячніка самадзейныя артысты раёна выканалі для яго любімую песню «Беларускія кіроўцы».

– Вельмі прыемна, калі тваю працу заўважаюць, – падзяліўся ўражаннямі Іосіф Грынкевіч. - За рулём з 1978 года. Ужо даўно на пенсіі. Змяніў тры машыны, а вось расстацца з абаранкам так і не змог. Хочацца хутчэй убраць хлеб з палёў – з добрым надвор'ем і без страт.

– Вельмі рады, што у нас ёсць сапраўдныя майстры, якія сваёй працай праслаўляюць гаспадарку і паказваюць, як трэба працаваць на зямлі, – адзначыў старшыня сельгаспрадпрыемства «Гарадзькоўскае» Станіслаў Берташ. - Нізкі паклон такім людзям, бо на іх усё і трымаецца.

valozhin.by

Сёння на базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Івянец» Валожынскага раёна праходзіць дыялогавая пляцоўка.

Мерапрыемства сабрала спецыялістаў упраўленняў па адукацыі райвыканкамаў, метадыстаў раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць установы дашкольнай адукацыі, з удзелам членаў Савета па пытаннях дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Прэзентацыйныя кампазіцыі гатовы да прыняцця ўдзельнікаў і ганаровых гасцей.

valozhin.by

У Дзяржынскім раёне ўшаноўвалі камбайнераў-чатырохтысячнікаў. Сяргей Максімец і Васіль Зур, якія працуюць у гаспадарцы "Крутагор'е-Петкавічы", намалацілі 4 тыс. т збожжа на айчынным камбайне КЗС 2124 КР. Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч павіншаваў камбайнераў-чатырохтысячнікаў і пажадаў не спыняцца на дасягнутым.

З-за павышанай тэмпературы паветра на тэрыторыі Беларусі Міністэрства лясной гаспадаркі захоўвае абмежаванні і забароны на наведванне лясных масіваў для грамадзян. Паводле інфармацыі ведамства, у Беларусі забароны і абмежаванні ўведзены ў 70 раёнах, паведамляе БЕЛТА.

Пераймаюць вопыт і знаёмяцца адзін з адным.
#во́ложинскийлесхоз

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Лявонік, і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч павіншавалі з намалотам тысячы тон збожжавых экіпаж камбайнераў у складзе Віктара Тура і Дзмітрыя Стэльмашэнкі СХУ «Бабровічы». Да віншаванняў далучыўся і дырэктар гаспадаркі Юрый Бяляўскі.

Паважаныя жыхары і госці горада Валожына і Валожынскага раёна!

20 жніўня ў г. Валожыне па вул. Партызанскай, 19 (пляцоўка каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу) будзе арганізаваны кірмаш «Школьны базар» з удзелам арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання.

Пачатак у 9.00. Чакаем Вас за пакупкамі з добрым настроем!!!!

Чацвер, 18 Жнівень 2022 12:42

Афиша

22 11 22 227

18 08 22 10

Старонка 665 з 1391

Задайте вопрос