Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

26 ноября, молодежь ГУО "Воложинского сельскохозяйственного профессионального лицея "Первоцвет" приняла участие в областном фестивале команд КВН "КУБОК ГУБЕРНАТОРА МИНСКОЙ ОБЛАСТИ" в г. Солигорске.

#молодежьВоложинщины#брсм #квн

Государственное учреждение "Ивенецкий музей традиционной культуры" предлагает Новогоднюю программу «Кот и Новый год»

Вас ждёт:

  • квест по экспозиции музея, мастерским «Гончарство» и «Ткачество»  «Кот и Новый год». Во время квеста ребята с помощью экскурсовода познакомятся с самыми интересными экспонатами музея и мастерских; - 40 мин.
  • батлеечный спектакль «Царь Ирод» ; - 20 мин.
  • волшебство от кузнеца на усадьбе, где в Кузнице можно выковать подкову на счастье, а в Музее местечкового быта узнать о традиции празднования Рождества и Нового года.; - 30 мин.
  • Новогодняя программа с участием Деда Мороза и других новогодних героев. 1 час.

Стоимость программы:

посещение музея:

взрослые –    6.00 - входной билет на 1 человека ,

школьники – 3.00 - входной билет на 1 ч- ка ,

                     30.00 - экскурсионное обслуживание на группу 40 ч –к,

                       2.00 – билет на спектакль  на 1 ч-ка.

Музыкальная программа 1 час. – 200 руб. на группу.

Приглашаем весело и познавательно встретить Новый Год в Ивенце!

222370 ул. Музейная,2 г.п.Ивенец

Тел.8 01772 63541

+37529 5638493

Пятница, 26 ноября 2021 14:49

БЕЛАРУСЫ — У ГОСЦІ ДА БЕЛАРУСАЎ

Па даручэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025г., рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур з 21 па 27 лістапада праводзіцца творчая стажыроўка кіраўнікоў беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і старшынь грамадскіх арганізацый “Беларусы замежжа” з Італіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі.

25 лістапада 28 удзельнікаў стажыроўкі ў суправаджэнні дырэктара Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірыны Пазняк завіталі на Валожыншчыну з мэтай пераняць ад самадзейных творчых калетываў уменне працаваць з фальклорным і этнаграфічным матэрыялам. На пад’ездзе да Ракава групу замежных землякоў сустрэлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Жданюк, дырэктар раённага Цэнтра культуры Алена Конаўка і кіраўнік народнага гурта народнага гумару “Дубінскія фанабэры” Валерый Мазура. Пасля кароткага, але грунтоўнага экскурсу ў гісторыю былога памежнага мястэчка, знаёмства з яго архітэктурнымі помнікамі, гаспадары і госці накіраваліся ў Цэнтр народнай творчасці.

Духмяным караваем сустрэлі аматараў традыцыйнай беларускай культуры з далёкіх краін удзельнікі творчых калектываў установы. Пасля ўзаемнага вітання, што адбылося ў цёплай атмасферы чаяпіцця, гасцей запрасілі ў залу, дзе прайшла прэзентацыя творчых набыткаў праз майстар-класы. Прысутныя дзівіліся незвычайным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ткацтва паясоў на назе і на дошчачках, стварэнне сувеніраў з ільну, маляваныя дываны, кавальства), разам з заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь фальклорным гуртом “Гасцінец” і ўзорным фальклорным гуртом “Вянок” спявалі, танцавалі, забаўляліся народнымі гульнямі. Дзіцячы калектыў “Жаронцы” парадаваў спектаклем паводле паэмы Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”. На пытанні цікаўных адказалі кіраўнікі калектываў Лізавета Пятроўская і Хрысціна Лямбовіч.

У праграме насычанага дня значыўся і візіт у г. п. Івянец, дзе для жаданых візіцёраў гасцінна расчыніў дзверы музей традыцыйнай культуры. Дырэктар Валянціна Адамовіч сустрэла дэлегацыю цукеркамі мясцовай вытворчасці, расказала пра мінуўшчыну населенага пункта, яго культурную адметнасць і традыцыйныя промыслы. Падчас майстар-класаў экскурсанты змаглі паназіраць за работай ганчара, паспрабаваць свае сілы ў стварэнні глінянага пано, асвоіць навыкі па вырабе ніцяной лялькі. Экскурсія па залах музея ў суправаджэнні Алы Якаўлевай таксама падалася гасцям цікавай.

Завяршаючая частка візіту прайшла на сядзібе, што належала апошняму гаспадару Івянца Пятру Дарагунцаву, а зараз уваходзіць у структуру мясцовага музея. Сюрпрызным момантам для беларусаў-замежнікаў стала знаёмства з сапраўдным кавалём. Станіслаў Габрусь дазволіў жадаючым паўдзельнічаць у працэсе раздування мяхоў, а затым выкаваў дэкаратыўную падкову. Перадаючы сувенір адзін другому, госці загадвалі жадані, бо гаспадары запэўнілі: івянецкая падкова абавязкова паспрыяе хуткаму здзяйсненню самых запаветных мар.

Дэгустацыя страў беларускай кухні, знаёмства з гумарыстычнымі мініяцюрамі, розыгрышамі, гульнямі ў выкананні “Дубінскіх фанабэраў”, а таксама выканаўчае майстэрства салістаў Валерыя Язерскага, Дмітрый Завацкага, Вольгі Дзедуль, Ларысы Шарко, паспрыяла таму, што і некаторыя госці ўзяліся за мікрафон. Уладзімір з Масквы, Яўгеній з Казахстана, Ксенія з Курскай вобласці і іншыя ад душы спявалі па-беларуску, удзельнічалі ў конкурсе прыпевак і, безумоўна, не адмовіліся павучыцца традыцыйным мясцовым танцам.

Цікава, што людзі, якія па шмат гадоў жывуць за межамі Радзімы (некаторыя нават нарадзіліся на чужбіне), выдатна разумелі гаворку тых, хто ў гэты дзень працаваў з імі. Яны шчыра дзякавалі беларусам за беражлівае стаўленне да нацыянальнай спадчыны, сцвярджалі, што з асалодай удыхаюць паветра мілай сэрцу Радзімы.

З рук Ірыны ЖДАНЮК госці атрымалі ганаровыя падарожныя граматы, што пацвярджаюць званне “Вандроўнік па Валожыншчыне”

Наталля ШАЎЛОЎСКАЯ, прадстаўнік аўтаноміі “Беларусы Томскай вобласці:

  • Я хоць і беларуска, але ніколі не жыла на роднай зямлі. Аднак, туга па краі, дзе нарадзілася, не пакідае ўсё жыццё. Адчуваю сябе шчасліваай, што здзейсніла гэту вандроўку. Ад душы ўдзячна кожнаму, хто меў дачыненне да гасціннага прыёму. Родная мова, гэта музыка, гэтыя спевы і танцы… Літаральна слёзы наварочваюцца на вочы ад кожнага эпізоду. Шчырае дзякуй!

Уладзімір АБРАМЧУК, прадстаўнік федэральнай нацыянальнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”:

  • Уражанні ад наведвання Валожыншчыны самыя ўзнёслыя. Як цудоўна на цэлы дзень паглыбіцца ў беларускі побыт, музычную культуру, чуць родную гаворку і самому паспрабаваць размаўляць па-беларуску. Я нарадзіўся ў Расіі, але карані не адпускаюць. Мала таго, што дыплом (я – выпускнік Маскоўскага інстытута культуры) рыхтаваў на аснове беларускага фальклору, дык яшчэ і вяселле ў нацыянальным стылі ладзіў на гістарычнай радзіме.

Алёна АЎЧАРЭНКА, кіраўнік аўтаноміі “Омскія беларусы”, уладальнік узнагароды за захаванне нацыянальнай спадчыны Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве:

  • У Омску шмат беларусаў. І большасць з нас у пэўны перыяд жыцця прыходзіць да высновы, што патрэбна падпісваць душу чымсьці родным, нацыянальным, так бы мовіць, ад каранёў. Сённяшні дзень не забуду ніколі. Гэта штосьці выключнае! Якія ж малайцы тыя, хто і сам захоўвае традыцыі, і вучыць далікатнаму стаўленню да іх дзяцей і моладзь!

Святлана ДУДЗЮК, старшыня беларускага нацыянальнага цэнтра ў Ташкенце :

  • Узбекістан славіцца мноствам нацыянальных цэнтраў, беларускіх у тым ліку. Людзі з радасцю бавяць вольны час сярод сваіх землякоў, вывучаюць песенную спадчыну радзімы, старанна спасцігаюць азы беларускай мовы. Паважаныя суайчыннікі, беражыце родную мову, гэта ж найвялікшае багацце! Тым больш, што мова наша такая мілагучная, прыгожая, багатая. Мы, хоць і жывём далёка ад Беларусі, на генным узроўні адчуваем яе, помнім. Дзякуй, дарагія ракаўчане і івянчане, за гасціннасць і цеплыню вашых сэрцаў!

Старшыня беларускага таварыства “Сябры” г. Нарва Людміла АННУС

  • Намеснік кіраўніка беларускага таварыства “Сябры” г. Нарва Віктар БАЙКАЧОЎ

Член асацыяцыі “Беларусь” г. Неапаля, удзельнік гурта “Спадчына” Наталля СТАСЮКЕВІЧЧлен асацыяцыі “Беларусь” г. Неапаля, удзельнік гурта “Спадчына” Ніна МАРЧЫКЧлен руска-беларускага згуртавання “Братэрства-2000” Наталля МЕЛІХАВАПрадстаўнік беларускага таварыства горада Елгава, удзельнік фальклорнага калектыву “Злата” Лілія БЕЛЕНЬКАЯЧлен беларускага таварыства г. Даўгаўпілс, пісьменніца Лілія ВОРАНАВА і Вольга БРАХАЧОВА, Член беларускай рэгіянальнай арганізацыі г. Таганрога Член рэгіянальнай культурнай аўтаноміі беларусаў Курскай вобласці Ксенія ФІЛІМОНАВАПрадстаўнік культурнага цэнтра “Беларусь” г. Паўладара асамблеі “Народ Казахстана” Яўгеній ТРЫСТАН

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Пятница, 26 ноября 2021 11:41

«ВМЕСТЕ против наркотиков»

26–27 ноября 2021 года в учреждении образования пройдут информационные мероприятия, направленные на предотвращение распространения наркомании.

Проблема незаконного оборота наркотических средств, психотропных веществ, их прекурсоров и аналогов является одной из важнейших глобальных мировых проблем, для которой не существует территориальных, национальных или иных границ.

Республикой Беларусь принимаются все возможные меры, направленные на пресечение каналов поступления наркотиков и противодействие их незаконному потреблению и распространению на территории государства.

Наркомания – это тяжелое, фактически неизлечимое заболевание, обусловленное зависимостью от наркотического средства или психотропного вещества, разрушающее мозг, психическое, физическое здоровье, заканчивающееся преждевременной смертью. Эта болезнь характеризуется жесткой зависимостью человека, его физического и психического состояния от наркотика.

В МВД республики на сегодняшний день имеются действенные инструменты для того, чтобы эффективно противостоять распространению наркотиков, но, к сожалению, первыми в поле зрения, зачастую, попадают те, кого наняли на работу, кто стал разменной монетой и просто материалом для зарабатывания денег.

Единственное решение, позволяющее избежать медицинских и правовых последствий, связанных с незаконным оборотом наркотиков, никогда, ни при каких обстоятельствах не связываться с ними.

Будьте бдительны! Скажите наркотикам нет!!!

Видеоролики «Сделай правильный выбор!», «Думал, никогда не попадусь…», размещённые на сайте Молодёжь Беларуси (Молодёжь.бел)

Пятница, 26 ноября 2021 11:08

Цена зависимости – жизнь

С профилактическим мероприятием Пугачёвский УПК Воложинского района посетил Александр Чехович, начальник ИДН Воложинского РОВД. Провел актуальный диалог «Цена зависимости – жизнь».

Раговор с подростками шёл о действии наркотиков, алкоголя и табакокурения на организм человека, о том, стоит ли поддаваться губительным соблазнам и как научиться противостоять «доброжелателям», предлагающим расслабиться. Также не остался без внимания вопрос «Ответственности за распространение наркотических веществ».

Сведения о заказчике

Заказчиком планируемой деятельности является коммунальное предприятие Управление капитального строительства Воложинского района, УКС-Воложин, ИСКУП.

Юридический, почтовый адреса: 222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2-408,

контактные телефоны: (01772) 54262 – руководитель, (01772) 55683 – специалист.

План-график работ по проведению оценки воздействия

Подготовка программы проведения ОВОС

с 20.05.2021 г. по 25.05.2021 г.

Проведение ОВОС и подготовка отчета об ОВОС

с 25.05.2021 г. по 30.06.2021 г.

Проведение общественных обсуждений (слушаний)

ноябрь-декабрь 2021 года*

Информирование инициаторов проведения общественной экологической экспертизы о дате, времени и условиях передачи проектной документации для проведения общественной экологической экспертизы**

декабрь 2021года*, в течение 5 рабочих дней со дня окончания общественных обсуждений

Проведение общественной экологической экспертизы**

ноябрь-декабрь 2021 года*

Представление отчета об ОВОС в составе проектной документации на государственную экологическую экспертизу

ноябрь-декабрь 2021 года*

Принятие решения в отношении планируемой деятельности

декабрь 2021 года*

* - указанные сроки могут корректироваться;
** - в случае инициирования проведения

Сведения о планируемой деятельности и альтернативных вариантах ее размещения и (или) реализации

Планируемая хозяйственная деятельность представляет собой возведение 40-квартирного жилого дома в дер. Поморщина Воложинского района с сооружением системы водоотведения подземных вод с целью предотвращения подтопления и затопления подвальных помещений ранее построенных жилых домов в квартале улиц Парковая – Центральная – Тихая, системы отвода поверхностных (дождевых, талых) сточных вод на проектируемые локальные очистные сооружения.

Очищенные поверхностные сточные воды предполагается отводить их в ручей № 3. Выпуск очищенных сточных вод в ручей № 3 планируется осуществлять посредством транзита через водоотводящее сооружение, организованное на базе естественного понижения в рельефе (тальвега), впадающего в ручей № 3. В соответствии с проектными решениями планируется обустройство тальвега как элемента системы водоотведения проектируемого объекта.

Территория исследований относится к функциональной зоне смешанной усадебной и многоквартирной малоэтажной застройки, подсыпана и спланирована в процессе возведения домов, сопутствующей инженерной инфраструктуры и благоустройства.

Необходимость выполнения ОВОС вызвана тем, что объект исследований, а именно участок выпуска очищенных поверхностных сточных вод, находится в зоне охраны недвижимой материальной историко-культурной ценности – городища включающего территорию в излучине двух безымянных ручьев (№№ 2 и 3 по данным ЗИС), впадающих в р. Ислочь (постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12 марта 2012 г. № 25052), что соответствует п. 1.33 ст. 7 Закона «О государственной экологической экспертизе, стратегической экологической оценке и оценке воздействия на окружающую среду» от 18 июля 2016 г., а также запланированными работами, связанными с изменением и (или) спрямление русла реки, ручья и (или) заключением участка реки, ручья в коллектор, а также углублением дна (п. 1.13 ст. 7 Закона).

Таким образом, планируемая хозяйственная деятельность попадет в перечень объектов, для которых проводится оценка воздействия на окружающую среду.

Рассматриваемые альтернативные варианты

В связи с тем, что реализация планируемой хозяйственной деятельности вызвана необходимостью отвода подземных вод и поверхностных сточных вод с целью предотвращения подтопления и затопления подвальных помещений жилых домов, руководствуясь п 32.10 «Положения о порядке проведения оценки воздействия на окружающую среду, требованиях к составу отчета об оценке воздействия на окружающую среду, требованиях к специалистам, осуществляющим проведение оценки воздействия на окружающую среду», утвержденному Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 19.01.2017  № 47, при проведении ОВОС рассматриваются следующие альтернативные варианты:

1-й вариант – сооружение систем отвода подземных вод (дренажной системы) и поверхностных (дождевых, талых) сточных вод, а также локальных очистных сооружений с водоотводящим сооружением, организованным на базе естественного понижения в рельефе (тальвега), впадающего в ручей № 3;

2-й вариант – отказ от реализации планируемой хозяйственной деятельности.

Достижения и роль информационных технологий и средств коммуникации в современном обществе невозможно переоценить. Актуальность темы подтверждает тот интерес, с которым ученики 8-11 классов учреждений общего среднего образования Воложинского района обсуждали её на мероприятиях проекта ШАГ 25 ноября 2021 года «Гордость за Беларусь. Всегда на связи» (о достижениях в области информационно-коммуникационных технологий).

Старшеклассники рассмотрели вопросы развития медиапространства, коммуникационных технологий и расширили свои знания по данной теме, еще раз убедившись, что развитие систем связи и информатизации стало одним из приоритетов научно-технической и экономической политики Республики Беларусь.

В средней школе № 1 г.Воложина приглашенными гостями были психолог батальона связи лейтенант Каминский Е.В., начальник обособленной группы военного комиссариата Молодечненского и Воложинского районов подполковник Нахай Ю.В.

Каминский Е.В. рассказал о достижениях военной науки
в белорусской армии. Среди специалистов Военной академии Республики Беларусь немало изобретателей. Поэтому неудивительно, что ведущий военный вуз страны регулярно представляет новые разработки, выполненные их силами, а также – в сотрудничестве
в другими предприятиями. Особое внимание привлекают виртуальные тренажеры, разработанные военнослужащими, проходящими срочную службу в роте информационных технологий. Эти изобретения – итог диссертационных исследований, многие из них уже внедрены в учебный процесс ведущего военного вуза страны. Например, сетевой виртуальный тренажер для подготовки специалистов связи, который предназначен для повышения качества подготовки специалистов связи за счет обеспечения возможности отработки практических вопросов без использования реальных средств связи, но в условиях максимального приближения
к реальным. Тренажер используется при подготовке специалистов на факультете связи и автоматизированных систем управления. Он дает возможность курсантам решать несколько задач одновременно:
от построения схемы организации связи до передачи радиограмм операторам связи.

Информация интересна и актуальна тем, что, поступив
и отучившись в Военной академии Республики Беларусь на факультете связи и АСУ юноши и девушки смогут после выпуска служить в родном городе, в 153-ей Кенигсбергской ордена Красной Звезды Отдельной Радиотехнической бригаде Особого Назначения – войсковой части 30695.

Пятница, 26 ноября 2021 10:34

Марак, участковы, вечны аптыміст

Многія з нас сярод любімых жанраў літаратуры ці кіно абавязкова назавуць дэтэктыў. Хітраспляценні сюжэта, псіхалогія злачынца, дэдуктыўнае мысленне следчага, аперацыі з рызыкай для жыцця… Усё гэта літаральна заварожвае, трымае ў напружанні. Старэйшае пакаленне нашых чытачоў безумоўна помніць вядомы фільм рэжысёра Івана Лукінскага “Вясковы дэтэктыў” з Міхаілам Жаравым у ролі ўчастковага Аніскіна. Ад карціны і зараз не адарвацца. А для савецкіх грамадзян  харэзматычны вобраз галоўнага героя, прыдуманы Вілем Ліпатавым, адразу стаў культавым. Людзі ведалі: Аніскін абавязкова выведзе на чыстую ваду. Зробіць гэта лёгка і без асаблівых намаганняў,  бо праўда на яго баку, бо ён – сапраўдны міліцыянер. Толькі вось у жыцці ўсё адбываецца больш празаічна. За кожнай раскрытай справай – карпатлівая праца, бяссонныя ночы і рызыка (як без яе?). А зло, яно не дрэмле, наадварот, старанна маскіруецца пад дабро і, бывае, праяўляе адкрытую агрэсію…

Душой і сэрцам праваахоўнік

Па сцвярджэнні старшыні ветэранскай міліцэйскай арганізацыі Віктара Якутовіча і намесніка начальніка РАУС Аляксандра Акушкі, на тэрыторыі раёна не знойдзеш чалавека, які б больш дакладна расказаў пра работу ўчастковага, чым жыхар вёскі Гародзькі Сяргей Іосіфавіч ГАРАСЮК, які  аддаў гэтай службе значную частку жыцця. І не дзіўна, стаж паважанага міліцыянера-ветэрана складае 30 гадоў. Ды і зараз ён, хоць стаіць на парозе 88-годдзя, па-ранейшаму душой і сэрцам застаецца праваахоўнікам. З цікавасцю сочыць за паведамленнямі адносна дзейнасці райаддзела ў нашай газеце, радуецца, калі напярэдадні Дня беларускай міліцыі і Дня ўчастковага да яго завітаюць прадстаўнікі маладога пакалення супрацоўнікаў РАУС з віншаваннямі і падарункамі.  Ужо столькі гадоў не апранае міліцэйскую форму, а служба, былыя таварышы, многіх з якіх даўно няма ў жывых, прыходзяць да яго ў снах. Адным словам – прафесіянал, а прафесіяналізм, як вядома, застаецца з чалавекам назаўсёды.

Пачатак

Ён нарадзіўся ў 1935 годзе. Бацькі – сяляне з вёскі Ганчары – былі шматдзетнымі. У першыя ж дні вайны тату застрэлілі немцы за тое, што парушыў каменданцкі час. Маці адна падымала дзяцей. Двух дзяўчынак страціла – памерлі ад пнеўманіі. Яе хлопчыкі раслі працавітымі, ды і вучыліся добра. Ведалі, матулі не павінна быць за іх сорамна. Адным з першых заробкаў у жыцці Сяргея стаў гармонік. Менавіта яго ў дадатак да пуда мукі выдаў гаспадар, у якога адпасваў кароў. Музычны інструмент патрабаваў рамонту, але старэйшыя браты хутка давялі яго да толку, а малодшы (наш герой) хутка навучыўся на ім іграць. Ды так, што на вечарынках і вяселлях доўгі час лічыўся  першым музыкантам.

Па марах, па хвалях…

 Толькі-толькі паспеў перайсці ў 10-ы клас, як атрымаў павестку з ваенкамата. На самай справе гэта было парушэнне – забіраць у армію без сярэдняй адукацыі забаранялася, але сам сціплы юнак на сваіх правах не настаяў, а адказныя асобы ў яго сітуацыю не ўніклі. Заканчэнне школы было адкладзена. Ды не на два, а на цэлых пяць гадоў. Служыць давялося на Паўночным флоце. Малады беларус і падумаць не мог, што стане мараком, у складзе цэлай каманды будзе пераганяць новыя караблі з Балтыкі на Далёкі Усход. Менавіта армія дала яму атэстат аб сярэдняй адукацыі. Навігацыі чакалі па паўгода. Вось і скарыстаў магчымасць, а камандзіры падтрымалі. Маўляў, як ты, такі дарослы, будзеш школу заканчваць пасля звальнення? Такім чынам да грамадзянскага  жыцця вярнуўся з пасведчаннем аб заканчэнні школы рабочай моладзі і са спецыяльнасцю электрыка.  

На службе

 Праца для тых, хто жадае яе выконваць, заўсёды знойдзецца. Спачатку ўладкаваўся на чыгунку ў Гародзькі. Там яго заўважыла першы сакратар райкама камсамола Ніна Наквас і прапанавала пасаду інструктара. На пераход у міліцыю натхніў старэйшы брат. Сяргей у гэты час збіраўся жаніцца. Са сваёй абранніцай Хрысцінай, маладым спецыялістам-чыгуначнікам, пазнаёміўся ў Гародзьках. Старэйшы сваяк быў упэўнены, што служба ў РАУС дапаможа маладой сям’і стаць на ногі, паскорыць вырашэнне жыллёвага пытання. Канешне, бравага марака не маглі не ўзяць у праваахоўныя органы. Былы начальнік РАУС Фёдар Карлавіч Кулакоў быў моцна зацікаўлены ў прыходзе ў рады міліцыі менавіта такіх кадраў – сур’ёзных, адказных, якія добра разумелі мэты і задачы праваахоўных органаў. Камісію, субяседаванні вытрымаў на выдатна, прайшоў навучанне і нарэшце прыступіў  да работы ўчастковым па Забрэзскім сельсавеце. З першых жа дзён заручыўся падтрымкай старшыні сельвыканкама Леаніда Рубана. Цяжка пералічыць, чым даводзілася займацца. Тут і сямейныя сваркі, і барацьба з самагоншчыкамі, і хуліганства, і сур’ёзныя злачынствы ад крадзяжоў да забойстваў. Яго цанілі і паважалі. І ён заўсёды гатовы добрым словам успомніць начальнікаў Віктара Сянько, Рыгора Шумскага, Аляксандра Балоціна і супрацоўнікаў, з якімі сябраваў і разам нёс службу, – Івана Трацэўскага, Яўгенія Дудзько, Міхаіла Рэута і іншых.

Эпізоды, быццам з кіно

 Ці меліся цікавыя выпадкі, такія, каб быццам з экрана? Як жа без іх! Напрыклад, быў час, калі па ўсім наваколлі  раз-пораз узнікалі пажары. Сяргей Іосіфавіч пры падтрымцы свядомых грамадзян, якіх прывык лічыць сваімі няштатнымі памочнікамі, прааналізавалі сітуацыю, узялі на падазрэнне некалькі ненадзейных асоб і сталі сачыць за імі. Менавіта аднаго з іх хутка злавілі за “любімай” забавай. З той пары пра пажары людзі забыліся.

Сяргей Іосіфавіч сцвярджае, у яго справе жыцця  патрэбны не толькі навык, але і інтуіцыя, удача, нават шчаслівы выпадак. Калі адбылося страшнае забойства жанчыны, на месцы здарэння знойшоўся  лісток з адрыўнога календара. Менавіта дзякуючы яму быў знойдзены забойца. Раскрыццё гэтага злачынства дапамагло раскрыць падобнае ж злачынства, здзейсненае тым жа гвалтаўніком і забойцам 10 гадоў таму…

 Калі ў РАУС сталі паступаць трывожныя весткі пра тое, што невядомы пранікае  ў дамы і выносіць усё, што дрэнна ляжыць, у першую чаргу ружжы, міліцыянерам давялося адзіным фронтам выступіць, каб абясшкодзіць злачынца, у чыіх руках ужо знаходзіліся некалькі адзінак агнястрэльнай зброі. Выйсці на яго след зноў жа дапамаглі людзі. У выніку пад падазрэнне трапіў малады чалавек, які доўгі час пасля апошняга крадзяжу дзесьці хаваўся. Па падказцы суседзяў участковы ведаў прыкладны дзень і час, калі падазроны будзе дома. Для яго затрымання прыбыла падмога, у тым ліку кінолаг з сабакам. Як і чакалі, злодзей не пажадаў добраахвотна здацца. Наадварот, пачаў адстрэльвацца. 17 куль выпусціў у бок міліцыянераў (на шчасце, стралок з яго быў дрэнны), а 18-ю – у сябе. Сяргей Іосіфавіч упэўнены: менавіта такія выпадкі раз-пораз адбіралі здароўе ў яго другой палавіны. Тое, што сёння ў прыгожай, маладжавай з выгляду жанчыны моцна хворыя ногі – безумоўны вынік тых начэй, калі ён сядзеў у засадах ці выязджаў на затрыманні.

Вопыт – рэч каштоўная

 У дзейнасці ўчастковага мужчына літаральна знайшоў сябе. Скончыў сярэднюю школу міліцыі. Даволі хутка заваяваў аўтарытэт у кіраўніцтва і калег. Відавочна таму менавіта яму ў 1968 годзе было даручана выступаць на мітынгу з нагоды адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гонар загінуўшых змагароў са злачыннасцю, якая і зараз ушаноўваецца сучасным пакаленнем  калектыву РАУС.

Цікава, што першым транспартным сродкам, які атрымаў Забрэзскі ўчастковы, быў конь. А вось, калі ўжо ў якасці старшага ўчасткова інспектара адказваў за Багданаўскую акругу, займеў магчымасць перамяшчацца на матацыкле. “Урал” па тым часе  лічыўся вельмі годным транспартным сродам. І ўсё ж, па сцвярджэнні Сяргея Іосіфавіча, тое, што сапраўды прыводзіць да добрых вынікаў у службе ўчастковага, – не тэхнічны арсенал, не абмундзіраванне, нават не зарплата. Галоўнае – уменне працаваць з людзьмі. Усё вельмі проста: здолееш схіліць на свой бок мясцовых жыхароў, заручыцца іх падтрымкай – зможаш раскрываць злачынствы. Калі ж маеш праблемы ў зносінах – пішы рапарт, нічога з цябе не будзе. Так разважае пажылы мужчына з маладым позіркам, за плячамі якога бясцэнны вопыт. Яго дзейнасць і зараз помніць старэйшае пакаленне жыхароў вёсак, дзе наводзіў парадак, дапамагаў грамадзянам у вырашэнні праблем, ад якіх часам залежалі жыцці.

Быў участковым,ім і застаўся

 І сам Сяргей Іосіфавіч, і яго верная Хрысціна Паўлаўна, з якой жывуць амаль 60 гадоў, даўно на пенсіі (пасля выхаду на заслужаны адпачынак яшчэ пяць гадоў працаваў юрыстам у мясцовай гаспадарцы). Выраслі і пасталелі дочкі, ёсць унукі і праўнукі. Родныя, іх поспехі і праблемы, іх дабрабыт і здароўе займаюць сэрца любячага дзядулі, але і да таго, як сёння ідуць справы ў райаддзеле, ён неабыякавы. “Я – міліцыянер, і гэта з гадамі не праходзіць, – прызнаецца нібыта жартам, але яго ўспаміны са мноствам дэталяў, прозвішчамі гавораць пра тое, што як быў Гарасюк участковым, так і застаецца ім да гэтай пары.

Мае дарагія калегі – супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў – і ўсе паважаныя чытачы раённай газеты!

Шчыра жадаю вам быць ацэненымі, запатрабаванымі, шчаслівымі як у асабістым жыцці, так і на службе. Радуйцеся кожнаму дню, бо жыццё, на жаль, вельмі хутка пралятае. Вось я быў мараком, міліцыянерам, дэпутатам… Сёння ўсё гэта толькі ў маіх успамінах. І як жа цудоўна, што яны ёсць.

Будзьце здаровымі і з добрым настроем сустракайце кожны новы дзень.

Ваш вечны аптыміст Сяргей Гарасюк

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

К Международному Дню инвалида воспитанники отделения дневного пребывания для инвалидов принимают активное участие в областной акции «Передай добро по кругу: «Путешествующая игрушка», которая проводится с 17.11.2021 по 03.12.2021.

Идея акции заключается в том, что 10 человек с инвалидностью каждого региона Минской области получат в преддверии Международного Дня инвалида посылку с сувениром ручной работы, который изготовят люди с инвалидностью другого региона.

Акция состоит из четырех этапов:

на первом этапе наши воспитанники на занятиях в реабилитационно-трудовых мастерских занимались изготовлением сувениров, коробочек к ним, разрабатывали дизайн мини-открыток с пожеланиями и эмблемой центра;

второй этап заключался в проведении розыгрыша сувениров для молодых инвалидов с помощью генератора случайных чисел;

на третьем этапе центры социального обслуживания населения обменивались списками победителей с адресом проживания;

и завершающий этап – доставка посылки с логотипом акции до адресата.

Люди с инвалидностью в каждую посылку положили не только сувениры, сделанные собственноручно, но и частичку своего душевного тепла, частичку себя. Осталось дело за малым – доставить посылку до адресата.

Страница 529 из 786

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос