Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пятніца, 12 Сакавік 2021 18:49

«Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе»

У бібліятэцы стала ўжо добрай традыцыяй адно з мерапрыемстваў прысвячаць народнаму зімоваму святу – Масленіцы. Падчас «бліннага тыдня» чытачы знаёміліся з выставай кніг, на якой можна было знайсці рэцэпты самых незвычайных і смачных бліноў, прагледзець літаратуру пра гісторыю свята і яго абрады.

Спартыўнае свята "Мінская лыжня - 2021" пройдзе 13 сакавіка ў РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў указ нумар 89, якім зацверджана крэдытнае пагадненне паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця ОПЕК (праграма неадкладнай дапамогі ў сферы дзяржаўнай аховы здароўя), падпісанае 24 снежня 2020 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

БЕЛАЯ РУСЬ - ПРОФЕССИОНАЛАМ

На этот раз в Воложине свое профессиональное мастерство демонстрировали педагоги-психологи.

Этот конкурс проводится с целью стимулирования профессионального роста и реализации творческого потенциала педагогов-психологов. Повышения уровня престижа социально-педагогической службы учреждений образования. А еще, чтобы выявить и распространить эффективный педагогический опыт.

В конкурсе принимали участие 7 педагогов-психологов учреждений образования Воложинского района, имеющие стаж работы не менее 3 лет.

На всех этапах конкурса участники проводили занятия по психологической профилактике, круглые столы, тренинги, представляли опыт своей деятельности, демонстрировали практические умения в использовании современных средств обучения.

В финал конкурса вышли 3 участника - Виршич Оксана Эдуардовна (ГУО «Средняя школа № 2 г. Воложина»), Солтан Вера Антоновна (ГУО «Ивенецкая средняя школа») и Варакса Елена Ивановна (ГУО «Дошкольный центр развития ребенка г.п. Ивенец).

Победителем признана Варакса Елена Ивановна, которая будет представлять Воложинский район на третьем этапе конкурса.

Елена Ивановна Милюткина, заместитель начальника управления по образованию, спорту и туризму вручила победителю подарок от Воложинской районной организации РОО «Белая Русь».

Чацвер, 11 Сакавік 2021 18:36

Жанчыны маёй сям'і

Члены Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» узялі ўдзел у фотаконкурсе «Жанчыны маёй сям'і», які быў праведзены да Дня жанчын.

На конкурс прадстаўлены фатаграфіі, на якіх адлюстраваны некалькі пакаленняў жанчын адной сям'і.

 

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

З 15 лютага да 9 сакавіка 2021 года ў Мінскай вобласці праходзіў другі этап фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту «Я - даследчык».

10.03.2021 на базе дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Збірайся, народ, Масленіца ідзе!».

Чацвер, 11 Сакавік 2021 16:36

Усё славіцца працай!

5 сакавіка 2021 года на базе кінатэатра “Юнацтва” прайшло раённае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы арганізацый і працаўнікоў Валожынскага раёна “Усё славіцца працай!”. У канцэртнай праграме прымалі ўдзел артысты і калектывы горада і раёна.

Сваю творчасць дарыла Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, прадстаўніца Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне, уладальніца "Гран-пры" Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар", лаўрэат міжнародных музычных конкурсаў, чароўная Алёна Ланская.

Чацвер, 11 Сакавік 2021 15:54

Чароўны свет эмоцый

11 03 2021 43

Уявіце, што знаходзіцеся перад дзвярамі, якія вядуць у невядомае. Яшчэ імгненне – і вы працягваеце руку і адчыняеце іх. Што гэта? Перад вамі мігатлівы зорны дыван. Асцярожна робіце крок, і рознакаляровы лівень абрушваецца зверху: тысячы зорачак-кропелек дакранаюцца да вашага твару, сцякаюць на рукі і далей па целе – да ног. Вы крочыце наперад па сцежцы да высокай калоны, усярэдзіне якой бурляць-пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі жывыя бурбалкі. І ў гэтым кругавароце гарэзнічаюць рознакаляровыя рыбкі – уверх, уніз, уверх, уніз… Гэты дзіўны свет невядомага – сенсорны пакой.

11 03 2021 43

Такое паняцце, як сенсорны пакой, для ўстаноў дашкольнай адукацыі з’яўляецца параўнальна новым. Аднак немагчыма пераацаніць тую карысць і станоўчы ўплыў на развіццё асобы дзіцяці, якімі валодае яго прастора, што напоўнена рознага роду стымулятарамі, якія ўздзейнічаюць на органы пачуццяў дзіцяці і развіваюць яго. Вельмі важна, што абстаноўка гэтага дзіўнага памяшкання стварае атмасферу камфорту, дапамагае кожнаму расслабіцца і раскрыцца. Лежачы ў сухім басейне або на мяккіх пуфах, у хвалях святла, слухаючы спакойную музыку, нашы выхаванцы становяцца жыхарамі чароўнага свету.

Педагогі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец” у сваёй працы выкарыстоўваюць увесь развіваючы патэнцыял сенсорнага пакоя “Калейдаскоп настрояў”. Для змяншэння трывожных станаў, зніжэння агрэсіі і навучання самарэгуляцыі выкарыстоўваецца светлавое, гукавое і тактыльнае абсталяванне, так званы “цёмны сенсорны пакой”.

Актывацыі і развіццю ў выхаванцаў успрымання, маторыкі спрыяюць стымулюючыя практыкаванні з выкарыстаннем сенсорных панэляў (бізібордаў і сенсорнага куба), масажных мячыкаў, масажных і тактыльных дарожак і г. д.

11 03 2021 43

Асаблівае значэнне ў функцыянаванні нашага сенсорнага пакоя надаецца пясочнай тэрапіі як самаму арганічнаму, звыкламу і добра знаёмаму для дзіцяці спосабу выказаць свае перажыванні, даследаваць свет, наладзіць адносіны з аднагодкамі і дарослымі. Маніпуляцыі з пяском, як з мокрым, так і з сухім, супакойваюць імпульсіўных, залішне актыўных дзяцей і разнявольваюць закрытых, скаваных і трывожных.

Найбольш цікавай для дзіцяці гульня з пяском становіцца тады, калі яна абсталявана інавацыйнымі тэхналогіямі. Менавіта такім вынаходніцтвам з’яўляецца інтэрактыўная пясочніца – унікальнае абсталяванне, якое дазваляе перанесці пясочную тэрапію на новы ўзровень, раскрыць унутраныя рэзервы і прыродныя здольнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. Работа яе пабудавана на тэхналогіях дапоўненай рэальнасці, дзякуючы чаму перад выхаванцамі адкрываюцца маляўнічыя пейзажы, якія яны могуць самі пераўтварыць у адно імгненне: выкапаць возера, пабудаваць вулкан ці нават цэлы замак.

І хай вопыт нашай працы ва ўмовах сенсорнага пакоя пакуль яшчэ нязначны, ужо сёння можна з упэўненасцю сказаць, што сенсорны пакой ва ўстанове дашкольнай адукацыі – сапраўды сучасны навучальны інструмент, які дае дзецям магчымасць адчуваць усе радасці спазнання навакольнага свету.

Алена ВАРАКСА,

педагог-псіхолаг ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец”

15 сакавіка натарыяльнымі канторамі і натарыяльным бюро Мінскай абласной натарыяльнай акругі будзе праводзіцца акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На працягу дня грамадзяне могуць звярнуцца ў натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро, згодна з графікам іх працы, і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Прыём і кансультацыю маламаёмных грамадзян БЯСПЛАТНА правядзе і юрыдычная кансультацыя Валожынскага раёна. Вас чакаюць па адрасе: г. Валожын, вул. Шчарбіны, 31, будынак раённага суда, у панядзелак, 15 сакавіка, з 10 да 13 гадзін.

Старонка 949 з 1387

Задайте вопрос