З 30 верасня по 2 кастрычніка ў г.Магілёве праходзіў 3-ці Нацыянальны музейны форум, які меў назву “музей у новай крэатыўнай эканоміцы”. У спартыўным комплексе “Алімпіец” дэманстравалі сваё музейнае майстэрства больш за 100 музеяў Беларусі.
Форум праводзіўся з мэтай падтрымкі музейнай справы ў Беларусі, стымулявання творчых ініцыятыў, павышэння прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форума.
ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей”, каманда якога складалася з 12 раённых краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці, прадставіла на форуме экспазіцыю пад назвай “Памятаем мінулае, шануем сучаснае, думаем пра будучае”.
Наш Валожынскі краязнаўчы музей у гэтай экспазіцыі прадставіў інфармацыйны партал “І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое…” да 100-годдзя з дня нараджэння ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Акрамя выставы была падрыхтавана відэапрэзентацыя аб жыцці і пастарскай службе У.Чарняўскага. Аснову прэзентацыі склалі фотаздымкі з гісторыі Вішнеўскай парафіі, асабістага архіва святара. Абласны краязнаўчы музей ад Міністэрства культуры РБ атрымаў Дыплом 1 ступені ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”, а ўручала гэты дыплом дырэктар Дзяржаўная Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава.



