Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

1 верасня Валожынскі краязнаўчы музей наведалі вучні

03.09.2018

1 верасня Валожынскі краязнаўчы музей наведалі вучні 3”А”, 3”Б” і 3 “В”  класа  ДУ “Сярэдняя школа №1 г. Валожына”. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для малодшых школьнікаў гульню-квэст “Падарожжа з мінулага ў сучаснасць”.  У пачатку гульні вучні атрымалі пасланне  ад продка Валогі,  які папрасіў  дзяцей  паведаць  пра Валожын сучасны. Цікавыя  заданні  чакалі  вучняў  на станцыях:  “Гісторыя горада”, “Памятнікі Валожына”, “Налібокская пушча”, “Гісторыя СШ№1 г. Валожына”. У час гульні дзеці замацавалі і пашырылі веды пра гісторыю роднага  горада.  Гэта дапамагло ім  напісаць  адказ нашаму продку.  Пісьмо ў мінулае адправілі на паветраным  шары.  Вучнёўскія калектывы былі ўзнагароджаны граматамі ў намінацыі: “Лепшыя знаўцы гісторыі роднага краю”.

Для  двух 9-ых класаў  паралельна  праводзілася эккурсія па гораду “Валожын – гісторыя і сучаснасць”.

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос