Музей мае багатую калекцыю друкаваных выданняў розных гадоў. Сярод іх – каштоўныя экземпляры газет, якія выдаваліся ў першай палове 20 ст. ( “Наша ніва”, «Правда», «Искра»), падручнікі часоў Расійскай імперыі, нотныя зборнікі. Свежымі паступленнямі сталі такія цікавыя выданні, як зборнікі нот з песнямі 1920-х гг. “Грустные мысли”, “Обидно, досадно”, і французскі часопіс L’ilustration 1929 г.



