Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выстава пад назвай “Блажэнная Валянціна Мінская, духоўная заступніца зямлі Мінскай”

04.10.2018

У краязнаўчым музеі з 2-га кастрычніка працуе выстава пад назвай “Блажэнная Валянціна Мінская, духоўная заступніца зямлі Мінскай”, прысвечаная жыццю і падвіжніцкай дзейнасці блажэннай Валянціны Мінскай – уражэнкі вёскі Коскі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Дзяржынскага раёна.

На экспазіцыі прадстаўлены работы ўдзельнікаў Міжнароднага мастацкага плэнэра “Святасць зямлі Беларускай”. У творах мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы адлюстравана  мудрасць Божага тварэння, наша Радзіма, аб якой мы ў мітусні жыцця задумваемся вельмі  рэдка. Гэта надзвычай важна: спыніць імгненне, падумаць, праславіць Бога за яго тварэнні, успомніць пра сябе, і можа быць, мы зразумеем, што нешта не зрабілі ў сваім жыцці.

Святая Валянціна Мінская стала першай у нашай краіне жанчынай, прылічанай да ліку блажэнных,  і трэццяй ва ўсім праваслаўным свеце.

Сваім прасветленым поглядам Валянціна  бачыла свет з яго духоўнага, часам нябачнага для звычайнага чалавека, боку. Яна, часта не пытаючыся, хто і дзеля чаго прыйшоў, давала адказы на нявыказаныя пытанні.

Больш 30 год яна аздараўляла фізічна і духоўна людей, хоць сама была прыкавана да ложка.

Сягоння імя блажэннай  Валянціны Мінскай вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. З усіх куткоў  зямлі людзі пішуць лісты ў Свята-Нікольскі храм вёскі Станькава з просьбай памаліцца на месцы упакаення блажэннай.

Запрашаем наведаць выставу ў музеі кожны дзень, акрамя нядзелі. Выстава будзе працаваць да 16 кастрычніка.

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос