У музеі працуе выстава беларускага скульптара, мастацтвазнаўца Валерыя Калясінскага, які з’яўляецца членам Беларускага мастакоў і членам Беларускага нумізматычнага таварыства.
На выставе прадстаўлены бюсты і рэльефы з гіпсу – мемарыяльныя знакі Стэфану Баторыю, партрэты А.Міцкевіча, С.Манюшкі, А.С.Пушкіна і іншыя. Знайшлі сваё месца на выставе і работы з гліны дзяцей, што займаюцца ў Валерыя Калясінскага ў дзіцячай студыі “Майстэрня талентаў” у Пяршайскім сельскім цэнтры культуры.



