Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Ноч музеяў”

26.05.2017

19 мая ў Валожынскім краязнаўчым музеі ў форме арт-гасцёўні адбылася акцыя “Ноч музеяў”. Мерапрыемства было прысвечана Янку Купалу і яго жонцы, ураджэнцы Валожыншчыны Уладзіславе Станкевіч і называлася “Дзвюх плыняў вечнае зліццё”.

У рамках акцыі была прадстаўлена выстава з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “У дыялогу культур: Янка Купала і Францыя”. Падчас экскурсіі можна было не толькі пачуць цікавыя факты з жыцця і творчасці Янкі Купалы, але і “пазнаёміцца” з самім паэтам, яго жонкай, з іх сяброўкай - Канстанцыяй Буйло, а таксама са знакамітымі  героямі твораў паэта – Паўлінкай і панам Быкоўскім, Бандароўнай і панам Патоцкім і іншымі, ролю якіх выконвалі работнікі сферы культуры.

Падчас мерапрыемства была адкрыта фотавыстава Мікалая Лінніка “Жыве імя Купалы”, прысвечаная мясцінам, звязаным з жыццём Янкі Купалы ў Беларусі і Маскве.

Акцыя “Чытаем Купалу разам” прывабіла  шматлікіх аматараў творчасці геніяльнага паэта.

У выкананні артыстаў Валожынскага цэнтра культуры гучалі песні на словы Янкі Купалы і Канстанцыі Буйло.

Парадаваў народнымі песнямі і танцамі, ігрой на старадаўніх беларускіх інструментах заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтр народнай творчасці. Усе атрымалі асалоду ад абрадавых рэгіянальных песень, прысутныя мелі магчымасць павучыцца  традыцыйным беларускім танцам.

Усе госці мерапрыемства мелі магчымасць пачаставацца  духмяным чаем і салодкімі кулінарнымі сюрпрызамі ў імправізаваным арт-кафэ.

Падчас мерапрыемства была паказана відэапрэзентацыя аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч.

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос