У Валожынскім краязнаўчым музе і захоўваецца пасланне нашчадкам 1967 года. Пасланне знаходзілася ў капсуле ў падножжа помніка загінуўшым у гады акупацыі ў Вішневе з надпісам “Вскрыть в день столетия Советской власти”. Капсула была ўрачыста ўскрыта і пасланне зачытана 4 лістапада 2017 года.



