Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Новы экспанат

10.01.2019

Фонды Валожынскага краязнаўчага музея папоўніліся новым цікавым экспанатам. Гэта кніга “Podręczna encyklopedya powszechna, część pierwsza”, выдадзеная рэдактарам “Тыднёвага агляду” Адамам Вісліцкім ў 1873 годзе ў Варшаве. Дакладная назва кнігі ў перакладзе з польскай мовы гучыць так: “Падручная ўніверсальная энцыклапедыя, частка першая”.

Гэта трохтомнік. Наш экспанат з’яўляецца першай часткай дадзенага выдання. Змест асобніка змяшчае назвы тэрмінаў ў алфавітным парадку на самыя розныя тэмы. Многія звесткі дапаўняюцца мапамі (картамі) розных кантынентаў, а таксама статыстычнымі табліцамі па гісторыі літаратуры пэўных краін свету таго часу.

Дадзены экспанат перадала ў музей Фелікса Іосіфаўна Новак – жыхарка горада Валожын.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/biznes/item/5051-novy-ekspanat#sigProIdf23d8faa7f

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос