Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Фонды краязнаўчага музея папоўніліся новым унікальным экпанатам

02.02.2018

Фонды краязнаўчага музея папоўніліся новым унікальным экпанатам. Гэта - каталог “Партызанскія рукапісныя часопісы Мінскай вобласці”, які прадстаўляе калекцыю рукапісных часопісаў партызанскіх фарміраванняў Мінскай вобласці перыяду Вялікай Айчаннай вайны 1941 – 1944 гадоў. Дадзеная калекцыя часопісаў захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; іх колькасць складае 248 адзінак, і кожны – у адзіным экзэмпляры.

Ветхія, выцвілыя ад часу, рукапісныя часопісы з’яўляюцца своеасаблівай “партызанскай энцыклапедыяй”  аб жыцці, барацьбе і творчасці народных мсціўцаў. Часопісы ствараліся па гарачых слядах падзей, іх можна разглядаць як летапіс партызанскай вайны. Кожны артыкул, які быў напісаны партызанскімі карэспаддэнтамі маляўніча афармляўся загалоўкамі, застаўкамі, канцоўкамі, дзе выкарыстоўваліся разнастайныя формы шрыфту і арнаменту. Мастакі дапаўнялі артыкулы сюжэтамі партызанскіх будняў: вучоба па карыстанні зброяй, падрыхтоўка і адпраўка на баявое заданне, нясенне вартаўнічай службы, штодзённая праца гаспадарчых падраздзяленняў і г.д.

Па тэхніцы выканання рукапісныя часопісы ўяўляюць сабой самадзельныя сшыткі, канцылярскія кнігі ці альбомы рознага фармату і аб’ёму, напісаныя ад рукі, надрукаваныя на машынцы або  на  абгортачнай паперы,   . Назвы часопісаў  адлюстроўвалі іх змест і прызначэнне, зачастую супадаюць з назвай брыгады або атрада: “Кутузавец”,”Чырвоны партызан”, “Мсціўца” і іншыя.

Рэдактарамі рукапісных часопісаў прызначаліся камісары або сакратары партарганізацый партызанскіх фарміраванняў.

Захоўваліся часопісы вельмі беражліва, разам з дакументамі атрада або брыгады. Апынуўшыся ў кальцы варожай блакады, народныя мсціўцы закопвалі іх у зямлю ў скрынях ад патронаў, упакоўвалі ў трывалую мешкавіну і хавалі ў зацішных месцах на пэўны час.

У кожнага жыхара  Валожына ёсць добрая нагода прыйсці ў музей і пазнаёміцца  больш падрабязна з гэтым арыгінальным выданнем.

 

Наталля Паўлаўна Лоўчая, дырэктар ДУ “Валожынскі краязнаўчы музей”. г.Валожын, вул.Савецкая, д.124, кв.7. Пашпарт: МС 1646269, выд. Валожынскім РАУС 09.12.2005г., асабісты нумар 4271160В025РВ1

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос