Фонды краязна ўчага музея папоўніліся чарговымі “сведкамі” мінуўшчыны, на гэты раз – паясамі ад Багдановіч Соф’і Іванаўны з вёскі Лоск Валожынскага раёна. Такі элемент адзення як пояс актыўна выкарыстоўваўся нашымі продкамі ў паўсядзённым жыцці, лічыўся магічным абярэгам. Існуюць розныя тэхнікі ткацтва пояса. У Валожынскім раёне бытавала тэхніка ткацтва “на ніту”, якая, дарэчы, занесена ў Спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.



