Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Першы этап конкурсу "Стальная магістраль" АрМГ-2022 прайшоў пад Слуцкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Шосты мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

На гэтым тыдні да ліку  “тысячнікаў”-камбайнераў раёна  далучыўся Дзмітрый Жураўлёў з філіяла “Валожынскае” ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі”. Таксама ў мінулую суботу камбайнеры-тысячнікі з’явіліся ў СХУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”: Віктар Тур і Дзмітрый Стэльмашэнка, а 17 жніўня – экіпаж камбайнераў з ААТ “Багданаўскае” – Віктар Віктаравіч і Віктар Яўгеньевіч Даніленка, камбайнер Сяргей Шаўлюк з КСУП “Гародзькаўскага”.

Што датычыцца вадзіцеляў, якія перавезлі 1000 і больш тон збожжа новага ўраджаю, то такі рубеж у раёне перасягнулі 8 працаўнікоў палёў: Сяргей Радзюк і Вячаслаў Трахімовіч з ААТ “ Багданаўскае”, Іосіф Грынкевіч з КСУП “Гародзькаўскае”, Аляксандр Русіновіч з КСУП

“Сакаўшчына-Агра”, адразу два  вадзіцелі з ААТ ”Агра-Дубінское” - Уладзімір Конан, Антон Лянкевіч і два вадзіцелі з КСУП “Пяршаі-2014”-  Аляксандр Белы і Юрый Маркевіч.

Пажадаем нашым руплівым хлебаробам высокіх намалотаў і спрыяльнага надвор’я!

У гэтыя выхадныя ў палацы Радзівілаў адбыўся фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Нясвіжская фартэцыя». Упершыню на фестывалі прайшоў кулінарны конкурс «СМАК ГЕРАЛЬДЫКІ» ў рамках якога раёны Мінскай вобласці прадставілі свае гербы.

Валожын прадставіў тэматычную лакацыю «Партал часу» і зрабіў акцэнт на XIX стагоддзі. На свяце можна было сустрэць графа Тышкевіча і Фердынанда Рушчыца. Паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па Валожынскім раёне прапаноўвалі супрацоўнікі краязнаўчага музея. Інструментальны ансамбль Валожынскай школы мастацтваў дзяліўся сваёй творчасцю з гасцямі свята.

Большую частку тэрыторыі фестывалю заняў рамесны кірмаш. У гандлёвых палатках прадавалі скураныя сумкі і кашалькі, плеценыя лапці, упрыгажэнні, вязаную вопратку і цацкі, драўляны і керамічны посуд. На працягу фестывалю госці ўдзельнічалі ў розных майстар-класах і забаўках.

Народнае аб'яднанне народных майстроў «Скарбніца»

Ганчар з Івянца Алег Капуста

Кулінарны конкурс «Смак геральдыкі»

Жніво ў раёне кожны дзень называе новых герояў, якія заваявалі ў гэтым сезоне значны рубеж - тысячную адзнаку. Працаўнікоў вёскі, якія задаюць тон на ўборцы ўраджаю, з працоўнай перамогай віншуюць прафсаюзы.

Падзячныя словы ў адрас аграрыяў КСУП «Сакаўшчына-Агра» кіроўцу Русіновічу Аляксандру Георгіевічу і аператару сушыльнай устаноўкі Рубану Аляксандру Антонавічу, прагучалі ад старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандра Кузмітовіча і старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжаны Нахай.

Узнагародамі былі адзначаны таксама кіроўцы ААТ «Агра-Дубінскае» Конан Уладзімір Уладзіміравіч, Лянкевіч Антон Іванавіч і старэйшы аператар зернесушылкі ЗСК-30 КСУП «Пяршаі-2014» Халевіч Валянцін Зігмундавіч.

valozhin.by

Топ-менеджары буйных беларускіх прамысловых кампаній, у іх ліку ААТ "БЕЛАЗ", у рамках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі пабывалі ў Рэспубліцы Хакасія. Мэта візіту - паглыбленне шматгадовага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў Беларусі ў студзені-ліпені склаў Br2,2 млрд, або 101,4 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Адразу два камбайнеры сельгаспрадпрыемства «Валожынскае» дасягнулі тысячнага намалоту збожжа: Яўген Паляшчук і Мікалай Жызнеўскі.

Павіншаваць першых камбайнераў-тысячнікаў у раёне на хлебнае поле каля вёскі Есьманаўцы прыехалі старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Лявонік, дырэктар гаспадаркі Дзяніс Каралёнак.

Звяртаючыся да лідараў жніва, кіраўнік раёна адзначыў, што першая тысяча збожжа, намалочаная на камбайнах, – добры ўклад у хлебны каравай Валожыншчыны.

– Кожны з нас хоча ў нечым быць першым. Вось вы сёння сваёй працавітасцю, майстэрствам паказалі, што на ўборачнай кампаніі 2022 года менавіта вы сталі першымі камбайнерамі-тысячнікамі, - падкрэсліў Яўген Міхайлавіч. - На палях стаіць добры ўраджай, і я глыбока перакананы, што гэтая тысяча будзе на вашым рахунку не першая - хацелася б, каб 3-тысячную мяжу вам удалося перасягнуць.

Яўген Круковіч пажадаў перадавікам уборкі моцнага здароўя, мірнага неба і каб сілы і імкненні быць першымі не пакідалі іх і далей, а таксама ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама і падарункі.
Самадзеяльныя артысты РЦК падарылі работнікам палёў музычнае віншаванне.

Першую тысячу намалаціў за 6 дзён

Яўген Паляшчук летась намалаціў 2300 тон і прадстаўляў наш раён на абласных «Дажынках-2022» у горадзе Капылі.

– Для мяне гэта 10-я ўборачная кампанія, - распавёў ён. - Тысячнікам быў заўсёды, больш за тое - браў і 3-тысячны рубеж. У гэтым годзе першую тысячу намалаціў за 6 дзён. Безумоўна, хацелася б атрымаць другую і трэцюю тысячу. Буду вельмі старацца!

9-ы сезон працуе на жніве і Мікалай Жызнеўскі. Ён таксама з ліку пастаянных камбайнераў-тысячнікаў у гаспадарцы.

Хочацца пажадаць нашым паважаным хлебаробам так трымаць і далей!

valozhin.by

У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку малой радзімы!» у вёсцы Вуглы падчас свята вёскі прайшоў «Кірмаш бяспекі», дзе кожны жадаючы змог праверыць свае веды ў галіне бяспекі, а таксама даведацца пра новую і карысную інфармацыю.

Для жыхароў і гасцей вёскі ратавальнікі разам са сваімі памочнікамі падрыхтавалі розныя заданні, выконваючы якія ўдзельнікі акцыі зараблялі падарункі. Кожны з вялізным задавальненнем удзельнічаў у акцыі і хацеў, як мага лепш і правільней адказаць на пытанні ратавальнікаў. Таксама ва ўдзельнікаў акцыі была магчымасць паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і выйграць галоўныя прызы: аўтаномны пажарны апавяшчальнік або вогнетушыцель.

https://valozhin.by/16082022/zhiteli-derevni-ugly/

Старонка 666 з 1391

Задайте вопрос