222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
З 01.02.2022 г. для абнаўлення праграмнага забеспячэння АРМ Плацельшчык, неабходна выкарыстоўваць спасылку:
http://service.nalog.gov.by/ed
Гэта напісана на сайце Міністэрства па падатках і зборах:


У рамках акцыі "Сябруем з законам" для навучэнцаў 8 класа ДУА "Гімназіі № 1 г. Валожына" з мэтай фарміравання прававой культуры навучэнцаў была праведзена віктарына "Прававыя веды", дзе навучэнцы ўспомнілі асноўныя правы і абавязкі падлеткаў, абагульнілі свае прававыя веды. Навучыліся аналізаваць ўчынкі іншых, прыйшлі да высновы што няма правоў без абавязкаў, як няма абавязкаў без правоў.
У рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі "Сябруем з законам!" 9 лютага 2022 года ва ўстанове адукацыі "Сакаўшчынскі КПК ДС-СШ імя В. А. Каваленка" прайшла інфармхвілінка "Асноўны закон маёй краіны" для навучэнцаў 8-11 класаў.
15 лютага ў Рэспубліцы Беларусі адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранiчнай ракі Амудар'я пад Тэрмезам - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.
У піянерскіх дружынах Валожынскага раёна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню юнага героя-антыфашыста
10 лютага 2022 года на базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь навучэнцы сярэдняй школы №2 горада Валожына прынялі ўдзел у абласным спартыўна-масавым мерапрыемстве сярод юнакоў і дзяўчат «Героі» і ў выніку апынуліся ў «залатой сярэдзіне».
У рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» 6 лютага ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці з удзельнікамі гуртка «Жаронцы», быў праведзены пазнавальны час «Моладзь за здаровы лад жыцця». Кіраўнік Лембовіч Крысціна Станіславаўна расказала дзецям аб шкодзе і наступствах ужывання наркотыкаў і алкагольных напояў. Таксама ім нагадалі аб адказнасці за спажыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў.
Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Багданаўскі вучэбна-педагагічны комплекс Валожынскага раёна дзіцячы сад – сярэдняя школа» далучыліся да рэспубліканскай акцыі #Разамзкамандай! У падтрымку нашых спартоўцаў на алімпіядзе ў Пекіне.
Жадаем новых перамог і вялікіх дасягненняў!
Навучэнцы 2 "Б" ДУА "Ракаўская сярэдняя школа" прынялі ўдзел у акцыі #Разамзкамандай" у падтрымку беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе-2022 у Пекіне