222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і студэнцкае этнаграфічнае таварыства правялі беларускае народнае свята ўраджаю "Багач".
Больш за 345 тыс. дзяцей аздаравіліся ў лагерах і санаторыях Беларусі ў бягучым годзе летам. Аб гэтым журналістам сёння расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі ў час прэс-канферэнцыі "Вынікі летняга аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва" ў БЕЛТА.
Бяспека ўборачнай кампаніі - такое пытанне, які патрабуе павышанай увагі. Дзяржаўнымі інспектарамі Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у складзе мабільнай групы Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта, мэта якой - паглядзець, як выконваецца заканадаўства аб ахове працы, каб бітва за ўраджай абышлася без здарэнняў, былі ажыццёўлены выезды ў сельскагаспадарчыя арганізацыі Стаўбцоўскага раёна. Дзяржаўныя інспектары дэталёва і падрабязна спыніліся на ўсіх нюансах арганізацыі работ, правялі гутаркі з вадзіцелямі аўтамабіляў, камбайнерамі і іншымі працуючымi, задзейнічанымі на ўборцы ўраджаю.
У ім прымае ўдзел і дэлегацыя Валожынскага раёна. У яе склад увайшлі кіраўніцтва раёна, дырэктары сельгасарганізацый, лепшыя камбайнеры, iнжынеры, аграномы, аператары збожжа-сушыльных комплексаў, вадзіцелі - працаўнікі хлебнай нівы Валожыншчыны.
Галіновы прафсаюз Мінскай вобласці з пачатку пандэміі COVID-19 сумесна з першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі накіраваў каля Br1 млн 166 тыс. на матэрыяльную дапамогу працаўнікам устаноў сістэмы аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў жніўні 2021 года склала Br1463,2, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Валожынскім краязнаўчым музеі працуе выстава “Каштоўны дар – народнае адзінства”, якая прысвечана гістарычнаму падзелу і аднаўленню тэрытарыяльнай целасці БССР у 1921-1939 годзе. На экапазіцыі прадстаўлены экспанаты з фондаў музея: часопісы і газеты таго часу, дакументы, рэкламныя праспекты, мастацкая літаратура на польскай мове 1920-1930-ых гадоў, фотаздымкі мясцовых жыхароў таго перыяду, сярод якіх навучэнцы польскай гімназіі, атрад скаўтаў, вайскоўцы польскай арміі і ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху на тэрыторыі Валожынскага раёна.
Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь у красавіку бягучага года ўзбуджана крымінальная справа па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд на тэрыторыі Беларусі і іншых дзяржаў генацыду – дзеянняў па планамерным знішчэнні жыхароў Беларусі, шляхам масавых забойстваў, наўмыснага стварэння жыццёвых умоў, разлічаных на іх фізічнае знішчэнне, правядзення карных аперацый, знішчэння населеных пунктаў разам з жыхарамі, гвалтоўнай дэпартацыі для выканання прымусовых работ, стварэння месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва, канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці.
Пракуратурай Валожынскага раёна сумесна з Валожынскім РАСК падчас расследавання гэтай крымінальнай справы дапытана больш за 50 асоб, у тым ліку больш за 20 былых вязняў, даследаваны архіўныя матэрыялы, агледжаны шэраг мемарыяльных комплексаў.
Пракуратурай раёна ва ўзаемадзеянні з Валожынскім РАУС і мясцовымі выканаўчымі органамі ўстаноўлены відавочцы фактаў спалення вёсак Валожынскага раёна разам з жыхарамі адпаведных населеных пунктаў. З дадзенымі грамадзянамі праведзены неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на поўнае і ўсебаковае даследаванне абставінаў таго, што адбылося.
У той жа час папярэдняе расследаванне крымінальнай справы не завершана. Трэба будзе яшчэ выканаць вялікі аб'ём працы.
Пракуратура Валожынскага раёна звяртаецца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай паведаміць у пракуратуру раёна звесткі аб раней невядомых спаленых і разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны населеных пунктах раёна, фактах знішчэння насельніцтва, а таксама аб іншых фактах праявы генацыду ў аналізуемы перыяд часу.
Пракурор раёна Аляксандр Ляўковіч