10 ліпеня Валожынскі музей наведалі выхаванцы аздараўленчага лагера “Зяленая школа”, арганізаванага ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства” (старшыня Яротаў А.Я.) і прыватнай установай адукацыі “Іннавацыя” (г.Мінск). Аздараўленчы лагер праходзіць з 30 чэрвеня па 17 ліпеня на тэрыторыі нашага раёна у в.Подберазь. Юныя аматары прыроды разам з выкладчыкамі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Белдзяржуніверсітэта наведалі Налібоцкую пушчу, шматлікія аб’екты “Валожынскіх гасцінцаў”, геастанцыю «Заходняя Беразіна» БГУ. Супрацоўнікі музея арганізавалі для наведвальнікаў экскурсію па экспазіцыі музея “Прырода і экалогія”, а таксама экскурсію па гістарычных мясцінах г.Валожына.



