1 верасня Валожынскі краязнаўчы музей наведалі вучні 3”А”, 3”Б” і 3 “В” класа ДУ “Сярэдняя школа №1 г. Валожына”. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для малодшых школьнікаў гульню-квэст “Падарожжа з мінулага ў сучаснасць”. У пачатку гульні вучні атрымалі пасланне ад продка Валогі, які папрасіў дзяцей паведаць пра Валожын сучасны. Цікавыя заданні чакалі вучняў на станцыях: “Гісторыя горада”, “Памятнікі Валожына”, “Налібокская пушча”, “Гісторыя СШ№1 г. Валожына”. У час гульні дзеці замацавалі і пашырылі веды пра гісторыю роднага горада. Гэта дапамагло ім напісаць адказ нашаму продку. Пісьмо ў мінулае адправілі на паветраным шары. Вучнёўскія калектывы былі ўзнагароджаны граматамі ў намінацыі: “Лепшыя знаўцы гісторыі роднага краю”.
Для двух 9-ых класаў паралельна праводзілася эккурсія па гораду “Валожын – гісторыя і сучаснасць”.



