Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сустрэча ў аздараўленчым лагеры "Вяселка"

05.07.2023

1 ліпеня ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, што працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры, наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка” у Гародзьках. 

На сустрэчы з дзецьмі пабывалі кіраўнік аб’яднання Наталля Жылевіч і член міжнароднага Саюза рускамоўных пісьменнікаў  Марыя Мучынская. Пад час сустрэчы, Марыя Уладзіміраўна не толькі распавяла пра сябе, пра сваю творчасць, пра сваё станаўленне як паэта, а яшчэ і прэзентавала новую кнігу для дзяцей “Жыхары лесу”. Пасля прэзентацыі дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Згубленыя словы”, па выніках якой атрымалі ў падарунак ад аўтара кнігу з аўтографам.

Было відаць, што дзеці рыхтаваліся да сустрэчы і яна  атрымалася незвычайна цеплай – гучалі вершы, песні, смех, разнастайныя пытанні і шчырыя пажаданні. На памяць аб сустрэчы, дзеці ўручылі гасцям падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/biznes/item/25689-sustrecha-azdara-lenchym-lagery-vyaselka#sigProId6349eeb78e

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос