З 1 верасня 2017 года ў Валожынскім краязнаўчым музеі працуе выстава “Шлях кнігі праз вякі”, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Наведвальнікі могуць убачыць кнігі і іншыя друкаваныя выданні з сярэдзіны 18 стагоддзя па наш час, якія захоўваюцца ў фондах музея. Гэта царкоўныя кнігі, мастацкая літаратура на польскай мове, падручнікі дарэвалюцыйнага часу, розныя выданні газет Расійскай Імперыі і савецкага перыяду, плакаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Першымі наведалі выставу вучні сярэдняй школы № 1 г. Валожына.



