Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім краязнаўчым музеі адкрыта выстава

20.03.2018

 “Ад нябеснага да зямнога” – так называецца персанальная выстава Васіля Бурава, якая  адкрылася 19 сакавіка ў Валожынскім  краязнаўчым музеі. На ёй прадстаўлены 37  жывапісных карцін на жыццёвую і філасофскую тэму.  Выстава будзе працаваць да 11 мая.

 Нарадзіўся  мастак  у 1962 годзе ў вёсцы Сяргеевічы    Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.  Пасля  школы  служыў  у Закаўказскай ваеннай акрузе.  Затым  сям’я  пераехала ў Маладзечна.  Ужо  ў  сталым узросце Васіль Бураў паступіў  вучыцца  на  аддзяленне  жывапісу і графікі Усесаюзнай  народнай  акадэміі  выяўленчага  мастацтва ў Маскве.  

Цяжка  вызначыць  мастацкую  плынь, у  якой  працуе  мастак,  яго  манеру  пісьма  і тэхніку. Ёсць  у  яго  і  трапныя  псіхалагічныя пейзажы,  ёсць  партрэты.  Можна  акрэсліць  агульны  накірунак  творчых  пошукаў    такім  вымярэннем — духоўны рэалізм.

Пра сваю творчасць мастак  так гаворыць: “Карціны я ствараю для сябе. Яны – дзённік, які хаваеш на працягу некалькіх гадоў і баішся каму-небудзь паказаць. А цяпер адважыўся. Я нібыта вырваў з яго некалькі старонак і паказаў людзям.” 

Запрашаем наведаць выставу мастака. Упэўнены, што атрымаеце задавальненне!

          

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос